звіва́цца несов.

1. в разн. знач. свива́ться;

2. (в клубок) сма́тываться;

1-2 см. зві́цца;

3. страд. свива́ться; сма́тываться; см. звіва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыві́цца ’расліна бярозка’, прыві́туха ’тс’ (ТС). Ад прывіва́цьзвіваць’; прыві́туха лён прывівае (ТС). Да віць, гл. наступнае слова. Параўн. рус. дыял. приви́тица ’расліна Calistogia, бярозка’ і іншыя славянскія назвы з гэтым коранем (Мяркулава, Очерки, 107–108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да звіцца.

2. Згінацца, выгінацца з боку ў бок. Хвост змяі сутаргава звіваецца. В. Вольскі. // Мець форму звілістай лініі, прымаць звілісты напрамак (пра раку, дарогу і пад.). Налева, за поплавам, звівалася рэчка. Асіпенка. Ранюткі час. Нідзе нікога, Між дрэў звіваецца дарога, А па дарозе ты з кашом У лес шыбуеш. Колас.

3. Зал. да звіваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сука́цьзвіваць, скручваць некалькі нітак у адну’, ’намотваць пражу на цэўкі пры тканні’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Касп., ТС, Тур., Пятк. 1, Варл., Янк. 1, Бяльк., Сл. ПЗБ, З нар. сл., Сцяшк.), ’рабіць свечку, макаючы ў гарачы воск’ (Нас., Шн.), сука́ти ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), сучы́ць ’тс’ (Касп.). Укр. сука́ти ’сукаць’, рус. сука́ть, сучи́ть ’тс’, царк.-слав. сукати, польск., в.-луж. sukać, н.-луж. sukaś ’круціць вяроўку, нітку’, чэш. soukati, славац. súkať, серб.-харв. су́кати ’круціць’, славен. súkati ’тс’, балг. су́кам, макед. сука. Прасл. *sukati ’скручваць, звіваць ніткі’ з’яўляецца ітэратывам да прасл. *sъkati, *sъkǫзвіваць ніткі, пасмы; навіваць пражу на цэўкі’, параўн. рус. дыял. ска́ть, ст.-рус. съкати ’сукаць’, чэш. skáti, славац. старое skať, роднаснага літ. sùkti, sukù ’круціць, паварочваць’, лат. sukt ’тс’, sukata ’матыліца’. Гл. Траўтман, 291; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1118; Фасмер, 3, 635, 798; Махэк₂, 545. Узыходзіць да і.-е. *seu̯‑k‑ < *seu̯‑//*su‑ ’згінаць, паварочваць, круціць’; гл. Бязлай, 3, 339–340; Борысь, 586; Шустар-Шэўц, 1374–1375; гл. яшчэ Варбат, Этимология–1980, 33; ЕСУМ, 5, 470.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядзвёдак ’рама, у якую ўстаўляецца верацяно з ніткамі, каб звіваць іх на клубок’ (Шат.), мядзведка ’рубанак з дзвюма ручкамі’ (браг., Мат. Гом.), лоеў. мядзведка ’рычаг, якім паварочваецца шацёр ветрака’ (ЛАПП). Да мядзведзь (гл.). Названы паводле падабенства з лапамі мядзведзя. Аналагічна баран ’рубанак з дзвюма ручкамі’, каза 19, казан (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сука́ць, сучу, сучаш, суча; незак., што.

1. Звіваць, скручваць у адну некалькі нітак. Сукаць пражу. // Рабіць дратву, звіваючы, скручваючы некалькі нітак у адну. // Пра намотванне пражы на цэўкі пры тканні. А потым .. [Фядора] сама памагла Анюце сукаць цэўкі, дык зноў затрымалася. Васілевіч.

2. Разм. Віцца, лятаць. Пчала суча каля носа.

3. Разм. Махаць, пагражаць кулаком (кулакамі).

4. Разм. Перабіраць, матляць нагамі (пра маленькіх дзяцей). Хлопчык суча ножкамі.

•••

Сам на сябе вяроўку суча — сам лезе, наклікае на сябе бяду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Сува́лак, сува́лок, сова́лок ’сувой, трубка палатна’ (Сл. Брэс., Уладз., ЛА, 4). Параўн. этымалагічна падобныя ст.-польск. swlak, swłak ’павітуха, Convolvulus L.’, ст.-чэш. svlak, серб.-харв. svlak ’тс’, балг. съ́влак, со́влак ’паўзучая расліна’, для якіх рэканструюецца праформа *sъ‑vol‑kъ адпаведна лац. con‑volv‑ulus (< convolvō), што дае падставы разглядаць гэтыя назвы як утвораныя ад кораня *volv‑ ’віць, абвіваць’ (Махэк₂, 597; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 353). Да валіць, валяць ’скручваць, звіваць у адно’, гл. валіць2. Параўн. сава́лак ’кавалак апрацаванай гліны’ (віц., БЛ, 18, 62), рус. дыял. су́вылык ’пакулле’, гл. Фасмер, 3, 793.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ткач ’рабочы, майстар, які вырабляе тканіну на ткацкім станку’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Уладз.; кобр., Яшк. Мясц.; Арх. Вяр.), ст.-бел. ткачъ ’тс’ (1518 г., КГС), сюды ж тка́чка ’ткалля’ (Жд. 1, Мат. Гом., Уладз.; Горбач, Зах.-пол. гов.), ’прадзільшчыца’ (лід., Сл. ПЗБ), ткачы́ха ’ткалля’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Уладз., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр., рус. ткач ’той, хто тчэ’, польск. tkacz, славац. tkáč, н.-луж. дыял. tkac, серб.-харв. ткач, балг. тъка́ч, макед. ткаеч ’тс’. Прасл. *tъkačь nomen agentis ад *tъkati (гл. ткаць1), лічыцца адносна познім утварэннем (Сяткоўскі, Słow. nazwy, 111). Звяртае на сябе ўвагу тка́чка ’прадзільшчыца’, у якім можна было б бачыць захаванне першаснага значэння *tъkati ’віць, звіваць’, параўн. Махэк₂, 644; шырокае ўжыванне назвы *tъkačьka: укр., рус. дыял. тка́чка, польск. tkaczka, славац. tkáčka, балг. тъка́чка, макед. дыял. тка́чка ’ткачыха’ сведчыць пра стары дэрыват ад *tъkačь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́тла ’лаза’ (мазыр., Мат. Гом.), рус. літар. ветла́ ’вярба, Salix pendula’, калін. ’пустазелле ў аўсе’, разан. ветла́к ’белая вярба’, смал., маск. ветли́на ’вярба’, урал. ве́тли́на ’бульбоўнік, націна буракоў, гароху’, укр. ветла́, вутла́, ветли́на́ ’вярба, Salix viminalis’; ’жоўтая вярба, Salix vitellina’, ветли́нка ’Gorgonia viminalis’, польск. wietla, wietło ’галіна’ (Варш. сл.). Усходнеслав. утварэнне ад вет‑ (< vět‑ < viti ’віць’) і суф. ‑ьл‑а, магчыма, пад балцкім уплывам; параўн. літ. vytẽlė ’лаза, дубец’, vytìs ’тс’, výtulas ’звязка’, vỹturtiзвіваць, абверчваць’, лат. vîtuõls ’вярба’, vītne ’гірлянда; вусікі гароху’ і інш. Гл. Траўтман, 347; Мюленбах-Эндзелін, 4, 648; Фасмер, 1, 306; Шанскі, 1, В, 79; КЭСРЯ, 57. Махэк₂ (687) дае прасл. форму ў выглядзе vьtъla < і.-е. *vitulā і прыводзіць тапанімічныя назвы з чэшскай і польскай моўных тэрыторый, якія не адносяцца да ве́тла. Сюды ж ветліца. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 80. Як і Гараеў, 46, ён дае vьt‑l‑a < vi‑ti. Рудніцкі (1, 373) мяркуе, што ўкр. ветли́на магло ўзнікнуць як вынік адаптацыі навуковага лац. тэрміна (Salix) vitellina.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́вы, ле̂вы, ле́вый, лі́вы(й) ’размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца’, ’адваротны бок тканіны, адзежыны’, ’радыкальны’, ’рэвалюцыйны’ (ТСБМ, КЭС, Сл. паўн.-зах.). Укр. лівий, рус. левый, польск. lewy, палаб. levĕ (ж. р.), н.-луж. lěwy, liewi, в.-луж. lěwy, liwy, чэш. levý, славац. ľavý, славен. lę̑v, lę́vi, серб.-харв. ле̑ви, чак. ле́ви, lȉjevi, макед. лев, lʼav, lʼäf, балг. ляв, ст.-слав. лѣвъ. Прасл. lěvъ ’левы’, дакладнымі адпаведнікамі якога з’яўляюцца лац. laevus ’тс’, ’пахілены да зямлі, закрыўлены’, ст.-грэч. λαιός (< λαιϜός), літ. išlaivóti ’віляць’. І.‑е. *lai̯uo ’крывы, загнуты’ < *lei‑звіваць’. Параўн., аднак, славен. kriva roką ’левая рука’, чак. кри̑в, польск. krzywy ’левы’ < прасл. krivъ ’крывы’, ’левы’ ў процілегласць прасл. pravъ ’прамы’, ’правы’. Пазней пад італійскім уплывам значэнне ’левы’ замацавалася за лексемай lěvъ амаль паўсюдна на слав. тэрыторыі (аб гэтым гл. Мартынаў, Балто-славяно-италийские изоглосы: Лексическая синонимия, Мн., 1978, 26) (Слаўскі, 4, 190–191; Фасмер, 2, 473; Бязлай, 137; Скок, 2, 299, Шустар-Шэўц, 834–835 і інш.; там жа і літаратура). Сюды ж леварукі ’ляўша’ (чэрв., Жд. 2; карэліц., Сцяшк. Сл.) — відаць, вельмі старое словаскладанне. Параўн. польск. leworęki, рус. леворукий, чэш. levoruký, славац. ľavoruký, серб.-харв. лево̀рук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)