жмут, пук, пасма, вехаць, жменя; касмыль, касмык (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Вяхо́тка1 ’мачалка’ (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., КСП, КТС, Яруш.); ’рыззё’ (Касп., КТС, Нас.). Рус. дыял. вехотка ’тс’. Памяншальнае да вехаць (гл.). Значэнне ’мачалка’ — другаснае, на базе больш натуральнага ’пук саломы, веташ і г. д.’.

Вяхо́тка2 ’куча, чарада’ (КСП). Няясна. Магчыма, пераноснае ад вяхотка1. Параўн. «Вяхоткай вошы па спіне поўзаюць» (КСП). Не выключаны, аднак, і іншы спосаб тлумачэння. Параўн. рус. валаг. вяха ’куча’. Далейшыя сувязі застаюцца няяснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́ха1, люха́ ’адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце’ (віл., Сл. ПЗБ) находзіць з веха (параўн. ве́ха3, вяха́1вехаць’, польск. wiecha ’пучок саломы’, чэш. věch, vích ’саламяны жмут’ і інш., якія пад уплывам запазычаных люхт, лю́хта змянілі пачатковае ве‑ на лю‑ (кантамінацыя). У выніку далейшай кантамінацыі вешка ’пучок саломы’ (якой затыкалі адтуліну) і люшка атрымалася, напр., рус. вьюшка.

Лю́ха2 ’падвал, сутарэнне’ (Шпіл.). Да лёха, лёх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вёх ’цыкута’ (?) (гарад., Рам., 8), вілен. wech, wiech, wioch ’цыкута’, укр. вех ’тс’; ’паручайнік’, рус. вех, вёх: смал., кур., пенз., цвяр. ’цыкута’, уладз. ’какорыш звычайны’, горк. ’снітка’, уладз. ’стрэлкі’; ’амежнік’; ’зоркаўка’; ’балотная пятрушка’, смал., пск., раст. веха ’цыкута’, чэш. vích, věchвехаць’. Наяўнасць пары věxъvěxa сведчыць аб архаічнасці лексемы (Ільінскі, AfslPh, 29, 162). На ўсх.-слав. тэрыторыі вех, вёх ужываецца пераважна для называння раслін з сямейства парасонавых. Можна меркаваць аб семантычнай інавацыі на ўсх.-слав. тэрыторыі. Да вяха1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віхор (БРС, Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., КЭС, КТС) ’шчацінне на хрыбце ў свінні’ (Бяльк., Шатал.); ’дух-гаспадар ветру’ (Інстр. II); ’від танца’ (Інстр. IV), віхры́ ’пясчаныя ўзгоркі, нанесеныя ветрам’; ’кучаравыя валасы’ (Сцяшк. МГ). Рус. вихо́р, укр. вихор, польск. wicher, чэш. vicher ’капуста, якая не завілася ў качан’, славен. vicher ’завіток валасоў’. Да віць (Фасмер, 1, 324). Перанос націску адбыўся ў выніку ўздзеяння дэрыватаў тыпу бугор, тапор і г. д. (Шанскі, 1, В, 112). Міклашыч (388), Персан (322) параўноўваюць з вяха́, вехаць як ступені чаргавання. Гл. таксама віхар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мача́ла1 ’тонкія, доўгія палоскі з лубянога слою ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і інш.’ (ТСБМ; в.-дзв., шчуч., Сл. ПЗБ), мача́лкавехаць для змывання гразі, мыцця посуду’ (там жа), мачу́ла, мачу́лка ’тс’, вымачанае лыка’ (чэрв., Сл. ПЗБ; Нас., Грыг., Маш.), мачу́льнік ’чалавек, які вырабляе мачалкі’ (Нас.). Да мачыць (гл. мачы́ць): ’мачала вырабляецца шляхам вымочвання кары ў вадзе’ (Фасмер, 2, 666). Мена ‑ал‑ у ‑ул‑ пад уплывам лексемы мачу́ла1 (гл.). Укр. мачу́ла мачалка, вяхотка’, відаць, з бел.

*Мача́ла2, мочало ’растопленае сала або смятана, у якую мачаюць бліны, пірагі’ (Вешт.). Да мача́ць (гл.). Аб суфіксе ‑lo ў функцыі Nomen acti гл. Слаўскі, SP, 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́ха1 ’знакі з лапак елкі, якімі ўзімку даказваюць дарогу’ (Сцяшк. МГ). Да вяха́1 (гл.).

Ве́ха2 ’цыкута’ (лоеў., Мат. Гом.). Да вяха́2 (гл.).

Ве́ха3вехаць’ (светлаг., Мат. Гом.). Да вяха́3 (гл.).

Ве́ха4 ’пладаносная частка сцябла проса’ (рэч., Мат. Гом.). Да вяха́4 (гл.).

Ве́ха5 ’камета’ (Мат.), укр. віха́ ’тс’, бук. ві́ха (уст., рэдк.) ’прадвесце’, рус. сіб. веха́ ’вестка, навіна, паведамленне’. Да вяха́1 ’знак з саломы, галінак, жэрдкі, які папярэджвае аб чым-небудзь’. Тут адбыўся семантычны перанос: ’папераджальны, паведамляльны знак’ → ’прадвесце чаго-небудзь, напр., вайны’. Гэтаму дапамагае і знешняя форма: вяха часам выглядае, як мятла, бо замест саломы на шост надзяваюць дзяркач; параўн. укр. мітла́ ’камета’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяха́1 ’пучок яловых лапак для выцірання коміна’ (Шат.), ве́ха ’знакі з лапак ёлкі, якімі зімой указваюць дарогу’ (Сцяшк. МГ). Польск. wiecha ’пучок, звязка, вянок з саломы і г. д.’, чэш. věch, wich ’саламяны жмут і да т. п.’ Традыцыйна параўн. са швед. vese ’жмут’, ст.-інд. veṣkáḥ ’пятля’, ст.-ісл. visk ’вязка саломы ці чароту’, ст.-в.-ням. wisk ’пучок, жгут, скрутак’, лац. virga ’галінка, прут’ і г. д.; гл. Фасмер, 1, 308. Мартынаў (вусн. паведамл.) прапануе: věxa < vě‑ti (vějati), як strě‑xa. Параўн. яшчэ вехаць.

Вяха́2 ’высокі дарожны шост, жэрдка, кол з пучком сена ці саломы; знак забароны для праезду і г. д.’ (БРС, Нас., Яруш., Бір. Дзярж., Бес., КСТ, Шат.). Укр. віха, рус. веха, польск. wiecha, в.-луж. wécha, н.-луж. wjecha, чэш. vich, славац. viecha ’тс’, балг. тырн. веха ’мятла з саломы’. Відавочна, перанос значэння з часткі рэаліі на цэлае (пучок сена — шост з пучком сена). Семантыка, відаць, яшчэ праславянская ці ва ўсякім разе агульная для поўначы славянскага свету. Пра асаблівую архаіку значэння ’знак забароны’ (бел., польск., луж., чэш.) гл. Махэк₂, 689. Параўн. яшчэ вяха1.

Вяха́3 ’высокі нязграбны чалавек, тонкі чалавек’ (палес., Бел.-рус. ізал.). Рус. веха — паўночнае. Польск. wiecha ’худая і высокая жанчына’ (Варш. сл.). Да вяха2. Перанос, паводле падабенства, ’высокая тонкая палка — высокі, худы чалавек’; гл. Лучыц-Федарэц, Бел.-рус. ізал., 62. Даволі звычайна; параўн., напрыклад, жардзіна ’тс’. Параўн. яшчэ славен. vẹ́ha ’нясталы чалавек’ (калі гэта толькі не ад véchati ’веяць’).

Вяха́4 ’цыкута, Cicuta virosa L.’ (Дэмб., Касп., Кіс., віц., гродз., маг.); ’пылюшнік, Thalictrum L.’ (Інстр. II); ’амяла, Viscum album L.’ (КСТ, Маш.); ’віка’ (Нас.). Укр. vex, vexa, vix, vixa, vjuxa, vyxa ’Cicuta virosa L.’, vixa ’амяла’ (Макавецкі, Sł. botan.), виха ’амяла’ (Лыс., Пал.), veha ’Thalictrum flavum L.’, veh ’Sium latifolium L.’, veh ostrołystyj ’Sium lancifolium L.’, veh małyj ’Oenanthe aquatica Lam.’ (Макавецкі, Sł. botan.), рус. дыял. вех, вёх, ’атрутная трава’, вех ’Cicuta virosa L.; Aethusa cynapium L.; Aegopodium podagraria L.; Capsella bursa pastoris; Stellaria glauca With.’, вех малый ’Oenanthe phellandrium Lam.’, вех болотный ’Peucedanum palustre’, веха ’трава, шкодная для жывёлы; Oenanthe L.; Sium latifolium L.; Thalictrum flavum L.; Salix L.; Cicuta virosa L.’, мышья веха ’Ruscus aculeatus L.’, вёха, вях, вяха ’Cicuta virosa L.’, вьёх ’Peucedanum palustre; Cicuta virosa L.’, вяха ’Conium maculeatum’, вехалка ’Anthericum ramosum L.’, веховласик ’Apera spica venti L.’ (СРНГ), польск. wiech ’Cicuta’. Відавочна, што пры разнастайнасці значэнняў словамі вяха і пад. называюцца пераважна расліны сямейства парасоністых. Трэба думаць, тут перанос па падабенству ад вяха1 ’пучок саломы, галінак і г. д.’ (гл.). Параўн., напр., польск. бат. wiecha ’кветаносная частка сцябла’. Прыклады падобнай з’явы: славен. véha ’адлеглы ліст расліны’, серб.-харв. вијѐха ’віліна мятла ’Asparagus acutifolius’. Не выключана, аднак, што гэта незалежнае аддзеяслоўнае ўтварэнне і сюды не адносіцца. Працэс гэты ахоплівае амаль што ўсю ўсходне-славянскую тэрыторыю і акрэсліць больш вузкія ўнутраныя арэалы даволі цяжка. Больш-менш выразна акрэсліваецца тэрыторыя распаўсюджання значэння ’Cicuta virosa L.’ (амаль што поўнасцю бел., укр., рус., часткова польск.). Замкнёны арэал (на Палессі) утварае назва веха (виха, віха) ’Viscum album L.’, аднак ёсць фіксацыі і на іншай тэрыторыі (галіц., Макавецкі, Sł. botan.). Улічваючы такія значэнні для слова вяха, як ’знак забароны’, можна меркаваць (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), што перанос назвы на атрутныя расліны быў не зусім выпадковым. Укр. назвы тыпу veś і пад. (Макавецкі, Sł. botan.), відаць, вынік нейкіх фанетычных трансфармацый. Гл. яшчэ Рудніцкі, 1, 374–375. У лац. viscum ’амяла’ іншая матывацыя (літаральна ’клейкае, ліпкае’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)