недоброжела́тельный нядобразычлі́вы; непрыхі́льны; зло́сніцкі, зласлі́вы; (враждебный) варо́жы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ядаві́ты, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца ядам (у 1 знач.), які выклікае атручэнне.

Ядавітыя рэчывы.

Я. грыб.

Я. газ.

2. перан. Зласлівы, з’едлівы.

Ядавітая іронія.

Я. чалавек.

Ядавіта (прысл.) сказаць.

3. Пра колер, пах: непрыемны, рэзкі (разм.).

|| наз. ядаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздражи́мый

1. раздражня́льны;

2. зласлі́вы, раздражня́льны; см. раздража́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Рэмеслі́вы, рэмеслівузласлівы, непрыхільны, злапамятлівы’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя рэмствоваць (гл.) і помслівы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рамеслівы, рэме́слівызласлівы, непрыхільны, злапамятлівы’ (ТС). Няясна; хутчэй за ўсё да рэмстваваць ’злоснічаць, абгаворваць, ганіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гняўлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка прыходзіць у стан гневу; крыўдлівы, зласлівы. Як не іду есці — кажуць гняўлівая. З нар. // Тое, што і гнеўны. Ударыў у елку гняўлівы пярун. Купала. // перан. Які выражае гнеў. І глуха плошчы загулі Гняўлівай моваю плакатаў. Багун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жёлчный

1. жо́ўцевы;

жёлчный пузы́рь жо́ўцевы пузы́р;

2. (злобный) зласлі́вы, зло́сны;

жёлчные слова́ зло́сныя сло́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перае́злівы ’шкодны’ (Ян.). Да пера- (гл.) і -езлівы, якое з ⁺едлівы (< прасл. *ědьlivъ(jь)), параўн. рус. арх. едли́вый ’пражора’, славін. jadȧ̃vï ’запальчывы, гняўлівы’, славац. jedlivý ’тс’, чэш. jedlivý ’пражора’, славен. jedljȉv ’прыдатны да яды’, серб.-харв. jèdļiv ’запальчывы, зласлівы’, макед. јадлив ’едкі’, ’злы, злосны’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 49). Мена ‑д‑ > ‑з‑ пад уплывам формаў е́сці. Параўн. пераяда (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зудзе́ць ’свярбець; ныць, ламаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. зудеть ’свярбець’, ’гусці’, варонеж. ’бурчаць’. Ст.-рус. (XVII ст.) зудити ’дакучаць камусьці’. Праабражэнскі (1, 258) выказаў думку пра гукапераймальны характар: гудзенне настырных насякомых, напр. камароў, укусы якіх выклікаюць сверб. Мяркулава (Этимология, 1970, 183–184) супраць гукапераймальнага тлумачэння, паколькі іншыя назвы хвароб негукапераймальныя. Не пераканаўчае семантычна і фанетычна меркаванне аб запазычаным характары слова з манг. ᶎ̌udar ’брудны’ (Праабражэнскі, 1, 258). Абаеў (1, 372) дапускае магчымасць запазычання са ст.-асец. (скіфск.) *ᶎoᶎun > асец. dūdyn ’свярбець, пячы (пра скуру)’, што выклікае пярэчанні Мяркулавай (адсутнасць ва ўкр.). Параўноўваюць з літ. žaudusзласлівы, раздражнёны’, магчыма, яшчэ ст.-ісл. kaun ’нарыў’. Фасмер, 2, 108; Фрэнкель, 1293. Аднак пэўнай і.-е. этымалогіі гэта не дае. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. у што. Быць цвёрда перакананым, упэўненым у чым‑н. Верыць у перамогу. □ Веру, братцы, ў нашу сілу, Веру ў волі нашай гарт. Цётка. [Усевалад:] — Я не веру, каб чалавек з такой чулай і харошай душой, як у вас, быў помслівы і зласлівы. Скрыган. // у каго. Лічыць каго‑н. здольным здзейсніць надзеі, спадзяванні. [Надзя:] — Я верыла ў.. [Косцю], як у чалавека верыла. Разумееце, чалавека. Лынькоў.

2. у што і чаму. Прымаць за праўду, лічыць верагодным, адпаведным рэчаіснасці. Верыць у сны і прыкметы. Верыць кожнаму слову. Верыць чуткам. □ Выйду, гляну на палі, даліны — Жнуць камбайны спелыя аўсы, І не лёгка верыць успамінам Пра царскія, змрочныя часы... Лойка.

3. каму. Давяраць каму‑н. Заўважыўшы, што Васіль верыць яму, Андрэй падышоў здалёк і да галоўнага. Пальчэўскі. [Марына:] — Ты сябра мой даўні, І я табе веру. Прыходзька.

4. Быць веруючым. Верыць у бога.

•••

Верыць (паверыць) на слова — лічыць (палічыць) праўдзівымі словы, не пацверджаныя доказамі.

Не верыць сваім вушам (вачам) — вельмі здзіўляцца, пачуўшы, убачыўшы што‑н. нечаканае. Глянуў Віктар — і вачам сваім не верыць. — А дзе ж човен? Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)