выдзіра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выдрацца.

2. Зал. да выдзіраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вырыва́тьI несов.

1. (выдёргивать) вырыва́ць;

вырыва́ть зуб вырыва́ць зуб;

2. (игрывать) выдзіра́ць;

вырыва́ть листы́ из кни́ги выдзіра́ць лісты́ з кні́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́дзірак1 ’ачышчанае ад карчэўя і кустоў поле’ (Сцяшк.); ’цалінны ўчастак, які ўпершыню прыараны да поля’ (Яшк., стол.), вы́дзеркі ’поле сярод лесу на месцы аблогі’ (Яшк., нясвіж.), вы́дзеркі, ву́дзеркі ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Шатал.). Да выдзіраць, драць. Параўн. выдзёр, выдранка.

Вы́дзірак2 ’выступ з печы, на якім можна сесці’ (Янк. I). Да выдзіраць(цца) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выдзёр ’упершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Выг. дыс., бяроз.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выдзіра́ць ’карчаваць лес’. У семантычных адносінах параўн. рус. дерть, роздерть ’карчэўе’. Параўн. выдзірак1, выдранка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выдзіра́нне ср.

1. выта́скивание, вырыва́ние, выдёргивание;

2. вырыва́ние, выдира́ние;

3. выцара́пывание;

1-3 см. выдзіра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выдёргивать несов. вырыва́ць, выдзіра́ць; выскуба́ць; вышмо́ргваць; выця́гваць;

выдёргивать зу́бы вырыва́ць зу́бы;

выдёргивать гво́зди вырыва́ць (выдзіра́ць) цвікі́;

выдёргивать се́но из сто́га выскуба́ць се́на са сто́га;

выдёргивать ни́тки из тка́ни вышмо́ргваць ні́ткі з ткані́ны;

выдёргивать цита́ты вырыва́ць цыта́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выдзіра́цца несов.

1. вырыва́ться, выдира́ться;

2. разг. (из чащи и т.п.) выбира́ться;

1, 2 см. вы́драцца;

3. страд. выта́скиваться; вырыва́ться; выдёргиваться; выдира́ться; выцара́пываться; см. выдзіра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., што.

1. Выконваць, выдзіраць з карэннем (пні, дрэвы). Некалькі калгаснікаў з сякерамі ў руках карчавалі пні. Шашкоў. Нябожчык усё выгоды шукаў: каб і вада неглыбока, каб і сенажаць была, каб і лесу не шмат давялося карчаваць пад ворыва. Пальчэўскі. // Ачышчаць ад пнёў, карчоў. — А яго бацька гэтай павекі не карчаваў? — паказаў Рыгор пальцам на Якуба. Крапіва.

2. перан. Выкараняць, вынішчаць без астатку. Карчаваць зло. □ Разам з вамі я выйду на ворага, Карчаваць чарнацвет нашай спадчыны. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́дра1 ’жывёла, Lutra vulgaris’ (БРС, Нас., Бес.). Рус. вы́дра, укр. ви́дра, ст.-рус. выдра, польск. wydra, в.-луж. wudra, н.-луж. hudra, чэш., славац. vydra, серб.-харв. ви̏дра, славен. vídra, балг., макед. ви́дра. Роднасным з’яўляецца літ. ū́dra ’выдра’, ст.-прус. wudro, лат. ûdris, ст.-інд. udráḥ ’вадзяная жывёла’, авест. udrā‑ ’выдра’, грэч. ὕδρος, ὕδρα ’гідра, вадзяная змяя’, ст.-ісл. otr ’выдра’, ст.-в.-ням. ottar ’тс’. Назва ўтворана ад назвы вады; параўн. грэч. ὕδωρ ’вада’, рус. вада (Траўтман, 334; Вальдэ, 449; Фасмер, 1, 367; Шанскі, 1, В, 222).

Вы́дра2 ’хітры, пранырлівы чалавек’ (Нас., Мат. Гом.). Пераноснае значэнне выдра1, але не выключана магчымасць і ўтварэння ад выдраць, выдзіраць; параўн. вырва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

драць, дзяру́, дзярэ́ш, дзярэ́; дзяро́м, дзераце́, дзяру́ць; драў, дра́ла; дзяры́; дра́ны; незак.

1. што. Раздзіраць на часткі, на шматкі.

Д. паперу.

2. што. Зношваць (адзенне, абутак) да дзірак.

Д. вопратку.

3. што. Аддзяляць, знімаць.

Д. скуру з авечкі.

Д. лыка.

4. што. Выдзіраць з карэннем, адрываць.

Д. мох.

5. што. Драпаць (аб прыладах, інструментах).

Брытва дзярэ.

Сухая лыжка рот дзярэ (з нар.).

6. каго (што). Забіваць, разрываць каго-н. (аб драпежніках).

Каршун дзярэ кураня.

7. што. Раздрабняць таркай.

Д. бульбу.

8. што. Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне (разм.).

Перац дзярэ горла.

9. што. Ачышчаць зерне ад шалупіння, рабіць з зерня крупы.

10. Дорага прасіць, браць за што-н. (разм.).

Драць горла (глотку) (разм., груб.) — моцна гаварыць, крычаць, спяваць.

Драць казлы (разм.) — ванітаваць.

Драць (задзіраць) нос (разм., неадабр.) — задавацца, трымаць сябе высакамерна.

|| зак. задра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -ра́ла; -дзяры́; -дра́ны (да 6 знач.), задзе́рці, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́, -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзёр, -дзе́рла; -дзяры́; -дзёрты (да 6 знач.), садра́ць, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; садра́ў, -ра́ла; здзяры́; садра́ны (да 3, 7, 9 і 10 знач.) і здзе́рці, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; здзёр, здзе́рла, здзяры́; здзёрты (да 3, 7, 9 і 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)