Бро́д

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Бро́д
Р. Бро́да
Д. Бро́ду
В. Бро́д
Т. Бро́дам
М. Бро́дзе

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

брод, -у, М -дзе, мн. брады́, -о́ў, м.

1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, зручнае для пераходу, пераезду.

Пераправіцца бродам.

2. След, пракладзены на сенажаці, у полі, каб размежаваць участкі.

Правёў б. да самай ракі.

|| прым. бро́давы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бро́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бро́д брады́
Р. бро́ду брадо́ў
Д. бро́ду брада́м
В. бро́д брады́
Т. бро́дам брада́мі
М. бро́дзе брада́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

брод брод, род. бро́ду м.;

не зна́я бро́ду, не су́йся в во́ду посл. не ве́даючы бро́ду, не су́нься ў во́ду.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брод (род. бро́ду) м.

1. (в реке) брод;

2. (в траве) след;

не ве́даючы бро́ду, не лезь у во́дупосл. не зна́я бро́ду, не су́йся в во́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брод, ‑у, М ‑дзе; мн. брады, ‑оў; м.

1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, па якім можна перайсці, пераехаць; пераход, пераезд. [Хлопцы] глядзелі, як Мікалай пераходзіў бродам рэчку. Чорны. [Раманенка] добра ведаў брады і без затрымкі пераправіўся цераз рэчку. Шамякін. Па дарозе можна сустрэць доўгія гнілыя брады з жабамі ў стаячай, цвілой вадзе. Сачанка.

2. След, пракладзены на сенажаці, на полі, каб размежаваць участкі. Дзядзька Марцін правёў брод аж да палавіны доўгага і нешырокага шнура. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бродброд; забалочаная лагчына і г. д.’ Рус. брод, укр. брід, польск. bród, чэш. bród, балг. брод, серб.-харв. бро̑д і г. д. Прасл. brodъ ’тс’. Аблаутная форма (як і дзеяслоў *broditi ’брадзіць’, гл.) да прасл. bresti, bredǫ (гл. пад брадзі́ць). Дакладныя адпаведнасці ў балт. мовах: літ. brãdas топкае месца, брод; лоўля рыбы’, bradà ’водмель’. Бернекер, 88; Траўтман, 37; Фасмер, 1, 216; Слаўскі, 1, 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

занараві́цца, -раўлю́ся, -ро́вішся, -ро́віцца; занаравіўся, -вілася; зак.

Занатурыцца, уперціся.

Конь занаравіўся, не хоча ісці ў брод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брадзі́ць¹, браджу́, бро́дзіш, бро́дзіць; незак.

1. Хадзіць у розных напрамках; блукаць.

Цэлы дзень брадзіў па лесе.

2. Пракладваць брод (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брадо́к, ‑дка, м.

Памянш. да брод (у 1 знач.); невялікі брод. Успомніў [Алесь], што трэба пераязджаць гразкі брадок, і пагнаў каня. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)