кап’ё, ‑я; мн. коп’і, ‑яў; н.

Даўнейшая колючая або кідальная зброя ў форме доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам. // Спартыўны снарад такой формы. Кідаць кап’ё.

•••

Ламаць коп’і гл. ламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бунчу́к, ‑а, м.

1. Дрэўка з шарам і конскім хвастом наверсе як знак улады ўкраінскіх і польскіх гетманаў, казацкіх атаманаў, турэцкіх пашэй.

2. Шумавы музычны інструмент у некаторых ваенных аркестрах, упрыгожаны конскім хвастом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кап’ё, -я́, мн. ко́п’і і (з ліч. 2, 3, 4) кап’і́, ко́п’яў, н.

1. Даўнейшая колючая або кідальная зброя ў форме доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам.

2. Лёгкаатлетычны снарад (у 3 знач.), а таксама спартыўная дысцыпліна, звязаная з кіданнем гэтага снарада.

Кіданне кап’я.

Ламаць коп’і — спрачацца з-за чаго-н., адстойваць сваю думку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кі́біць ’пруткая выпукласць, дрэўка лука’ (Гарэц.). Ст.-рус. кибить ’дуга’. Запазычанне з тат. kibit ’крама, будка’. Параўн. кібітка (гл.) (Фасмер, 2, 227–228).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пі́ка 1, ‑і, ж.

Зброя ў выглядзе дрэўка з вострым металічным наканечнікам. Ні разу ў жыцці Ваня не трымаў у руках ні вострай шашкі, ні пікі, нават у сядле ніколі не сядзеў. Новікаў.

пі́ка 2,

гл. пікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцягано́сец, ‑носца, м.

1. Асоба, якой даручана несці сцяг. Сцягі ляцяць, смяюцца трубы, чаканіць крок за сцяганосцам зямлі венгерскай маладосць. Вялюгін. Ад кулі ўпадзе сцяганосец Ці дрэўка асколкам ссячэ, — Нябачныя рукі ўзносяць Штандар і яшчэ і яшчэ. Гаўрусёў.

2. перан. Барацьбіт, змагар за ўсё перадавое. Савецкі Саюз — сцяганосец міру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяг, -а, мн. сцягі́, -о́ў, м.

1. Палотнішча ўстаноўленага памеру, формы і колеру (колераў), звычайна з эмблемай дзяржавы, вайсковай часці, арганізацыі і інш., якое выкарыстоўваецца ў якасці іх сімвалу і, як правіла, прымацоўваецца адным бокам да дрэўка або шнура.

Дзяржаўны с.

Беларусі.

Палкавы с.

С.

Перамогі.

2. Кавалак тканіны пэўнай формы і афарбоўкі, які служыць знакам чаго-н., упрыгожаннем і інш.

Зялёны с.

Махаць сцягамі.

Пад сцягам міру — у імя міру.

Трымаць высока сцяг (чаго-н.) — захоўваць якія-н. ідэалы, запаветы (высок.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ратаўё (рытуўё) ’чаранок рыдлёўкі’ (Бяльк.), ра́туўя, рътаўё, рутаўё ’тс’ (віц., чашн., лёзн., мсцісл., ЛА, 2), ра́тва ’дзяржанне ў лапаце’ (лёзн., ЛА, 2), а таксама ратлі́ска (ратлі́ско) ’ручка ў вілах’ (Сл. рэг. лекс.), ра́тлішчо ’дзяржанне ў качарзе’ (карэліц., ЛА, 4). Параўн. укр. ра́тище ’дзіда’, ратови́щедрэўка дзіды’, рус. ратови́ще ’тс’, якія адносяць да ратны, раць (гл.), параўн. Фасмер, 3, 448.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кап’ё ’дзіда’, ’спартыўны снарад у форме дзіды’ (ТСБМ, Сержп. Трам.). Укр. копия́ ’дзіда, піка’, рус. копьё, ст.-польск. kopije, kopija, н.-луж. koṕe, kopjo, чэш. kopí, мар. kopija, славац. kopija, славен. kopjȇ, серб.-харв. ко̏пље, kȍpje, макед. копје, балг. ко́пие, копе, ст.-слав. копиѥ кап’ё’. Прасл. kopьje/kopьja (прыметнікі) < kopьje dervoдрэўка, якім б’юць, колюць’ < kop‑ti (Трубачоў, Эт. сл., 11, 40–41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Старадаўняй колючая зброя ў выглядзе доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам; піка. А вораг тут, ля гарадской сцяны, І чуцен звон ягоны: звіняць страмёны, Мячы і дзіды звоняць. Сіпакоў. Варта, разумеючы, што справы дрэнь, ашчацінілася дзідамі. Караткевіч. // перан. Пра што‑н. вострае і доўгае. Там, дзе зайшло сонца, далёка за полем у небе тырчала вострая і доўгая чорная дзіда ад касцёла. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)