Вы́брэдброд, пераход ці пераезд праз возера ці раку’ (Чэрн.); ’пакрытая вадой лясная дарога’ (беласт., «Ніва», 1974 г.). Да брод, брысці́ (гл.); параўн. ву́бродок ’тс’ (КСТ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барвя́кброд’ (Касп.). Відавочна, з бэ́рва ’кладка, жэрдачка праз раку’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераме́яброд’ (нараўл., Мат. Гом.). З ⁺перамеля (гл. пераме́л), у якім [‑лʼ] > [й].

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́рва ’кладка, жэрдачка праз рэчку ці праз канаву’ (Сцяшк. МГ), бе́рва ’кладка з бярвенняў ці тоўстых жардзін на гразкім месцы’ (Яшкін). Ст.-рус. бервь ’плыт’, укр. бе́рва ’кладка’, чэш. břev перакладзіна, мосцік’, балг. бръв ’перакладзіна; мосцік; брод’ і г. д. Прасл. *bьrvь, *brьvь, *bьrьvь. Бясспрэчна, звязана з бервяно́ (гл.). Параўн. яшчэ барвя́кброд’ (гл.). Сюды адносіцца і бе́рба ’кладка’ (Яшкін). Гэта апошняя форма — вынік асіміляцыі (берва > берба).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брысці́. Рус. брести́, укр. брести́, чэш. břísti, польск. brnąć (*brьdnǫti), славен. bresti і г. д. Прасл. *bresti *bredǫ ’тс’ мае дакладную адпаведнасць у літ. brìsti bredù. Іншая аблаутная форма — *brod‑ (гл. брод і брадзі́ць, там і літ-ра). Але ст.-бел. бринути ’брысці’ запазычана з польск. brnąć (гл. Булыка, Запазыч., 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брысці́, брыду́, брыдзе́ш, брыдзе́; брыдзём, брыдзяце́; пр. брыў, брыла́, ‑ло́; заг. брыдзі́; незак.

Ісці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі; цягнуцца. І бачыць дзед Талаш — вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе, не зважаючы на дзеда. Колас. Гэта ёсць пераход, каб не лезці ў ваду, не брысці цераз брод. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераба́віць 1, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., чаго.

Разм. Дабавіць чаго‑н. больш, чым патрэбна; перадаць лішняе. Перабавіць солі ў суп.

пераба́віць 2, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., каго-што.

Разм. Пераадольваючы цяжкасці, пераправіць каго‑, што‑н. у іншае месца. Перабавіць абоз цераз брод. □ — Віктар застаўся там, у бараку, — адказаў, падумаўшы, Тарасюк. — Добра было б і яго сюды перабавіць. Тады ўсе былі б у зборы. Трэба пагаварыць з доктарам... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перахо́д1 ’эпідэмія якой-небудзь няцяжкай хваробы’ (стаўб., З нар. сл.), піряхо́д ’пераход часу пасля прымятага’ (Юрч. СНЛ), сюды ж перэхо́дзіць ’перахадзіць за тэрмін (аб карове)’, ’пераходзіць з аднаго месца на другое, у другі стан’ (ТС), пераходкаброд’ (добр., Мат. Гом.). Да пера- і хадзі́ць, ісці (гл.).

Пераход2 ’параход’ (Некр., ТС). Пад уплывам народнай этымалогіі з параход (гл.) — пры ад’ідэацыі лексемы пераход — як ’сродак, пры дапамозе якога можна пераправіцца з аднаго месца ў іншае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брадзі́ць 1, браджу, бродзіш, бродзіць; незак.

1. Павольна, не прытрымліваючыся дарогі і пэўнага кірунку, хадзіць; блукаць. Міхалка брадзіў за Скуратовічавымі каровамі па пакошы і пожні ніў. Чорны. Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку. Якімовіч. // Перамяшчаючыся, наведваць розныя месцы, пранікаць куды‑н. Бродзіць вецер шумлівы, стоногі, Белых зайцаў па моры пасе. Бядуля.

2. Рабіць, пракладваць брод (у 2 знач.).

брадзі́ць 2, бродзіць; незак.

Знаходзіцца ў стане браджэння (у 1 знач.). Сок вінаградны недзе ў бочках бродзіць. Рудкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зброд ’бязладнае зборышча выпадковых людзей’ (ТСБМ), ’зборышча бадзяг’, ’свавольнік’ (Нас.). Рус. сброд ’тс’, укр. збрід ’зборышча бадзяг’. Sъbrodъ — аблаўтная форма назоўніка да дзеяслова bred‑ti (брасці, гл. брадзіць, брод). КЭСРЯ, 401. Збродзень ’свавольнік’ з суфіксам ‑ень да таго ж кораня; параўн. рус. сбродни ’бадзягі’, ст.-рус. XV ст. събродьнь ’бадзяга’ (Сразн.). Параўн. развіццё знач. у чэш. zbrodeň, zbrodně, польск. zbrodnia ’злачынства’, адкуль ст.-бел. (XVI ст.) збродня, збродзень і суч. дыял. збродня ’злачынства’ (Булыка, Запазыч., 118), Брукнер (648) тлумачыў zbrodnia як ’адход ад броду’, г. зн. ’дарогі’, што наўрад ці дакладна. Хутчэй тут пераход ад назвы сукупнасці бадзяг на ўчынак, які яны могуць зрабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)