павар’яце́ць, ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.

Звар’яцець — пра ўсіх, многіх. Песня была не вельмі ўжо і хвацкая, але ў гэтыя дні ўсе нібы павар’яцелі з ёю, круцілі можа сто разоў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рехну́ться сов., прост. здурне́ць, звар’яце́ць, крану́цца з ро́зуму, з’е́хаць з глу́зду.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Захварэць на шаленства; звар’яцець.

2. Разм. Прыйсці ў стан раз’юшанасці; здурнець ад страху. — Ашалець трэба ад усёй гэтай бухгалтэрыі! — гаворыць Шарэйка. Брыль. [Наздрэйка:] — Ды што ты, чалавек! Ашалеў?!... Што ты мне вокны б’еш? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’е́хаць, з’е́ду, з’е́дзеш, з’е́дзе; з’едзь; зак.

1. Едучы, спусціцца з чаго-н.

З. з гары на санках.

2. Едучы, павярнуць у бок.

З. з дарогі.

3. Пакінуць якое-н. жыллё, перасяліўшыся (разм.).

З. з кватэры.

4. перан. Ссунуцца з месца, спаўзці; асунуцца ўніз (разм.).

Шапка з’ехала на патыліцу.

У непрытомнасці жанчына з’ехала на зямлю.

З’ехаць з глузду (разм.) — страціць розум, звар’яцець.

|| незак. з’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сумі́цца ’ўсумніцца’ (Нас.), незак. тр. сумля́цца (там жа), сумі́ццазвар’яцець’ (Касп.). Параўн. макед. суми ’адчуваць’. Відаць, непасрэднае ўтварэнне са спалучэння *sъ umъ, параўн. рус. сойти с ума ’з’ехаць з глузду’ (гл. з, ум) або вынік “аднаўлення” формы зак. тр. ад сумля́цца (гл. сумленне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак., чаго.

1. Зак. да кранацца.

2. Разм. Зрабіцца псіхічна ненармальным. Крануўся чалавек ад гора.

•••

Крануцца з розуму — страціць розум, звар’яцець. Каб хто пабачыў збоку, то напэўна падумаў бы, што настаўнік крануўся з розуму. Колас.

Лёд крануўся гл. лёд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свихну́ться разг.

1. (сойти с ума) з’е́хаць з глу́зду; звар’яце́ць;

2. (сбиться с правильного пути) звіхну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угоре́тьI сов.

1. (отравиться угаром) уча́дзець;

2. перен. (сойти с ума) прост. ашале́ць, звар’яце́ць; з глу́зду з’е́хаць, здурне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звіхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм.

1. Страціць розум; звар’яцець. — Звіхнуцца можна ад такога візгату. Пянкрат.

2. Збіцца з правільнага жыццёвага шляху, пачаць весці ганебны спосаб жыцця. Перад абліччам смерці чалавек звіхнуўся адзін раз, учыніў злачынства, ратуючы сваю шкуру, тады пайшло і пайшло. Карпюк. Час ішоў, а Юрась не вяртаўся. «Няўжо зноў звіхнуўся хлопец? — думаў Рыгор. — Няўжо злодзеем на ўсё жыццё застаўся? Не...» Лукша. // Сысці з правільных, прагрэсіўных пазіцый, пачаць раздзяляць няправільныя погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тро́нуцца1звар’яцець’ у фразе: тро́нуцца з ума, з розуму тронувся (палес., гродз., маг., гом., віц., ЛА, 2, Жд. 1, Ян., Юрч. Сін.; пух., Сл. ПЗБ), тро́нутый ‘ненармальны’ (кобр., ЛА, 2). З рус. тронуться (з розуму). Аналагічна ва ўкраінскай мове — тро́нутіся ‘зрабіцца трохі ненармальным, псіхічна хворым’ (ЕСУМ, 5, 646).

Тро́нуцца2 ‘пачацца (пра вайну)’ (Юрч. СНЛ), ‘сапсавацца, растаць (пра зімовую дарогу)’ (лун., Шатал.), тро́нутыса ‘тс’ (Сл. Брэс.), тро́нуць ‘крануць, зачапіць, рушыць’ (ТС), ‘злёгку зачапіць’ (Юрч. Сін.; віц., ЛА, 3), ‘параніць жарабя (пра воўка)’ (ТС). Параўн. укр. трону́ти ‘крануцца, зварушыць’, трога́ти ‘кранацца, варушыць, непакоіць, назаляць’, рус. тро́нуться ‘рушыцца, крануцца’, ‘расчуліцца’, тро́нуть ‘дакрануцца’, ‘зачапіць’, ‘рушыць (у дарогу, з месца)’, ‘папсаваць, крануць, прымарозіць’, сюды ж балг. тро́гвам ‘кранаю’. Надзейнай адзінай этымалогіі няма (Фасмер, 4, 104): супастаўляюць з лат. treksne ‘ўдар, поштурх’, ст.-ісл. þreka ‘сціскаць, давіць’, ст.-англ. đracu ‘націск, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 230), ст.-лат. trieksne (XVII ст.) ‘бунт, мяцеж’ (Каруліс, 2, 426); з лац. tergeō, ‑ēre ‘мыць, чысціць’, гоц. þaíeko ‘дзірка’ (Петр, BB, 18, 285). Рускае слова выводзяць з тро́пнуть ‘топнуць’, тропа́ть ‘таптаць’ (Трубачоў, Дополн.). Гл. яшчэ Чарных, 2, 263–264; ЕСУМ, 5, 646.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)