дрэ́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дрэ́ўка дрэ́ўкі
Р. дрэ́ўка дрэ́вак
Д. дрэ́ўку дрэ́ўкам
В. дрэ́ўка дрэ́ўкі
Т. дрэ́ўкам дрэ́ўкамі
М. дрэ́ўку дрэ́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дрэ́ўка, -а, мн. -і, дрэ́вак і дрэ́ўкаў, н.

Выструганая палка, да якой прымацоўваецца сцяг.

|| прым. дрэ́ўкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрэ́ўка ср.

1. дре́вко;

д. сця́га — дре́вко зна́мени;

2. (для топки) чу́рка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрэ́ўка, ‑а, н.

Выструганая палка, да якой прымацоўваецца сцяг, вымпел і пад. У Тані быў пераходны вымпел лепшай даяркі раёна, маленькі чырвоны сцяжок на кароценькім дрэўку. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дрэ́ўка1дрэўка (сцяга і г. д.)’ (БРС). Запазычанне з рус. дре́вко ’тс’ (у рус. мове гэта, паводле Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 188, рус. утварэнне на базе запазычанага са ст.-слав. мовы слова дре́во < дрѣво).

Дрэ́ўка2 ’цурка (для палення)’ (БРС), дрэ́ўкі ’тс’ (Шат.). Відавочнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. drzewka (мн. л.) ’дровы’. Можна думаць і пра самастойнае ўтварэнне гэтага слова ў бел. мове на базе запазычанага з польск. мовы дрэ́ва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дре́вко (флага) дрэ́ўка, -ка ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратэ́са, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Атрыбут царкоўных шэсцяў у выглядзе палотнішча, прымацаванага да дрэўка з вобразам Хрыста, святых; харугва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бунчу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).

Дрэўка з прывязаным конскім хвастом як сімвал улады (у казацкіх атаманаў, украінскіх і польскіх гетманаў).

|| прым. бунчу́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фла́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флага; прызначаны для флага. Флагавае дрэўка. // Зроблены пры дапамозе флагаў. Флагавы сігнал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзі́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, дзід, ж.

1. Старадаўняя колючая зброя ў выглядзе доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам; піка.

2. перан. Пра што-н. высокае, вастраверхае.

Далёка за полем узвышалася ў неба чорная дзіда касцёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)