Ве́чнік1 (арго) ’вязень, асуджаны на пажыццёвае зняволенне’ (БРС). Запазычана з рус. вечник ’тс’ (< вечный).

Вечнік2 ’вечны мучыцель сялян’ (лід., Карл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад ве́чны (гл.) і суф. ‑ikъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Затво́р ’канструкцыя для закрывання і адкрывання апаратуры’ з рус. затвор ’тс’. Параўн. укр. затвор ’тс’, польск. zatwór ’прыстасаванне для замыкання’, чэш. zátvor ’прыстасаванне для закрыцця’, ’зняволенне’, славац. zátvor ’засаўка’, ’забарона распараджацца маёмасцю’, ’зняволенне’, славен. zatvór ’замок, затвор у млыне’, серб.-харв. за́твор ’турма’, ’закрыванне’, балг. затво́р ’турма’, ’частка агнястрэльнай зброі’. Ст.-слав. затворъ ’замок, засаўка’. Ст.-рус. затворъ, затвора ’замок, засаўка’, ’асада, турма, прабыванне ў турме’, ’дзверы, вароты’. Спецыялізацыя значэння адбывалася, відаць, у рус. мове, хаця агульная база яго была ўжо ў прасл. Прасл. zatvorъ утворана з чаргаваннем галоснага ад zatverti, дзе ‑t‑ адцягнена ад otverti, а корань ver‑ той самы, што ў верая (гл.). Фасмер, 2, 82; Шанскі, 2, З, 67–68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

одино́чный в разн. знач. адзіно́чны;

одино́чный полёт ав. адзіно́чны палёт;

одино́чное заключе́ние адзіно́чнае зняво́ленне;

одино́чный вы́стрел адзіно́чны стрэ́л.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзіно́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які робіцца, адбываецца асобна, адасоблена ад іншых падобных; адзінкавы. Адзіночны стрэл. // Які не мае побач падобных сабе, размешчаны па адным, асобна. [Іван:] — Будзем біць адзіночныя, пераважна легкавыя [машыны]. Новікаў. Па тратуары аддаваліся гулка крокі адзіночнага чалавека. Бядуля.

2. Такі, які выконваецца, ажыццяўляецца сіламі аднаго, без удзелу, без дапамогі другіх. Адзіночны промысел.

3. Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго. Адзіночная камера. // Звязаны са знаходжаннем у адзіноцтве, у ізаляванні ад іншых. Адзіночнае зняволенне.

•••

Адзіночны лік гл. лік (у 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заключе́ние ср.

1. (в тюрьму и т. п.) зняво́ленне, -ння ср.; (неоконч. действие) зняво́льванне, -ння ср.;

2. (вывод) вы́вад, -ду м.; заключэ́нне, -ння ср.;

3. (конец) заканчэ́нне, -ння ср.;

4. (договора, мира и т. п.) заключэ́нне, -ння ср.;

в заключе́ние у заключэ́нне, на заканчэ́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)