намякаць; хіліць, заікацца, ківаць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ваву́ліць ’марудзіць, капацца’ (Нас.). Слова цьмянае. Можна меркаваць, што яно паходзіць ад рэдуплікацыі гукапераймальнага экспрэсіўнага выклічніка ва, якім абазначалася невыразнае маўленне. Значэнні ’марудзіць, капацца’ і іншыя маглі ўзнікнуць пазней на падставе першаснага. Да гэтага ж кораня трэба аднесці рус. ваулить ’гаварыць павольна, заікацца’, вавула, ваула ’маруда, заіка; неахайны чалавек’. Не выключана сувязь з гукапераймальным прыназоўнікам вава (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́каць1 ’рыкаць, мычаць, мыкаць’ (Юрч., Янк. 2, Ян.; паст., Сл. ПЗБ), мічэць ’тс’ (полац., Нар. лекс.), мік! — пра мычанне (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Мена ‑і‑ (замест ‑ы‑) — уплыў балт. моў (параўн. літ. mỹkti, mỹkauti ’мычаць’). Гл. таксама мы́каць.

Мі́каць2 ’неразборліва гаварыць, запінацца’ (Нас., Шат.). Балтызм. Параўн. літ. mỹkti ’няясна вымаўляць словы, запінацца’, mikė́ti, miksė́tiзаікацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балабо́с1 яўрэй — гаспадар дома’ (Нас.). Укр. дыял. (зах.) балабо́с, балабу́с, балабу́ц ’тс’. Запазычанне з ідыш balabos ’тс’. Гл. Вярхрацкі, ЗНТШ, 12, 42; Рудніцкі, 60; Вінер, ЖСт, 1895, № 1, 59. Гл. таксама Локач, 13.

Балабо́с2 ’гаварун, балбатун’ (Касп.). Бясспрэчна, да групы гукапераймальных слоў з асновай балаб‑ (гл. балаба́йка, балабо́йка, балабо́лка, балабо́ніць і да т. п.). Дзеяслоўны суфікс ‑os‑; дакладная адпаведнасць у рус. дыял. балабо́сить ’балабоніць, балбатаць’, славац. blabosiť (аб ‑os‑ гл. Махэк₂, 250, пад klábositi). Параўн. яшчэ серб.-харв. (Бернекер, 69) бла̀босити заікацца’. Магчыма трэба рэканструяваць прасл. *bolb‑os‑iti ’балбатаць і г. д.’ Параўн. яшчэ Буга, Rinkt., I, 434 і Траўтман, 24 (апошні прымае балта-слав. праформу). Параўн. яшчэ балабо́ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намека́ть несов. намяка́ць (на што); (клонить к чему) хілі́ць (да чаго), ківа́ць (на што); (заикаться о чём) заіка́цца (пра што, аб чым);

я зна́ю, на что он намека́ет я ве́даю, на што ён намяка́е (ківа́е), да чаго́ ён хі́ліць, пра што (аб чым) ён заіка́ецца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ме́каць1 ’бляяць, крычаць (аб цялятах, козах, авечках)’ (Янк. 2, ТС; рэч., Мат. Гом.). Укр. ме́кати, чэш. mekati ’тс’, серб.-харв. ме́кати, ме́чати ’тс’. Прасл. mekati, якое да і.-е. гукапераймальнай асновы *meq: літ. mekénti, meknóti, mekčinotiзаікацца’, ’мекаць’, ’бляяць’, арм. mak​ci ’авечка’, ст.-грэч. μηκάς ’каза’. Сюды ж (паводле Скока, 2, 402), магчыма, і паўд.-слав. мечка ’мядзведзь’, што, аднак, звязана з семантычнымі цяжкасцямі (Бернекер, 2, 30, 32; Фасмер, 2, 594 і 613–614). Махэк₂ (358) лічыць, што гукапераймальныя формы ў слав. мовах узніклі самастойна.

Ме́каць2 ’разважаць, думаць’ (Бяльк.), рус. ме́кать, мека́ть ’тс’, ’прыгадваць, адгадваць’, ’лічыць’. Не зусім яснае слова. Бернекер (2, 33) суадносіць яго са ст.-грэч. μέδομαι ’маю на ўвазе’, μήδομαι ’прыдумваю’, лац. meditor ’думаю’, ірл. midiur ’тс’, уэльск. meddwl ’дух, розум, думка’, гоц. mitôn ’абдумваць’, Фрэнкель (IF, 51, 150) — з літ. mẽklinti ’мераць, узважваць, абдумваць’, лат. meklêt ’шукаць’. Брукнер (KZ, 48, 196) выводзіць рус. мекать з ме́тить ’цэліць’ (Фасмер, 2, 594).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нямы́ і не́мы ’пазбаўлены здольнасці гаварыць’ (Нас., Яруш., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), часам нямы́ ’тс’, але не́мы ’страшны, замагільны’ (Некр.), параўн., аднак, раве́ нямы́м голасам (Багд. 63), не́мы, нему́ ’няздольны гаварыць; знямелы, нерухомы’, немы́м го́ласам (духом) ’страшна, дзіка’ (ТС), укр. німи́й ’нямы, безгалосы’, рус. немо́й, польск. niemy, чэш. němý, славац. nemý, в.- і н.-луж. němy, славен. nȇm, серб.-харв. не̑м, макед. нем, балг. ням. Выводзяць на аснове дысіміляцыі з першапачатковага *měmъ ’які заікаецца, невыразна гаворыць’, што суадносіцца з лат. mēms ’нямы’, męmulis ’заіка’, хец. memaƕƕi ’гавару’, параўн. таксама ням. mummelnзаікацца’, швед. mimra ’варухаць губамі’ і пад. (Фасмер, 3, 63; Бязлай, 2, 219); у аснове — гукаперайманне, як і ў славац. nemtať, чэш. mumlali, польск. momotać ’невыразна гаварыць, бурчаць і пад.’ (Махэк₂, 395). Значэнне ’дзікі, замагільны (голас)’ выводзіцца з ’незразумелы, неартыкуляваны’. Малаверагодна вывядзенне рус. немой ад кораня *nem‑ ’гнуць’, што звязваецца з рэлігійнымі дзеяннямі, адкуль лац. nemuš ’святы гай’, грэч. νεμος ’гай, лес’ і пад. (Макоўскі, Мир сл. и знач., 134). Гл. таксама Улашын, ZfSlPh, 6, 368–372.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пець ’ціпун, нарасць на языку ў курэй’ (Шымк. Собр.), пыпец ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), лыпаць (пыпоць) ’тс’ (Нас.), pypeć ’любая нарасць, вырастак на целе чалавека; чырвоныя вырасты на дзюбе індыка; хвароба языка ў хатніх птушак’ (Чан.), пы́пыць ’птушыны страўнік’ (іван., Жыв. НС), пипуть ’ціпун’ (Растарг.), памянш. пыпцік ’выступ’ (Лёсік), ст.-бел. пыпеть ’кудахтанне курэй’, укр. пипоть ’хваравіты нарост на языку курэй, ціпун’, памянш. пиптик, рус. смал. пыпить ’попел’: ссохнуць на пылить ’схуднець’, польск. pypeć ’засохлыя соплі ў носе; ціпун’, ст.-польск. рірес (з XV ст.) ’ціпун’, чэш. мар. рірес, рірес ’тс’, слава©©. pipet1, pipet, рірес ’тс’, балг. пітка ’тс’, макед. пипка ’тс’. Прасл. *ріґьҐь ад і.-е. pftu‑ ’слізь, смала’, роднаснае лац. pltulta ’слізь, насмарк’, пазней у асобых славянскіх мовах асіміляванае ў *рїрь або з метатэзай у їїрь‑, гл. ціпун (Махэк₂, 643; паводле яго, насуперак Фасмеру, 4, 60, фармальна блізкія ням. Pips, англ. pip ’ціпун’ запазычаны са славянскіх); Банькоўскі (2, 969) пярэчыць запазычанню з захаду, прапануючы рэканструкцыю *ирьіь, параўн. літ. piepütys ’ціпун’, piepti ’пішчаць’. Урэшце, нельга выключыць другасную сувязь з паткацьзаікацца’, пуп, пупец ’вы-раст’ (гл.). Шырокая семантыка (’кудахтанне’, ’курыны страўнік’ і пад.) не выключае магчымай сувязі з гукаперайманнем *pipati ’ціўкаць’, літ. pypti ’тс’, параўн. славен. рірес ’сцізорык’, якое Бязлай (3, 38) лічыць метафарычным утварэннем ад pipa ’кураня’ (< ρΐ‑ρΐ ’падзыўныя словы для курэй’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)