Ве́чнік 1 (арго) ’вязень, асуджаны на пажыццёвае зняволенне’ (БРС). Запазычана з рус. вечник ’тс’ (< вечный).
Вечнік 2 ’вечны мучыцель сялян’ (лід., Карл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад ве́чны (гл.) і суф. ‑ikъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)