браце́нік, ‑а, м.

Абл. Дваюрадны брат (рэдка — родны). На двор да Якава з’язджаецца сваяцтва з далёкіх вёсак: дзядзькі, цёткі, браценікі, ля вазоў стаяць, кураць, гутараць. Галавач. У нядобры час даведаўся герой наш [Іван], што браценік яго родны, адпушчаны з войска, падпусціў яму канкурэнцыю. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрые́чны ‘які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дачок; дваюрадны’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Сцяшк., Янк. Мат., Пан., Сл. ПЗБ), ‘траюрадны’ (швянч., Сл. ПЗБ), стрэ́чныдваюрадны’ (Скарбы, Чуд.), стрі́ечный ‘дзядзькаў сын, дачка’ (Бяльк.), стрые́шный ‘тс’ (Нас.), стрые́чная ‘жонка дваюраднага брата’ (Яруш.), стрые́чка ‘дваюрадная сястра’ (Нас., Байк. і Некр.). Ад стрый (гл.), параўн. ст.-бел. стрыеве ‘дваюрадныя па лініі маці’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. Шаўр, Etymologie, 36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траю́радны ‘родны ў трэцім калене’ (ТСБМ, Пан., Брасл. сл.): лапаць боту траюрадны пляменнік (Юрч. Крыл.). Да трое і род (гл.) па ўзоры дваюрадны (Фасмер 4, 107; ЭСБМ 3, 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэнь ‘калена (роднасць)’: чытворты стрэнь (драг., ЖНС). Выабстрагаваны з стрэннідваюрадны’ (< стрыечны, стрэдні, гл.) назоўнік для абазначэння ступені роднасці па бацьку ці маці, узыходзіць да стрый (гл.). Гл. стрэнуць, стрэча2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́братдзеці ‘траюрадныя браты або сёстры’ (дзісн., Бел. дыял. 3). Слова, запісанае Я. Драздовічам у 20‑х гадах XX ст., спалучае лічэбнік тры (гл.) і вядомае ў смаленскіх гаворках словазлучэнне брат‑дети (брад‑дети) ‘дваюрадныя браты і сёстры’ (ССГ), параўн. збратдзетныдваюрадны’ ў адносінах да дзяцей дзядзькі або цёткі (Панюціч, Лексіка, 35), гл. збратдзеці. Агульнае значэнне слова — ‘браты і сёстры ў трэцяй стрэчы’, гл. стрэча2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́ча1 ‘сустрэча’ (ТСБМ, Нас.; мазыр., Шэйн. З; Яруш., Др.-Падб., Янк. 2, Бяльк., Сержп. Прымхі, ТС). Укр. стрі́ча, рус. встре́ча, серб.-харв. сре̏ћа ‘шчасце’, славен. sreča ‘тс’, балг. сре́ща ‘сустрэча’, макед. сре́ка ‘шчасце, удача’. Прасл. *sъrětja (Фасмер, 1, 363; Глухак, 575) або *sъrętʼa, што ўтворана з суф. ‑ja ад асновы цяп. ч.: *sъrętʼo, *sъrěsti ‘стрэць’ (Слаўскі, SP, 1, 82). У прыстаўцы бачаць адпаведнасць ст.-інд. *su‑ і тлумачаць слова як ‘добры, шчаслівы выпадак’. Гл. Фасмер, там жа; Бязлай, 3, 306.

Стрэ́ча2 у выразак: у першай стрэ́чыдваюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька)’, другая стрэчдваюрадны’, у другой стрэ́чы ‘траюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька)’, у трэцяй стрэ́чы ‘пра далёкае сваяцтва’ (ТСБМ, Янк. 2, Чуд., Сцяшк. Сл.; воран., ганц., шчуч., шальч., іўеў., пух., Сл. ПЗБ); стрэ́ча ‘ступень роднасці’ (Скарбы), стрэч ‘тс’ (Сцяцко Сл.), стрэль ‘ступень роднасці’ (Сл. рэг. лекс.). Назоўнік абстрагаваны ад прыметніка стрэчны ‘стрыечны’ (ТСБМ), параўн. амонім стрэ́чны ‘сустрэчны (ТСБМ, ТС). Гл. стрыечны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стрэ́ча 1, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і сустрэча. Сцяжына песні, вядзеш куды ты Шырокім полем, высокім жытам? Якую стрэчу за небакраем, Якую радасць ты абяцаеш?.. Танк. Калі нас куля праміне, Мы адсвяткуем нашу стрэчу. Астрэйка. Васіль быў таксама, вельмі ўражаны гэтай нечаканай стрэчай: яму стала горача, у роце адразу зрабілася суха; рукі выпусцілі лейцы. Савіцкі.

стрэ́ча 2, ‑ы, ж.

У выразах: у першай стрэчы (абл.) — дваюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька); у другой стрэчы (абл.) — траюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька); у трэцяй стрэчы (абл.) — пра далёкае сваяцтва. Хлопцы смяюцца: — Што ты, цётка Марфа. Старшыня сельсавета ў двары. Ён цябе ў турму ўпячэ. — Алеська? Не ўпячэ. Я яму цётка. Хоць у трэцяй стрэчы, але цётка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брат в разн. знач. брат, род. бра́та м., мн. браты́, -то́ў; (монах — ещё) бра́тчык, -ка м.;

двою́родный брат стрые́чны (дваю́радны) брат;

моло́чный брат мало́чны брат;

на́званый брат пабраці́м;

ваш брат фам. ваш брат;

наш брат фам. наш брат;

на бра́та на бра́та, на ко́жнага;

и чёрт не брат і чорт не брат;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)