Сняк ‘веснавое ягня’ (Жыв. св.). З *вясняк ‘тс’, параўн. весьня́к ‘маладая жывёліна, якая нарадзілася вясною’ (петрык., Жыв. сл.), шляхам адсячэння пачатку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жо́ўта,

1. Прысл. да жоўты.

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць жоўтага колеру. Вясною на лузе жоўта ад красак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́блынавы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і яблыневы. [Дзяўчаты] сядзелі, дыхалі яблынавым моцным пахам, сузіралі вясёлыя фарбы абуджанага вясною жыцця. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перамяша́ць ’апрацаваць зямлю плугам пасля баранавання’ (чэрв., Сл. ПЗБ), палес. пэрэмэша́т, перэміша́ты ’ўзараць папар вясною другі раз’ (Выг.). Да пера- і мяша́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́снішча ’галодны перыяд вясною перад новым ураджаем, калі выйшлі запасы харчоў’ (КЭС, лаг.). Да вясна́ (гл.). Утворана пры дапамозе павелічальна-зневажальнага суф. ‑ішч‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́праць, ‑прае; зак.

Загінуць ад недахопу паветра (пра пасевы). Сёлетняй вясною да каліва выпрала жыта, і цяпер там адрасла добрая трава. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залысе́ць, ‑ее; зак.

Зрабіцца лысым. Галава спераду залысела. // перан. Агаліцца. Ледзь толькі залысеюць пагоркі вясною,.. Пазняк збіраецца ў падарожжа па навакольных калгасах. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абле́тнік, ‑у, м.

Абл. Дровы, нарыхтаваныя вясною на зіму. [Сыс:] — Як у школу дровы вазілі, і табе б сухога аблетніку шуркі са дзве скінулі б. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самасе́й, ‑ю, м.

Тое, што і самасейка. Мак-самасей. □ [Сланечнік] вырас самасей вясною расштурхаў лебяду, растапырыў пад маім акном шурпатыя, са светлым павуціннем жылак лісці. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шча́сна,

Разм.

1. Прысл. да шчасны.

2. у знач. вык., каму. Пра адчуванне радасці, шчасця. А Алёнцы, як нікому, Гэтай новаю вясною Было шчасна. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)