зауше́ние ср., уст.

1. (пощёчина) апляву́ха, -хі ж.;

2. (оскорбление) абра́за, -зы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́ўха ’ўдар па шчацэ’ (Нас., Сл. ПЗБ), ’аплявуха’ (Бяльк., Шат., Касп.), по́ўшына ’ўдар па вуху’ (Бяльк.), по́ўшыць ’біць у вуха’ (Шат.). Хутчэй за ўсё, назоўнік абстрагаваны са спалучэння даць по (в)уху (гл. па, вуха). Малаімаверна адносіць да ўтварэнняў ад апляву́ха (гл.) шляхам народнаэтымалагічнага суаднясення са словам ву́ха (ЭСБМ, 1, 127–128), больш верагодна бачыць у ім кальку на базе літ. añtausisаплявуха’, ’частка шчакі насупраць вуха’ (Чэкман, Baltistica, 8, 2, 153), параўн. таксама дзеяслоўнае ўтварэнне antausiúoti ’даваць аплявуху’, аднак несупадзенне прыставачнай семантыкі (літ. ant ’на’) ставіць пад сумненне магчымасць калькавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оплеу́ха разг., прям., перен. апляву́ха, -хі ж.; по́ўха, -хі ж.;

дать оплеу́ху даць апляву́ху (по́ўху).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляшчотка ’трашчотка’ (Гарэц.), ’раздвоеная на адным канцы палоска кары, якая ўжываецца для біцця ў гульні’ (Нас.), ’аплявуха’ (Шат.). Да ляскаць, лёскат (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўхе́ніч ’удар па вуху; аплявуха’ (Нас.). Спачатку ⁺паўхеньпа і ву́ха), пазней далучыўся суфікс аддзеяслоўных назоўнікаў ‑іч (параўн. пацягавіч, перабірыч), таму што ў слове скрытна існуе дзеянне, яго вынік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляву́ха ’поўха’ (Нас., Бяльк.), пляву́шыць ’біць у вуха’ (Юрч. Вытв.), пляву́шыньня ’біццё ў вуха’, пляву́шынынік ’той, хто пагражае ўдарыць у вуха’ (Юрч. СНЛ). Да апляву́ха (гл.). Параўн. таксама плю́ха1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валбу́ка, валбучча ’нарасць на целе, дрэве’ (КТС, КЭС), вальбука ’тс’ (Янк. II). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, кантамінацыя валдыр і букаць ’біць’. Параўн. рус. балбука ’тс’ (Даль, 1, 161), а таксама волвеня, волвенка, волвянка ’грыб’ і ’ўдар, аплявуха’, вал ’нарыў’ (СРНГ, 4, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́ха1аплявуха’ (Нас., Др.-Падб., Яруш., Бяльк.). Скарочанае ад апляву́ха, пляву́ха (гл.) < плява́ць, варыянт плюва́ць (на рукі перад тым, як біць) пры ад’ідэацыі гукапераймання плюх! — гук пры пляванні (Шат.), параўн. плю́хаць ’пляваць’ (Шат.; швянч., Сл. ПЗБ; Растарг.) і плю́хнуць ’даць аплявуху’, выраз плю́ху падняў ’упаў азадкам’ (Нас.); плюх! — ’удар ад падзення мяккай часткай цела’ (Стан.). Рус. плю́хааплявуха’ (ад плю́хнуть) Фасмер (3, 290) параўноўвае з лат. pļaũka ’тс’ (ад pļaut ’касіць, біць’). Гл. плю́хаць1.

Плю́ха2 ’аер, Acorus calamus L.’, ’касач, Iris L.’ (ТС; ЛА, 1). Магчыма, адваротны дэрыват ад плюшня, плюшнік, плюснік (гл.).

Плю́ха3 ’лёгкі малакаларыйны торф з мноствам пустацелых травяністых каранёў’ (слуц., Нар. словатв.). Да плю́ха2. Параўн. літ. plaušà ’асака’ і ’асаковы торф’ і pliūšė̃ ’трыснёг’.

Плю́ха4 ’грыб каўпак ігольчасты, падбалацянка’ (пін., Жыв. сл.), плю́хі ’салянкі, пласцінчатыя спажыўныя грыбы з светла-шэрай шапкай, якія растуць вялікімі зросткамі’ (карэліц., Нар. словатв.), ’від асенніх грыбоў’ (слонім., Жыв. НС), плю́ха, плюхі ’шампіньёны’ (Жд. 3), параўн. рус. маск. плю́ха ’шаруха, Lactarius flexuosus’. Апошняе слова Гаўлава (Etym. Brun., 1, 22) звязвае з пліскі ’лісічкі’ (гл.), што ў сваю чаргу ідэнтыфікуецца з *plʼuska ’скурка, лупінка’, бо шапачкі грыбоў маюць лускавінкі.

Плю́ха5 ’неахайная жанчына’ (пін., ЖНС), параўн. польск. plucha ’плюгавец’ — экспрэснае сцягненне замест plugawiec ’тс’ (Банькоўскі, 2, 611). Хутчэй за ўсё, самастойнае ўтварэнне ад плю́хаць ’боўтацца ў гразі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марда́сы, мырда́сы ’нос і губы’, ’твар’, ’хара’ (Нік., Оч., Растарг., Нас., Шат.), марда́сты ’таўстагубы’ (Нас.), ’мардаты, таўстаморды’ (ТСБМ, Нас.), ’вялікагаловы (пра саву)’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Укр. морда́саплявуха’, рус. перм. морда́с ’твар’, смал., пск. мордасина ’морда, хара’, паўн.-каўк., раст. морда́сы ’шчокі’, кубан., пск., смал. ’скулы’, ’вушы’, паўд. морда́сить ’біць па твары’. Да морда (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удар, штуршок / адрывісты пальцам: пстрычка; штурхан, штурханец, штурхель, таўхель, папіханка, выспятак, аплявуха, аплявушына, поўха, кухталь, грымак (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)