босо́й бо́сы;

на бо́су́ но́гу набасано́ж, на бо́сую нагу́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Набасанож ’на босую нагу’ (ТСБМ). Да босы і нага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбася́чыцца ’разбэсціцца, распусціцца’ (Паўл.). Утворана ад раз- і бася́к ’нягоднік, свавольнік’ (< босы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абмакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Мокры, змочаны. Прыйшоў Ігнась у Замастоцкі райваенкамат на Куршчыне, абмакрэлы, адубелы, галодны і босы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрэ́бнікі, ‑аў; адз. няма.

Уст. Штаны са зрэбнага палатна. З сянец выйшаў босы Кандрат у палатняных зрэбніках. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разу́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разуць.

2. у знач. прым. Без абутку, босы. Разутая нага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светлагало́вы, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі валасамі; бялявы. Хлопчык босы бяжыць да дубровы. Па дровы, Хлопчык светлагаловы, Пяцігадовы... Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калю́жына, ‑ы, ж.

Тое, што і калюга. Хлопец бег пасярод дарогі босы, прабіваючы пяткамі ў калюжынах белы сухі лядок. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разу́цца, разуюся, разуешся, разуецца; зак.

Зняць са сваіх ног абутак. За мястэчкам [Ігнась] разуўся і босы пакрочыў па гарачым пяску. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

голагало́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. З голай, непакрытай галавой. Праводзілі Галю бацька, Марына і голагаловы і босы Сцёпік. Ермаловіч. // З безвалосай, абстрыжанай ці лысай галавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)