Бярэ́ма, бярэ́мя. Рус. бере́мя, ст.-слав. брѣмѧ, польск. brzemię, чэш. břímě, балг. бре́ме, серб.-харв. бре̏ме і г. д. Прасл. *ber‑męбярэмя’. Адносіцца да дзеяслова *bьrati *berǫ ў яго старажытным значэнні ’несці’ (гл. браць). Траўтман, 31; Мейе, RS, 2, 62; Слаўскі, 1, 46; Фасмер, 1, 155. Гл. яшчэ Порцыг, IF, 42, 221 і наст.; Ісачанка, Зб. Гаўранку, 1, 114–130 (асабліва 121–122); Матл, там жа, 131–151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нару́чэ, нару́ччэбярэмя (дроў), ахапак (сена)’ (брэсц., Нар. лекс.), польск. naręcze ’абярэмак, ахапак’, чэш. náruci ’абдымкі; ахапак, абярэмак’, славен. насосе, narócje ’абдымкі, прыпол; абярэмак, ахапак’, серб.-харв. Häpynje ’абдымкі’, napynaj ’ахапак, бярэмя’, балг. на́рън ’ахапак’, дыял. на́ръче ’тс’. Прасл. *narocbje, да рука (гл.); Бязлай у славен. пагосце бачыць зліццё двух розных слоў: *na‑ręčbje (< jęka) і *па‑ rocbje, да апошняга ст.-чэш. пагосце, патку, närocky ’scrotum’, ст.-польск. naroki ’вантробы, унутранасці’ (Бязлай, 2, 214; Esej і, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патарча́ка, ‑і, ДМ ‑чацы; Р мн. ‑чак; ж.

Кол, палка, якія тырчаць з зямлі. [Міхась] Пералазіў цераз платы, натыкаўся на патарчакі. Скрыган. // Ламачына, палка. Пракоп схадзіў па прылессе, назбіраў бярэмя сухіх патарчак і неяк расклаў агеньчык. Сіняўскі. Устаўшы, .. [капітан] абапёрся на нейкую патарчаку, якая была ў яго замест кія. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падру́ччабярэмя’ (Сцяшк. Сл.), падру́чай ’ахапак сена, які можна ўзяць пад руку’, подру́чʼе ’месца пад рукой; аб’ём, які можна прынесці пад пахай’ (ТС). Суфіксальныя вытворныя на базе словазлучэння пад руку. Гл. таксама ручай(ка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абярэ́мак, ‑мка, м.

1. Такая колькасць чаго‑н., якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; бярэмя, ахапак. Бацька штовосень сюды прывозіў з лугу бахматыя вазы зялёнага, духмянага мурагу.., а ўжо мы з дзедам ладавалі, парадкавалі — цягалі віламі і абярэмкамі сена на вышкі. Сачанка.

2. Становішча рук, калі чалавек нясе што‑н. у ахапку. Рыта вярнулася з суседняга пакоя, несучы ў абярэмку пасцель для Пратасевіча. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыло́нне, прыло́нак ’лона; калені; месца (для дзяцей) на каленях’ (Нас., Байк. і Некр.); таксама сюды ж прыло́нне ’аб’ём, абхват рукамі; мера пры куплі-продажы’ (Нас., Інстр. 3). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад ло́на ’грудзі; чэрава; калені; ахапак, бярэмя’ (гл.) < прасл. *lono, якое ўжо мела як гэтыя, так і семантычна блізкія значэнні (ЭССЯ, 16, 32–35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́ст ’спрасаванае граблямі бярэмя сена’, ’шчыльны слой чаго-небудзь’, ’гарызантальны слой пароды’ (ТСБМ, Др.-Падб., Сцяшк. Сл., Яруш., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.; сміл., арш., Стан.; ЛА, 2), віл. пласто́кбярэмя, ахапак’ (Жыв. сл.), ’плоскі слой гліны’ (Вярэн.; Жыв. НС), ’лён, што застаецца на шчотцы пры часанні кужалю’ (міёр., Шатал.), ’пачаскі’ (воран., Сл. ПЗБ), пла́сцік ’кавалачак парэзанай бульбы’ (Вешт.), пласце́нь ’пласт мёду, сена’ (Нас.), пласт ’укладванне палатна ў час бялення — гармонікам’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’сувой палатна’ (барыс., ЛА, 4), пла́стам ’выцягнуўшыся’ (Нас.). Укр. пласт, пластівʼя ’слой’, ’галіна хвойнага дрэва’, ’складзеная капа сена’, пласцʼе́нка ’абярэмак сена’, пластє́ ’жардзіны, прызначаныя для будаўніцтва’, рус. пласт ’валок скошанай травы’, ’бярэмя сена, якое бярэцца віламі’, польск., в.-луж. płast ’соты’, чэш. plást і plástev, славац. plást ’тс’, ’сотавы мёд’, славен. plȃst, plȃstje, plȃstovje ’слой’, ’малы стог’, серб.-харв. пла̑ст ’капіца, стажок, тарпа’, ’слой’, макед. пласт, балг. пласт ’пласт’. Прасл. *plastъ з мяркуемым першасным значэннем ’шырокі і тонкі слой, пласт’ (Махэк₂, 455) ці ’мата, від пляцёнкі, падобнай да тканіны’, якое з і.-е. *plōt‑t‑u‑s: ст.-інд. práthati ’пашырае’, ’раскладаецца (пра труп)’, літ. išplė́sti, išplė̃sti ’пашырацца, распаўсюджвацца’, лат. plats ’шырокі, прасторны’, ст.-інд. pr̥thú‑ ’шырокі’, с.-в.-ням. fletze ’слой пароды’, італ. fiadone ’пласт мёду’. Буга (РФВ, 73, 336) звязвае прасл. *plastъ з літ. plãštaka, plaštakà ’далоня’, Траўтман (223) і Мацэнаўэр (LF, 12, 349) — са ст.-в.-ням. flah ’плоскі’, гл. плоскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лона ’грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі’, ’паверхня ці нетры вады, зямлі’ (ТСБМ, Яруш.), ’ахапак, бярэмя’ (маз., Шн. 3), лано (пух.) ’палажэнне рукі для накладання на яе бярэмя дроў’, ст.-дар. ’абярэмак’, пух., калінк., ст.-дар. ’калені’ (Сл. ПЗБ), лоні ’абдымкі, прыцісканне да грудзей, абхват рукамі’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Яруш.). Укр. лоно, лоньо, рус. лоно, польск. łono, каш. łono, łȯno, палаб. lüönü, н.- і в.-луж. łono, чэш. lůno, ст.-чэш. lóno, славац. lono, славен. lono (запазычана з інш. слав. моў), літаратурнае серб.-харв. лоно, балг. лоно, ст.-слав. лоно. Прасл. lono, пэўнай этымалогіі якога няма. Сярод розных этымалогій (з *loksno, з *lopno, з *lotno, з *lokno і інш. — гл. Фасмер, 2, 517; Слаўскі, 5, 188–191) у якасці найбольш імавернай можна лічыць версію Махэка–Трубачова: lono < *log‑sno, як, напрыклад, луна < *louksna (гэтак жа ў Фасмера). Аналагічна Аткупшчыкоў (Из истории, 244–245) — з *log‑e‑s‑na.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лано1 ’палажэнне рукі для накладання на яе бярэмя дроў’ (пух., Сл. паўн.-зах.), ’абярэмак, ахапак дроў, бацвіння і інш.’ (ст.-дар., Сл. паўн.-зах., Нар. сл., Мат. Гом.), ланом, на ланена руцэ, на руках’ (Янк. I), петрык, лано, лоно ’зжатыя або скошаныя збожжавыя памерам як на сноп, але яшчэ не звязаныя’ (КЭС). Да лона (гл.).

Лано2 ’калені’, ’спадніца, падол’ (Мат. Гом., Мат. Маг.; паўдн.-мін., Сл. паўн.-зах., БНТ, Лег. і пад.). З ладно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аха́бакбярэмя, вязка’ (Бір. Дзярж.). Хутчэй за ўсё ахапак (гл.) з азванчэннем n у інтэрвакальным становішчы, параўн. у тым жа арэале (Міншчына) драбакаваць ’баранаваць вясной зямлю, узараную на зіму’ (Жд., з драпакаваць), стаган ’шклянка’ і інш.; аднак магчыма і самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне тыпу рус. охабка ад охабить ’абхапіць’, хабить ’хапаць, захопліваць, прысвойваць’, гл. Фасмер, 3, 175; пра існаванне ў старабеларускай мове адпаведнага дзеяслова, магчыма, сведчыць цытата з аканнем «ахабивъ» (XV ст.), якую прыводзіць Карскі, 1, 136; параўн. таксама ст.-польск. ochabić ’абхапіць’ ад гукапераймальнага выклічніка xab‑, гл. Бернекер, 381.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)