Та́ма ’гаць, грэбля, стаў, ставок’ (Некр. і Байк.), ’запруда’ (Вруб., Ласт.), сюды ж тамова́ті ’затрымліваць, замаруджваць, запруджваць’ (Вруб.), тамава́ньнё ’гаць пры беразе ракі’ (карэліц., З нар. сл.), тамава́не ’ўмацаванне берагоў ад размыву’ (Скарбы), ст.-бел. тамовати ’стрымліваць’. Праз польск. tamaзапруда, грэбля, дамба’, tamować ’прыпыняць, стрымліваць’, з с.-в.-ням. tam ’дамба, грэбля, гаць, запруда’, ням. Damm ’тс’, dämmen ’запруджваць, падпіраць’, роднасных англ. dam, ст.-ісл. dammrзапруда’, гоц. faúr‑dammjan ’загароджваць’, і, як мяркуюць, грэч. θέμεθλα ’падмурак’ (Брукнер, 564; ЕСУМ, 5, 511; Булыка, Лекс. запазыч., 198). Гл. таксама утаймаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ставо́к, стаўка́, м.

Невялікая сажалка, запруда. За вадакачкай у стаўку Крычаць, куляючыся, качкі. Калачынскі. [Белаколас:] — Вада?.. у нас цэлая сетка штучных стаўкоў, азяркоў, прыручаных крыніц, сабраных у адно рачулак і ручаінак. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаў 1, става, м.

Абл. Сажалка; запруда (у 2 знач.). Дарога праз высокі вішняк, кусты бэзу, язміну павяла да мосціка цераз шырокі стаў. Пестрак. Забялелі на ставах снягі, Ціха журацца ў шэрані клёны. Трус.

стаў 2, става, м.

1. Разм. Тое, што і запруда (у 1 знач.). Непадалёк стаяў шэры, пасівелы млын, цераз ставы якога з нейкім глухім, таямнічым гулам спадала вада. Броўка.

2. Спец. Назва сцецыяльных прыстасаванне ў розных галінах тэхнікі для ўмацавання, замацоўвання чаго‑н. Стаў для ўмацавання пароды ў шахтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаць (род. га́ці) ж.

1. гать;

2. запру́да, плоти́на;

хоць г. гаці́ — хоть пруд пруди́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пры́гатка ’гаток з праходам для рыбалоўнай снасці’ (ТС). Прэфіксальнае да га́тка, дэмінутыва ад га́ць (гл.). Параўн. укр. прига́та, прига́ток ’маленькая гаць каля берага; запруда’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стаў (род. ста́ва) м.

1. горн. став;

2. обл. пруд, запру́да ж.;

3. тех. (установка) став

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераплот, перапло́ты, пярэ́плат, пярэ́платы ’азярод’ (віл., Жыв. сл.; плешч., ДАБМ, камент., 790; віл., Сл. ПЗБ; Варл.; Касп., Гарэц., Яруш.); рус. перепло́тзапруда, гаць’, польск. przepłot ’азярод’. Да пера- і пле́сці (гл.) з асновай *plot‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напру́д ’насілу’ (Сержп., Отч.), сюды ж напру́дзіцца ’напружыцца’ (Пал.), ’напрэгчы ўсе сілы’ (Растарг.). Да *pręd ’цячэнне’, што звязана чаргаваннем з *pręd‑, гл. прадиць, прачуць; іншыя значэнні прадстаўлены ў прудзапруда’, прудкі ’хуткі’ і пад. Цікавы архаізм, у якім захавалася першасная семантыка славянскага слова ’сіла, напружанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зага́та, ‑ы, М ‑гаце, ж.

Абл. Гаць, запруда. Радасна білася сэрца ад таго, што знайшоўся зусім магчымы ратунак. Раскапаць у многіх месцах раўчук уздоўж участка, зрабіць на ім загаты... Сабраную такім чынам ваду пусціць .. на лянок. Кулакоўскі. Вялікія, моцныя зубы бабра.. заядла і ўпарта скобляць альховы камель, пакуль не ляжа на ваду яшчэ адна зялёная загата. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаць, ‑і, ж.

1. Насціл з бярвення, галля, ламачча для праезду цераз балота ці гразкае месца. Падводная гаць з жэрдак і палак спружыніць пад нагамі. В. Вольскі.

2. Плаціна, якую ставяць, каб павысіць узровень вады ў рацэ; запруда. Расшумелася паводка, І прарвала рэчка гаць. Астрэйка. Яны ўдваіх, сынок і маці, З двара ідуць у бок ракі На зыбкі мосцік міма гаці, Дзе разрасліся хмызнякі. Колас.

•••

Хоць гаць гаці каго-чаго гл. гаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)