ве́хаць, -хця, мн. -хці, -хцяў, м.

1. Мачалка з рагожы.

2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́хаць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́хаць ве́хці
Р. ве́хця ве́хцяў
Д. ве́хцю ве́хцям
В. ве́хаць ве́хці
Т. ве́хцем ве́хцямі
М. ве́хці ве́хцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ве́хаць м.

1. моча́лка ж.;

2. клок;

в. се́на — клок се́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́хаць, ‑хця, м.

1. Мачалка з рагожы, саломы і пад. Вазьму шорсткі саламяны вехаць І каля карыта да знямогі Буду шараваць парэпаныя ногі. Вітка.

2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.). Пад нагамі ў каня было сена; вісела яно вехцямі і на краях жолаба. Чорны. У палукашку ўжо не было ні вехця сена, ні жменькі саломы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́хаць1 ’пучок, скрутак саломы, травы, рагожы, ануч, якім мыюць посуд, шаруюць брудныя рэчы’; ’мачалка’; ’жмут, жменя саломы, сена і пад’. (КТС, БРС, Нас., Бір. Дзярж., Шат., Грыг., Др.-Падб., Сцяшк. МГ, КЭС, Касп., Растарг., Бяльк.; маладз., Мат. АС; Бес., Мат. Гом.; бых., Янк. Мат.), навагр. вехець (Кліх), сюды ж вехцік ’тс’ (КТС, Нас., Сцяшк., Мат. Гом.), вехцевы ’які належыць да вехаць’ (Нас.). Укр. ві́хотьвехаць; пучок саломы; жмут саломы, які адлятае ад страхі ў час пажару’, рус. вехотьвехаць’; ’пучок саломы, сена’, ст.-рус. вѣхъть ’жмут саломы, мачалка, вехаць’ (з XI ст.), польск. wiecheć ’жменя саломы ці сена’; ’саламяная мятла’, н.-луж. wjekś, в.-луж. wěchć ’жмут саломы’, чэш. věchet ’пучок саломы, сена’, věchýtek ’вехцік’, славац. vecheťвехаць, мачалка’, славен. vẹ́het ’пучок сена’, ст.-слав. вѣхъть. Прасл. věxъtь утворана ад věxъ (параўн. бел. вёх, укр. віх, рус. вех ’цыкута ядавітая’) і суф. ‑ъtь, якому ў балтыйскіх мовах адпавядае суф. ‑ùtis, параўн. ст.-прус. nagutisслав. nogъtь ’пазногаць’, а таксама лексемы з другасным пеяратыўным значэннем: літ. vaikùtis ад vaĩkas ’дзіця’, žmogùtis ад žmogùs ’чалавек’ і інш. і, магчыма, прасл. lapъtь ’лапаць’, серб.-харв. ла́пат ’латка’ (Мартынаў, Дерив., 43–44). Гэта яшчэ балта-славянская інавацыя. Гл. Слаўскі, 5, 157–158; Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 263. Крукоўскі (Уплыў, 12) мяркуе, што лексема вехаць — запазычанне.

Ве́хаць2 ’стары венік, дзяркач’ (Бяльк.) узнікла ў выніку пераносу значэння па функцыі вехаць1 ’пучок, скрутак саломы, травы, якім мыюць посуд, мэблю’ → ’сцёрты дзяркач, якім шаруюць лавы, падлогу’; параўн. яшчэ польск. wiecheć ’мятла з саломы’.

Ве́хаць3 ’падмазка, кавалачак сала падмазваць скавараду’ (Бяльк.) утварылася ў выніку пераносу значэння паводле падабенства: ве́хаць ’скрутак, жмут анучак, наматаны на палачку, якім мэкаюць у тлушч і размазваюць па патэльні’ → ’падмазка, кавалачак сала’. Сюды можна аднесці і ве́хаць ’шматок, невялікая колькасць’, якое ўзнікла ў выніку абагульнення значэння ’скрутак, пучок саломы’; параўн. польск. wiecheć ’кавалак (напр., мяса)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́гаць ’пучок саломы, сухой травы, мачалка для мыцця посуду’ (Мал., Шпіл.). Дыялектная форма (азванчэнне х > г) слова ве́хацьвехаць’ (гл.), прасл. *věxъtь (ст.-рус. вѣхъtь, рус. ве́хоть, бел. ве́хаць, укр. ві́хоть, чэш. věchet, польск. wiecheć, славен. véhət і г. д.). Магчыма таксама, што тут «аднаўленне» гука «г» па мадэлі но́гацьно́гця (у вымаўленні но́хця): ве́хаць (→ ве́гаць) — ве́хця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раго́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рагожы. Рагожная тканіна. Рагожны вехаць. // Зроблены з рагожы. Грузавік быў нагружаны вочкамі, скрынкамі, рагожнымі кулямі. Хадкевіч. // Крыты рагожай. Рагожная кібітка. Рагожны будан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мача́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Вехаць для змывання гразі. Мыць плечы мачалкай. □ Юрка даў Люсі мачалку, другой узброіўся сам, і яны ўдваіх пачалі шараваць бітоны. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́хатнік ’хвошч зімуючы, Equisetum hiemale L.’ (віц., Кіс., Крывіч, 4, 1923; Інстр. II). Вузкарэгіянальнае ўтварэнне ад вехаць (гл.) пры дапамозе суф. ‑нік; функцыя Nomen instrumenti вызначальнай асновы пры гэтым перайшла ў Nomina agentis; параўн. вехаць ’скрутак саломы, травы, хвашчу, які выкарыстоўваўся замест анучы для мыцця посуду, мэблі’ → ’хвошч, з якога робіцца гэты скрутак’. Параўн. таксама вехаць ’хвошч’ = хвашча́нка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачольніквехаць’ (хойн., ельск., Мат. Гом.). Да мача́ла1. Нязвыклым з’яўляецца ‑о‑ ў суфіксе (аб гэтым Карскі, 1, 98–99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)