зняво́ленне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. зняво́ленне
Р. зняво́лення
Д. зняво́ленню
В. зняво́ленне
Т. зняво́леннем
М. зняво́ленні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зняво́ленне, -я, н.

1. гл. зняволіць.

2. Стан таго, хто пазбаўлены волі; знаходжанне ў турме, ссылцы.

Турэмнае з.

Быць у зняволенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зняво́ленне ср. (в тюрьму и т.п.) заключе́ние, заточе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зняво́ленне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зняволіць.

2. Пазбаўленне волі; знаходжанне пад арыштам. Арыштаван быў і асуджан на доўгія гады турэмнага зняволення таксама і Вальтэр. Анісаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго (што).

Пазбавіць волі, узяць пад арышт.

З. злачынцаў.

|| незак. зняво́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зняво́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажыццёвы, ‑ая, ‑ае.

Які цягнецца ўсё жыццё, да канца жыцця. Пажыццёвая пенсія. Пажыццёвае зняволенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссыльнапасяле́нец, ‑нца, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — чалавек, які адбыў зняволенне і знаходзіцца на пасяленні ў аддаленых месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заточе́ние зняво́ленне, -ння ср.;

жить в заточе́нии жыць у зняво́ленні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пожи́зненный пажыццёвы;

пожи́зненная пе́нсия пажыццёвая пе́нсія;

пожи́зненное заключе́ние пажыццёвае зняво́ленне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Іспата́каць ’зрасходваць, выдаткаваць’ (чэрв., Сл. паўн.-зах.); параўн. рус. поток у выразе поток и разграбление ’поўнае разарэнне, разбурэнне, знішчэнне’, першапачаткова — мера пакарання ў старажытнарускай феадальнай дзяржаве, якая заключалася ў выгнанні з адабрэннем маёмасці (ССРЛЯ), уст. поточить ’раскрасці, разграбіць’, ст.-рус. потокъ, поточениѥ ’выгнанне, ссылка, зняволенне’, поточити ’саслаць у зняволенне, выгнаць’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад *točiti (гл. тачыць). Фасмер, 3, 345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)