бярэ́мя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бярэ́мя бярэ́мі
Р. бярэ́мя бярэ́мяў
Д. бярэ́мю бярэ́мям
В. бярэ́мя бярэ́мі
Т. бярэ́мем бярэ́мямі
М. бярэ́мі бярэ́мях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бярэ́мя, -я, мн. -і, -яў, н.

Такая колькасць чаго-н. (дроў, саломы і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці; ахапак.

Б. дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бярэ́мя ср. оха́пка ж.; обл. бере́мя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бярэ́ма, ‑а, і бярэ́мя, ‑я, н.

Такая колькасць чаго‑н. (дроў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці; ахапак. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. Брыль. Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бярэмя, абярэмак, ахапак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бере́мя обл. бярэ́мя, -ма ср., бярэ́мя, -мя ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бярэ́ма ср., см. бярэ́мя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абярэ́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

Ноша ўтакім памеры (аб’ёме), якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; ахапак, бярэмя.

Цягалі сена віламі і абярэмкамі.

Схапіць у а. (абхапіўшы рукамі). А. дроў.

А. саломы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ву́нашайбярэмя трасты’ (усх.-палес., Шур, вусн. паведамл.). Гл. вынашай ’тс’; адносна фанетыкі параўн. ву́зверыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оха́пка ж. (дров) бярэ́мя, -мя ср.; (сена) аха́пак, -пка м.;

взять в оха́пку разг. узя́ць у аха́пак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)