пагрыме́ць, ‑міць; зак.

Грымець некаторы час. Гром пагрымеў і сціх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бубу́хкаць

‘вельмі грымець, утвараць моцны шум’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бубу́хкаю бубу́хкаем
2-я ас. бубу́хкаеш бубу́хкаеце
3-я ас. бубу́хкае бубу́хкаюць
Прошлы час
м. бубу́хкаў бубу́хкалі
ж. бубу́хкала
н. бубу́хкала
Загадны лад
2-я ас. бубу́хкай бубу́хкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бубу́хкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бэ́хаць

‘біць, кідаць каго-небудзь, што-небудзь; грымець

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бэ́хаю бэ́хаем
2-я ас. бэ́хаеш бэ́хаеце
3-я ас. бэ́хае бэ́хаюць
Прошлы час
м. бэ́хаў бэ́халі
ж. бэ́хала
н. бэ́хала
Загадны лад
2-я ас. бэ́хай бэ́хайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бэ́хаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

затарара́хаць

‘пачаць грымець, грукацець; пабіць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затарара́хаю затарара́хаем
2-я ас. затарара́хаеш затарара́хаеце
3-я ас. затарара́хае затарара́хаюць
Прошлы час
м. затарара́хаў затарара́халі
ж. затарара́хала
н. затарара́хала
Загадны лад
2-я ас. затарара́хай затарара́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час затарара́хаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гурчэ́ць

‘журчаць; брахаць (пра сабак); мяўкаць (пра катоў); грымець (пра гром)’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гурчу́ гурчы́м
2-я ас. гурчы́ш гурчыце́
3-я ас. гурчы́ць гурча́ць
Прошлы час
м. гурчэ́ў гурчэ́лі
ж. гурчэ́ла
н. гурчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. гурчы́ гурчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час гурчучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гры́мнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. гл. грымець.

2. Нечакана, раптоўна пачацца.

Грымнула вайна.

3. чым і без дап. 3 сілай ударыць, стукнуць.

Г. кулаком па стале.

Г. палена на падлогу.

4. 3 шумам, грукатам паваліцца, упасці.

Г. з лесвіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

греме́ть несов.

1. прям., перен. грыме́ць;

2. (звякать) бра́згаць; (грохотать) груката́ць, грукаце́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгрыме́ць, ‑міць; зак.

1. Перастаць грымець (пра гром). Адгрымела ноччу навальніца, Птушак пазванчэлі галасы, І пяюць на сто ладоў сініцы — Пэўна, упіліся ад расы. Панчанка. Дождж прамачыў наскрозь Лясныя нетры. Гром адгрымеў. Чуваць быў толькі звон. Свірка. // Скончыць грымець (пра што‑н. гучнае). Адгрымеў развітальны салют з вінтовак. Лынькоў.

2. перан. Прайсці, закончыцца (пра што‑н. буйнае, шумнае). Адгрымела слава. □ Змоўклі бітвы. Развеяўся дым. Адгрымелі часы баявыя. Броўка. Вайна адгрымела. Салют Уславіў шляхі перамогі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагры́мліваць, ‑ае; незак.

Разм. Грымець час ад часу. Дажджу не было, але неба ўхутана было хмарамі, і ва ўсіх баках пагрымліваў гром і мільгацела маланка. Чарот. / у безас. ужыв. Недзе далёка пагрымлівала. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Неграме́чы ’пераборлівы ў ежы’ (карэл., Марц.). Відаць, ад грумёнаць (варыянт — глумёчаць) ’грэбаваць’ (ТС), што можа быць звязана з літ. grumti ’мяць, умінаць’, grömaloti ’перажоўваць’; варыянтнасць вакалізму, як у гром, грымець, параўн. таксама грумёцьгрымець’ (ваўк., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)