Аса́дка ’ручка для пяра’ (Гарэц., Др.-Падб., КТС). Утворана як памяншальнае з суфіксам ‑к‑ ад асада 1 ’частка прылады, якая насаджваецца на іншую частку’ — у дадзеным выпадку асадка «асаджвалася» на пяро. Параўн. польск. obsadka ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыса́да 1 ’тронкі ў нажа, мяча і пад.; ложа ў стрэльбе; насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Нас., Байк. і Некр., Яруш.), прыса́дка ’насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Байк. і Некр.), пріса́да ’ложа стрэльбы’ (Бяльк.). Ад прысадзі́ць ’асадзіць, уставіць’ да садзі́ць (гл.); параўн. у іншых славянскіх мовах з блізкімі значэннямі: рус. дыял. приса́дка ’прымацоўванне, накладанне; асаджванне’, польск. przysada ’аздоба’ і г. д.
Прыса́да 2 ’выгода, прыволле’ (ТС), ст.-бел. присадъ ’сядзіба’, укр. приса́да ’тс’. Відаць, семантычнае развіццё прыса́да, прыса́ды ’дрэва ўздоўж дарогі, алея; насаджэнні’ (гл.), або ад прысадзі́ць ’пасадзіць каля чаго- ці каго-небудзь’ (Нас.), параўн.: его прысада хороша, удобства кругом (ТС), што дае падставы вывесці першаснае значэнне ’размяшчэнне, пасяленне’. Гл. аса́да.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Затво́р ’канструкцыя для закрывання і адкрывання апаратуры’ з рус. затвор ’тс’. Параўн. укр. затвор ’тс’, польск. zatwór ’прыстасаванне для замыкання’, чэш. zátvor ’прыстасаванне для закрыцця’, ’зняволенне’, славац. zátvor ’засаўка’, ’забарона распараджацца маёмасцю’, ’зняволенне’, славен. zatvór ’замок, затвор у млыне’, серб.-харв. за́твор ’турма’, ’закрыванне’, балг. затво́р ’турма’, ’частка агнястрэльнай зброі’. Ст.-слав. затворъ ’замок, засаўка’. Ст.-рус. затворъ, затвора ’замок, засаўка’, ’асада, турма, прабыванне ў турме’, ’дзверы, вароты’. Спецыялізацыя значэння адбывалася, відаць, у рус. мове, хаця агульная база яго была ўжо ў прасл. Прасл. zatvorъ утворана з чаргаваннем галоснага ад zatverti, дзе ‑t‑ адцягнена ад otverti, а корань ver‑ той самы, што ў верая (гл.). Фасмер, 2, 82; Шанскі, 2, З, 67–68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апу́ка 1 ’самаробны мяч і гульня з ім’ (БелСЭ, ЭШ), апока (Грыг., 241). Рус. зах. смал., бранск. опука, апука ’тс’, укр. опука ’мяч’, ’выпуклая часціна, напрыклад, у бочкі’. Утворана ад дзеяслова *опукати ’станавіцца выпуклым, надувацца’ па ўзору аплата, асада і г. д. Параўн. укр. опук ’выпукласць’, опукий ’выпуклы’, бел. выпуклы, пучыць і г. д. Супрун, Веснік БДУ, 1970, 1, 82–83.
Апу́ка 2 ’лісце жыта на пэўным этапе развіцця’ (запіс Л. Ц. Выгоннай — аршан., Г. Ф. Вештарт — мядз.). Рус. смал. апук ’тс’. Для ўтварэння гэтага слова важны дзеяслоў распукнуцца (слуц., староб., кап. — вусн. паведамл. П. П. Шубы) пра вішні, яблыні і г. д., калі лопнулі покаўкі і хутка з’явяцца кветкі. Апука — пераход ад этапа пер’я, калі расліна тоненькая, да красавання, калі расліна ператвараецца ў пук, г. зн. у больш выпуклую форму; таму, як і апука 1, гэта слова ўтворана, пэўна, ад дзеяслова *опукати, які меў яшчэ і такое адценне значэння, якое давала яму магчымасць характарызаваць расліну.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. асядаць — асесці (у 1 знач.).
2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. асадзіць 1 (у 1 знач.).
3. Спец. Глыбіня апускання судна ў ваду. Карабель з глыбокай асадкай. Няпоўны асадка.
4. Спец. У кавальскай справе — ковачная аперацыя, пры якой павялічваецца таўшчыня загатоўкі за кошт яе вышыні.
5. Тое, што і асада 2 (у 2 і 3 знач.). На сценах віселі розныя малюнкі ў прыгожых асадках. Колас. // Драўляная частка якога‑н. інструмента, прылады, якая з’яўляецца дзяржаннем металічнай або якой‑н. іншай часткі. Асадка долата. □ Дзед Трыфан любіў буслоў, як любіў ён і галубоў, для якіх спецыяльна на гарышчы хаты ставіў асадкі старых рашотаў, і птушкі ў іх вілі гнёзды. Сабаленка. // Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка (у 3 знач.). А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. Колас. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. Скрыган. А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)