Пры́гатка ’гаток з праходам для рыбалоўнай снасці’ (ТС). Прэфіксальнае да га́тка, дэмінутыва ад га́ць (гл.). Параўн. укр. прига́та, прига́ток ’маленькая гаць каля берага; запруда’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)