запина́ться несов.

1. (зацепляться ногой за что-л.) зачапля́цца, зачэ́плівацца; (спотыкаться) спатыка́цца;

2. (о речи) запіна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кулды́ка ’чалавек, які хутка гаворыць’ (Мат. Маг.). Першапачатковае значэнне ’кульгавы чалавек’. Параўн. семантычны пераход ’спатыкацца’ > ’запінацца’ (кулдыкаць©Жул- дыкаць2). Фармальна ўтварэнне гэтага слова можна растлумачыць як кантамінацыі кульгаць (гл.) і хадыка. Параўн. калдыка. Ненадзейныя паралелі ў Фасмера (2, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заве́шиватьсяII несов.

1. заве́швацца;

заве́шиваться пере́дником, чтобы не испа́чкаться заве́швацца фартухо́м, каб не запэ́цкацца; см. заве́ситься;

2. страд. заве́швацца, запіна́цца; см. заве́шиватьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Спо́на ‘перашкода’ (Нас.), спо́нкі ‘запінкі’ (навагр., Нар. сл.), спо́нка ‘запінка’ (лях., Сл. ПЗБ), ‘кнопка’ (Сцяшк. Сл., Жд.), ст.-бел. спонъка ‘аплятанне’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. spona, spina ‘засцежка, пражка’, якое працягвае прасл. *spona, параўн. укр. спона, спіна ‘тс’, чэш. spona да прасл. *sъpinati, дзеяслова з ступенню падаўжэння ў корані, польск. sponki ‘бранзалеты’ (Брукнер, 510). Да пяць, ‑пінаць, якое, напрыклад, у запінацца з чаргаваннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла-ла-ла́ — пра балбатню (Нар. лекс.), драг. ля‑ля‑ля ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Рус. лала ’балбатун’, лалы ’балбатня, жарт’, лалкать ’лепятаць’, лалыкать ’гаварыць незразумела’, ст.-польск. lalać, славац. lalolať ’лепятаць’, серб.-харв. лалати ’балбатаць’. Гукапераймальнае. Параўн. і.-е. паралелі: літ. laluoti ’балбатаць, laleti ’гаманіць, галасаваць’, ням. lallen ’балбатаць, запінацца’, лац. lallāre ’баюкаць’, ст.-грэч. λάλος ’балбатлівы’, λαλεω ’гавару’, ст.-інд. lalallä — пра балбатанне (Бернекер, 1, 688; Праабражэнскі, I. 432; Скок, 2, 255; Фасмер, 2, 453–454).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяться

1. мя́цца; (комкаться) камячы́цца; (давиться) ці́скацца; (разминаться) це́рціся;

2. перен. (смущаться) бянтэ́жыцца, саро́мецца; (запинаться, сбиваться) му́ляцца; запіна́цца;

3. страд. мя́цца; камячы́цца; ці́скацца, душы́цца; це́рціся, таўчы́ся; мясі́цца; тапта́цца; см. мять.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пы́каць ’пукаць губамі, курыць люльку, запінацца пры размове ці чытанні’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Варл.), ’гаварыць невыразна, неразборліва’ (ТСБМ, Ян., Сл. ПЗБ), ’марудна рабіць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), пы́кнуць ’пікнуць’ (Яруш.), пык, пык‑мык — імітуе шамканне губамі, заіканне, курэнне (Нас.; мсцісл., Нар. лекс., Растарг.), пэк‑мэк ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), пыкі ’ціхая, патайная размова’ (Нас.), пыклі́вы, пуклі́вы ’марудны’ (паст., в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, сюды ж пік ’становішча таго, хто хацеў апраўдацца, але раптам змоўк’ (Нас.), пі́кавы, пы́кавы ’заіка’ (пін., кам., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пніцьзапінацца, гаварыць з перапынкамі; рабіць нядбала, абы-як’ (вілен., Нас.), ’рабіць павольна, марудна, неахайна’ (Чач.: “używany w Litwie w polszczyźnie”), ’няўмела прасці’ (пруж., Сл. ПЗБ), пьтніцца ’рабіць вельмі марудна’ (клец., Жыв. сл.). Лічыцца балтызмам, у якасці крыніцы падаецца літ. ру́рпіоіі ’корпацца, марудзіць; з цяжкасцю выбірацца з хваробы’, pipnóti ’марудна вастрыць касу’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 127); аднак фармальная і семантычная блізкасць з пыпліць (гл.) дазваляе лічыць больш пераканаўчай версію пра імітатыўны характар дзеяслова (заіканне, пыхканне і пад.), параўн. лат. pipinät ’курыць’; балг. пипна, питу́вам ’дакранацца пальцам, хутка рабіць’, пипнеж ’марудная работа’, пипнив ’марудны’ і пад. (гукаперайманне, гл. БЕР, 5, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярзці́ ’трызніць’ (БРС); ’гаварыць абы-што, блюзніць’ (Бір. Дзярж., Мат. Гом., Касп., Грыг.); ’ілгаць’ (Бяльк.); ’балбатаць, малоць’ (Яруш.); ’невыразна гаварыць’ (КЭС, лаг.), вярзці́ся ’здавацца, блюзніцца, невыразна снавацца (пра думкі), плясціся’ (БРС, Гарэц., КЭС, лаг.). Укр. верзти́ ’гаварыць лухту’, верзти́ся ’блюзніцца’, рус. паўдн. ве́рзить, верзти́ ’бесталкова і доўга рабіць што-небудзь’, пск. верзи́ть ’гарбець над якой-небудзь справай’, паўдн. ве́рзить ’малоць лухту, ілгаць, хлусіць’, смал. верзи́ть ’гаварыць абы-што’, пск., арханг. ве́рзиться ’сніцца, здавацца’. Сучасныя ўсх.-слав. лексемы суадносяцца са ст.-рус. вьрзать ’вязаць’, ц.-слав. отврѣшти, отвръзѧ ’адвязаць’, ст.-слав. оуврѣсти, оуврѣзѫ ’адчыняць’, макед. врзе ’звязаць, завязаць’, врзма ’вузел’, балг. връзам, вържа ’спалучаць у вузел, сцягваць’, серб.-харв. вр́сти се ’круціцца на адным месцы, кружыцца (аб думках)’, вр̏зина ’пляцень’, славен. vŕzniti, vr̂znem ’адчыняць’ (< прасл. verz‑ti ’блытацца, запінацца’); апошняе звязваецца з літ. ver̃žti ’завязваць, зацягваць, ціснуць’, ст.-в.-ням. wurgjan ’давіць, душыць’, ст.-ісл. virgill ’вяроўка’, грэч. έρχατάω ’агароджваю’, ὄρχατος ’агароджа, сад’, мундж. wurž ’нітка’, афг. muža ’жыла’. Прасл. асновы vrz‑/verz‑/vorz‑ узыходзяць да і.-е. *u̯ergʼh‑. Семантычны пераход бел. вярзці́ ’гаварыць абы-што’ і г. д. < ’вязаць’ аналагічны да плесці ’маніць, вярзці, ілгаць’ < ’плесці, сплятаць’. Гл. таксама Міклашыч, 386; Голуб-Копечны, 424; Фасмер, 1, 298–299; Младэнаў, 91; Скок, 3, 629–630; Буазак, 287; Траўтман, 355; Моргеншэрнэ, 95; БЕР, 1, 188–189; Варбот, Этимология, 1963, 202.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)