дваю́радны, -ая, -ае.

Тое, што і стрыечны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дваю́радны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дваю́радны дваю́радная дваю́раднае дваю́радныя
Р. дваю́раднага дваю́раднай
дваю́раднае
дваю́раднага дваю́радных
Д. дваю́раднаму дваю́раднай дваю́раднаму дваю́радным
В. дваю́радны (неадуш.)
дваю́раднага (адуш.)
дваю́радную дваю́раднае дваю́радныя (неадуш.)
дваю́радных (адуш.)
Т. дваю́радным дваю́раднай
дваю́раднаю
дваю́радным дваю́раднымі
М. дваю́радным дваю́раднай дваю́радным дваю́радных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дваю́радны двою́родный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дваю́радны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; стрыечны. Дваюрадны брат (дзядзькаў або цётчын сын). Дваюрадны дзядзька (бацькаў або матчын дваюрадны брат).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дваю́радныдваюрадны’ (БРС, Шат.). Рус. двою́родный, укр. двою́рідний ’тс’. Усх.-слав. лексема, утвораная з выразу дъвою родоу (да дъва і родъ). Гл. Фасмер, 1, 489; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 30–31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

двою́родный стрые́чны, дваю́радны;

двою́родный брат стрые́чны (дваю́радны) брат;

двою́родная сестра́ стрые́чная (дваю́радная) сястра́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрые́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны.

Стрыечная сястра (дачка цёткі ці дзядзькі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гузы́нства ’сяброўства’ (Касп.). Ці не з *кузынства (да *кузындваюрадны брат’)? Параўн. польск. kuzynдваюрадны брат, сваяк’, kuzynostwo ’сваяцтва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стрые́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны. Стрыечны брат (сын дзядзькі або цёткі). □ За .. [Ганьку] заступаюцца стрыечныя сёстры: — А вам [дзеду] там цесна, лежачы на печы? Абы чапляцца да дзіцяці. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрэ́днідваюрадны’ (ТС), стрэ́нні ‘тс’ (Янк. 3.; пух., З нар. сл.), стры́нні ‘тс’ (Бузук., Паўд.-бел.). Пераасэнсаваны пад уплывам стрэ́ча ‘ступень роднасці’ (< стрэ́чныдваюрадны’) прыметнік стрыечны (гл.), параўн. брат (сястра) у першай стрэчы (у першым стрэчанні, стрэнні), у другім стрэнні брат; браты першага стрэння (Пан.), што з’яўляецца вынікам аманіміі з стрэча ‘сустрэча’ (Янк. 2, 169), дн < нн у выніку дысіміляцыі. Гл. стрый, стрэча2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)