Руча́йка ’верацяно з наматанымі на яго ніткамі’; ’жменя лёну (валакна)’ (ТСБМ), ручэ́йка ’пачынак, пража на адно верацяно’ (бялын., Нар. сл.; лаг., Гіл.), ’скрутак ачышчанага валакна’ (маладз., Янк. Мат.). Магчыма, з першаснага значэння ’жменя’, ’рука’ развіліся астатнія. Да рука (гл.), параўн. балг. ръко́йкажменя калоссяў, якую можна захапіць адной рукой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нажмяні́ць ’пашкодзіць, натрудзіць руку работай на агародзе’ (брэсц., Нар. лекс.). Да жменя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шарк, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шаркаць — шаркнуць. Жанчыны гнуцца ды разгінаюцца лёгка. Нават і мама. «Абы толькі ногі мае не балелі так моцна...» Сярпы ў іх руках — што жывыя, шарк, шарк — і жменя. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́мкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка ломіцца, крохкі. Сухія, ломкія, спелыя сцяблы жменя за жменяю спорна клаліся на перавяслы. Мележ.

2. Няўстойлівы, перарывіста (пра голас). З цёмных расчыненых дзвярэй двухпавярховага дома чуўся усхваляваны ложкі басок і прыглушаны дзявочы смех. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Тое, што і скубці (у 1–4 знач.). Міканор скубаў .. [салому] жменя за жменяю, люта шпурляў убок — частка яе ляцела ўніз, частка заставалася на страсе, асобныя пасмы з радасцю хапаў, нёс вецер. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ґарсцьжменя’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. garść ’тс’ (а гэта з прасл. *gъrstь; гл. Слаўскі, 1, 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лібарада, ліборода ’апошняя жменя нязжатага жыта на полі’ (лунін., Мат. дыял. канф.). Утворана са словазлучэння Іллі барада. Параўн. брэсц., нараўл. спасова борода ’тс’ (Выг.).⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́йма ’пасма’ (Шат.), ’жменя’ (Нар. сл., віц.), паймачка ’пучок ільну’ (Сл. ПЗБ). Рус. сімб. пиймо ’звязка нітак’. Аддзеяслоўны назоўнік ад pojęti, pojьmę (гл. узяць, вазьму).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рукая́тка ’частка прылады, за якую трымаюцца пры карыстанні’, ’частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, павароту і пад.’, рукая́ць ’рукаятка’ (ТСБМ); рукавя́тка ’тс’ (Касп.), рукавя́тка, рукава́тка ’кассё’, рукавя́тка, рукава́дка, рукая́тка ’ручайка’ (Сл. ПЗБ), рукая́тка ’ручка ў матавіле’, ’жменя лёну’ (міёр., Ск. нар. мовы), рукъвя́тка ’ручайка’ (круп., Нар. сл.). Укр. рукоя́тка, рукі́вʼя, рус. рукоя́ть, дыял. рукоя́тка, польск. rękojeść, чэш. rukojeťrukověť ’кіраўніцтва’), славац. rukoväť ’рукаятка’ і ’кіраўніцтва’, славен. rokovet ’пучок, жменя’, серб.-харв. ру̏кове̄т ’тс’, балг. ръкова́дка ’тс’, макед. раковатка ’тс’, ст.-слав. рѫкоѣть, рѫковѣтьжменя, ахапак’. Прасл. *rǫkojětь, *rǫkovětь ’тое, што ахопіць рука’ — складаныя словы з *rǫkou̯ (дэрыват ад *rǫka, гл. рука) і *jęti ’браць’ (параўн. стараж.-рус. яти ’браць’, гл. яць, няць). Падрабязней гл. ESJSt, 13, 781 (з літ-рай); Фасмер, 3, 515.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагарцав́аць ’перамяшаць (напр., пясок з цэментам)’ (Ян.). Да пера- і горсцьжменя’ (< прасл. *gъrstь); пры гэтым ‑сʼцʼ ц. Не выключаны ўплыў лексемы накшталт гартава́ць ’выгортваць’ (віл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)