нацадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіт, ‑цэдзіць; зак., чаго-што.

Цэдзячы, наліць нейкую колькасць чаго‑н. Нацадзіць вады з крана. // Цэдзячы, напоўніць што‑н. вадкасцю. Нацадзіць гладыш малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Які вельмі пеніцца; з пенай. [Маці] прынесла поўны гладыш пахучага пеністага квасу. Шамякін. Прыемна і ўлетку, калі б’юць перуны, а па дарогах цякуць пеністыя рэчкі. Гроднеў. Мы, перадаючы гладыш з рук у рукі, пілі яшчэ пеністы пахучы сырадой. Няхай. // Падобны на пену. Прачнулася сонца. Барвай набрынялі пеністыя лёгкія хмаркі, чырвань заліла ўсё: і лес, і вёску, і паплавы. Капыловіч.

2. Які ўтварае многа пены (у 2 знач.). Пеністае мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахлябта́ць, ‑хлябчу, ‑хлебчаш, ‑хлебча; зак., што і чаго.

Разм.

1. Выхлебтаць усё, многае. Пахлябтаць увесь суп.

2. і без дап. Хлябтаць некаторы час. — З’еўшы курыцу, .. [лісіца] падышла да гладыша з малаком, сцягнула сурвэтку, усунула ў гладыш галаву, трохі пахлябтала, села, аблізалася. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лады́жкагладыш’ (Мат. Гом.), глады́шка ’збанок без вуха (ручкі)’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк., Жд. 2), ладышгладыш’, ’круглая вонкавая частка коміна’, ’цэментаваная труба ў калодзежы’ (ваўк., Сл. паўн.-зах., Федар. 1., Сцяшк.), польск. люблінск. gładyszka ’посуд для малака’. У выніку другаснага пераасэнсавання звязваецца з лексемай гладкі (гл.), хаця ў сапраўднасці ўтворана ад адной з прасл. назваў гліны latū̆‑/latĭ (Трубачоў, Ремесл. терм., 219). Адпадзенне пачатковага г‑ уласціва не толькі беларускім, але і іншым славянскім гаворкам, параўн., напр., укр. бук. ладонький ’гладзенькі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калба́нгладыш’ (Касп., Мат. Маг.), колбанец ’тс’ (Нас.), калбан ’пасудзіна з прутоў або саломы ў выглядзе гладыша’ (Касп.), ’штучнае гняздо з саломы ў выглядзе конуса’, сюды ж празрысты перанос назвы калбанчики ’расліна Campanula’, параўн. рус. колбочки ’расліна Trollius europaeus’, ’пладовыя шышкі гэтай расліны’. Рус. смал. колбан ’гліняны або металічны гладыш, гарлач велізарных памераў’, больш далёкія — наўг. колбик ’вузкагорлы гліняны гладыш, які пашыраецца ўніз у форме шара’, ’гладыш для алею’, маск. колбушка ’канічны гладыш з вогнетрывалай гліны’. Цыхун (Бел.-польск. ізал., 149) суаднёс калбан з укр. ковбан ’цурбан, калодка’, рус. колбяк ’цурбан, балван’, бел. коўб ’страўнік жывёлы’ і інш., якія, на яго думку, узыходзяць да ўсх.-слав. колб ’шар, круглы і тоўсты канец чаго-н.’ што патрабуе ўдакладнення. Як быццам існаванне ўсх.-слав. колб асобых сумненняў не выклікае. Параўн. рус. вяц. колба ’фігура ў форме невялікага шара’, ’патоўшчаны шарападобны канец палкі’, ’шарык як упрыгожанне ў розных вырабах’, кастрам. ’галава’, астрах, колбан ’абрубак дрэва, дошкі і да т. п.’, сарат. колбешка ’невялікі абрубак дрэва, дошкі’, валаг. колбочка ’мясісты кончык носа (у чалавека), с колбочкой ’з лішкам, вышэй краёў’, валаг. колбушка ’верацяно з вялікай колькасцю напрадзеных нітак’ і інш. Укр. гуц. ковбок ’больш тоўстая частка дрэва, ужо адрэзаная ад верху’, бойк. ко́вбиця, коўбчик ’тс’. У прынцыпе калбан і інш. назвы посуду маглі ўтварыцца натуральна ад асновы колб‑. У якасці семантычнай паралелі можна прывесці ням. Kolbe, Kolben ’дубінка’, ’булава, паліца’, ’галоўка, шышка’ і Kolben ’колба (хімічны посуд)’. Аднак бел. і рус. назвы посуду могуць быць параўнальна познімі, г. зн. запазычанымі з ням. як тэхнічныя тэрміны. Параўнальна вузкая геаграфія распаўсюджання такіх назваў посуду як быццам пацвярджае магчымасць запазычання. У рус. пісьмовых помніках слова сустракаецца ў другой палавіне XVII ст. (існуе версія аб запазычанні ў канцы XVIII ст.; Шанскі, II, К, 195). Тэарэтычна нельга выключыць і магчымасці ўзаемадзеяння запазычанага слова з славянскім, што дапамагло б вытлумачыць фармальную розніцу ням. і рус. слоў. Звяртае на сябе ўвагу таксама паслядоўнае супадзенне назваў посуду і слав. дэрыватаў ад колб‑: калуж. колба ’бутля’, ’шар’, наўг. колбикгладыш’, новасіб. ’каўбаса асобага прыгатавання’, перм. колбушка ’абрубак дрэва’, маск.гладыш канічнай формы’, смал. калбангладыш’, уральск. калбан ’тоўсты абрубак дрэва’. Гэтыя факты вельмі падазроныя, хоць магчымасці трансфармацыі запазычанага слова выключыць нельга, у тым ліку і пад уплывам слав. слоў, як гэта мяркуецца. Адносна ўсх.-слав. колб‑ гл. падрабязней пад каўбух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збан, жбан / без ручкі: гладыш; гарлач (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паналіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і чаго. Напоўніць усю або нейкую колькасць пасуды чым‑н. вадкім. Паналіваць бочкі вадой. □ Гаспадар узяў гладыш і паналіваў у шклянкі малака. Галавач. / у безас. ужыв. Увесну слабы на пясках дзёран сагнала вадою, паналівала ставочкі. Карамазаў.

2. чаго. Разліць якую‑н. вадкасць у многіх месцах. Паналіваць чарніла на стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ладышнік1 ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’ (брэсц., Кіс., Інстр. 2). З гладышак ’тс’, якое ўтворана ад гладыш (ГЛ.).

Ладышнік2 ’мальва, Malva L.’ (Бяльк.). Відавочна, з гладышкік. Названа паводле падабенства сцябла мальвы з бутонамі (або з макаўкамі насення) да ражна, на які навешаны гладышы і гаршкі для сушкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абда́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -дало́; -да́дзены; зак., каго-што.

1. Абліць, абсыпаць, абвеяць адразу вялікай колькасцю чаго-н. з усіх бакоў.

А. гладыш варам.

Халодны вецер абдаў хлопчыка.

2. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуццё, перажыванне і пад.).

Раптам абдало (безас.) яго нейкай незнаёмаю трывогай.

Як варам абдало (разм.) — аб прыліве крыві да твару, выкліканым хваляваннем, адчуваннем няёмкасці.

|| незак. абдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́; -даю́ць.

|| звар. абда́цца, -да́мся, -дасі́ся, -да́сца; -дадзі́мся, -дасце́ся, -даду́цца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся.

|| незак. абдава́цца, -даю́ся, -даёшся, -даёцца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Каўбы́ргладыш для малака’ (Касп.). Лаўчутэ (Сл., 112) мяркуе, што гэта запазычанне з балт. моў і дае ў якасці яго крыніцы літ. дыял. kaubare© kaubore ’драўляная пасудзіна, міска’. Паводле Лаўчутэ, на запазычанне указваюць абмежаваны арэал бел. слова і яго фанетычныя асаблівасці (яна лічыць, што спалучэнне ‑ар‑ было б немагчыма ў выпадку спаконвечнай роднаснасці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)