Жа́ранікі ’смажаная бульба’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. урал. жа́реньки ’смажаныя піражкі’. Ад дзеепрыметніка жа́раны < жарыць1 (гл.) з дапамогай суфікса ‑ік. Параўн. укр. варе́ник ’вараны піражок’. Гл. жаронка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаро́цце ’спёка’ (драг., Нар. словатв., 144). Параўн. укр. жарота ’тс’. Ад. жа́рыць1 (гл.) з суфіксам ‑оцце па мадэлі, адзначанай у словах плюхоцце, гарацце́ (Сцяц., Афікс. наз., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекары́ца, пяке́рыца ’згага, пякотка’ (нараўл., Арх. ГУ; лельч., ЛА, 3), пакары́ца ’тс’ (ельск., ЛА, 3). Да пячы́ (гл.), суфікс ‑ар‑ з узмацняльным значэннем узнік, імаверна, пад уплывам лексем жарыць, скварыць, варыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апрэ́гчыся ’здохнуць’ (БРС), ’згарэць ад віна, прагі, жадання’ (Гарэц.), ’абапіцца’ (Бяльк.), апрэжца ’апрэгчыся’ (Бяльк.), апрагчыся ’набракнуць ад збытку спажытага’ (Др.-Падб.), апрага́цца ’рабіць нешта з прагаю: спаць, есці, піць’ (Касп.), опрегаець ’паліць, мучыць’ (Нас.), опрегацьца, опрёгся ’знясільвацца, згараць ад прагі; згараць ад гарэлкі’ (Нас.), апрогліца ’ненаедлівасць’ (Бір. дыс.). Укр. опрягтися ’памерці, здохнуць’, опряга ’смерць’, опрягнути ’акружыць’, пружати ’мучыць’, рус. кастр. опрягатьжарыць’, паўн. опруживать ’апракінуць’, опружеть ’стаць цвёрдым’, ст.-рус. опрягнути ’налегчы, наперці з усіх бакоў’. Розныя значэнні беларускіх слоў, магчыма, тлумачацца як вынік кантамінацыі шэрагу кораняў: праг‑а ’жаданне’ (адкуль: ’рабіць з прагаю, набракнуць ад збытку, абапіцца’), праг‑пряг‑/пряж‑) ’жарыць’ (адкуль: ’згараць ад гарэлкі, прагі; паліць’) і праг‑пряг‑/пруг‑/пряж‑) ’станавіцца пругкім, цвёрдым’, адкуль ’здохнуць’ (параўн. акалець ’стаць як кол’, апруцянець і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаро́нка ’што-н. смажанае’ (Сл. паўн.-зах.), ’грыбы смажаныя’, жаранка ’бульба смажаная’ (Мат. Гом.), жа́ренка ’што-н. смажанае’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. урал. жа́реньки ’піражкі смажаныя’, жа́ренки, жарёнки ’смажаная ежа’. Паводле спосабу прыгатавання, ад дзеяслова жа́рыць1 (гл.) з суфіксальным ‑ан‑к‑а або ‑он‑к‑а < ‑ен‑ък‑а, як і падобныя назвы ежы: мачанка, сечанка, паранка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жа́рить несов.

1. (готовить для еды) пячы́; (мясо) сма́жыць; (сало) сква́рыць; (кофе, семечки и т. п.) пра́жыць, прэ́гчы;

2. (жечь, палить) палі́ць, пячы́;

3. (азартно что-л. делать) прост. жа́рыць; смалі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́рнасць 1, ‑і, ж.

Уласцівасць парнага ​1 (у 3 знач.).

па́рнасць 2, ‑і, ж.

Гарачае, насычанае выпарэннямі, вільгаццю паветра; вільготная цеплыня. А сонца жарыць, млеюць далі, І парнасць землю абняла. Колас. Сонца, пераваліўшыся за поўдзень, здавалася, шпарчэй пачало апускацца над лесам, але парнасць стаяла нясцерпная. Пташнікаў. Печ пагрэлася, па хаце пайшла парнасць. Чорны. // Выпарэнні, туман. Бліскацела іржавая балотная вада, над якою застыла парнасць. Пестрак. Цёплая парнасць падымалася ад возера, ад зямлі. Чарнышэвіч. Павітаўшыся, і госць і гаспадар прыселі на бервяне, прыгрэтым не так сонцам, як земляной парнасцю. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалыхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Зварухнуцца, зрушыцца, захістацца. Рыбакову здалося, што фіранка скалыхнулася і замерла. Асіпенка. Жарыць-скварыць сонца, Ліст не скалыхнецца. Колас. Вяночкі патанулі ў хвалях сініх, Толькі пацеркі-кружочкі Скалыхнуліся на плыні. Трус. Пачынаецца трэці акт. Скалыхнецца заслона І павольна ўгару папаўзе. Глебка. // Гайдануцца з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуцца. Дрэва скалыхнулася. Калыска скалыхнулася.

2. перан. Захвалявацца, узрушыцца. Бач, ад песні маёй скалыхнуўся ўвесь свет, Сонны край я ўраз разбудзіў... Чарот. Сэрца беднае заб’ецца, І адразу ў ім прачнецца, І адразу скалыхнецца Усё, што згінула даўно. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажа́ривать несов.

1. (наготавливать для еды) напяка́ць; (мяса) насма́жваць; (сала) насква́рваць; (кофе, семечек и т. п.) напра́жваць, напрэ́жваць;

2. (накаливать) разг. напа́льваць, напяка́ць; (нагревать) награва́ць;

3. (делать что-л. энергично, увлечённо, бить) прост. жа́рыць, нажа́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́рны ’пульхны; пышны (пра хлеб)’ (ТС), ’порысты, падышоўшы (пра хлеб)’ (стол., Жыв. НС). Відаць, утворана на базе прасл. *puriti sę ’падымацца, уздымацца’, параўн. чэш. Mūp.purit sa ’надувацца ад злосці’, ст.-чэш. ригпу́, чэш. vzpurny ’ўпарты’, серб.-харв. напу́рити ’раззлаваць’, напу́рити се ’зазлаваць, надуцца; пасварыцца’, напурен ’надзьмуты, самазадаволены’, якія Белеціч (JO, 49, 120) збліжае з пу́ритижарыць, пячы’, што ўзыходзяць да і.-е. риг‑ ’агонь’. Звязана з пу́рыць ’гнаць, выганяць’, (гл.) порай, ’хутка падымацца, расці’ з дадатковым адценнем’станавіцца рыхлым, кволым’, параўн. балг. дыял. пу́рек ’слабое, хілае і анемічнае дзіця’, рус. дыял. пу́рско ’мякка, рыхла’ і пад., генетычна звязаныя з літ. purėti ’станавіцца рыхлым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)