Палатно́ ’гладкая льняная тканіна асобага перапляцення (звычайна белая), а таксама баваўняная, шаўковая ці сінтэтычная тканіна падобнага перапляцення; вялікі шырокі кавалак якой-н. тканіны’. Агульнаславянскае (рус., укр. полотно́, ст.-рус. полотно, польск. płotno, серб.-харв. пла́тно і г. д.) і праславянскае poltъno. Роднасныя ст.-інд. paṭas ’палатно, адзенне, пакрывала, карціна’, сяр.-в.-ням. valte, valde ’тканіна для абгортвання адзення’, алб. palë ’складка, рад’ (гл. Фасмер, 3, 316; там жа і агляд літ-ры). Сувязь са ст.-слав. платъ (Праабражэнскі, 2, 97) лічыцца няпэўнай (Фасмер, там жа; Махэк₂, 455).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Право́рны ’рухавы, спрытны’ (ТСБМ), право́ра ’рухавы хлопчык або дзяўчынка’ (Нас.), рус. прово́рный, прово́р ’спрытны чалавек’, укр. прово́рний ’тс’, проворя́ка ’рухавая, спрытная асоба’. Хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы, што канстатуецца і для ўкраінскай (ЕСУМ, 4, 592). Рускае слова звязваюць з балг. прови́рам ’прасоўваць’, літ. varyti ’гнаць’, лат. vert ’бегаць’ (Фасмер, 3, 372). Параўн. віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны чалавек; злачынец, злодзей’ (гл.), увера́цца ’чапляцца’ (гл.). Варбат рэканструюе прасл. *provorь < *proverti (Супр. чыт., II, 15; Слав. языкозн., XII, 119). Гл. таксама Калашнікоў, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 217–218.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наважа́ць 1 ’прывязаць, прыжывіць’ (Сцяшк.). Калі гэта не фанетычным шляхам змененае навязиць ’прывязаць’, то можа быць супастаўлена з укр. навижити, адно са значэнняў якога ’навучыць, прывучыць’, тады ўсё да *іladiti, гл. вадзіць. Другая магчымасць — да вижыць (гл.), параўн. наважваць ’прыціскаць’ (лунін., Шатал.).
Наважа́ць 2, naważać(i) ’наведваць’ (Федар.). Відаць, ітэратыў ад *voziti, параўн. дакладную паралель серб.-харв. navažati, суадноснае з navoziti ’навазіць’ (RHSJ); меркаванні Лаўчутэ (Литуанизмы, 43) аб запазычанні бел. -важаць з літ. važiuoti ’ехаць’ у святле названай паралелі здаюцца непераканальнымі. Параўн. навяжоны, навяжаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́гды, не́гдысь ’некалі, калісьці’ (Нас.), польск. niegdy, niegdyś, чэш. někdy, дыял. negdy, nehdy, арх. někdys, в.-луж. něhdy, н.-луж. něgdy ’тс’. Прасл. *někъdy, утворанае з ně- (гл. не-) і *kъdy (параўн. польск. gdy ’калі’, чэш. kdy ’тс’, серб.-харв. кад ’тс’, роднаснае літ. дыял. kodù ’тс’, лат. kad, ст.-прус. kaden, ст.-інд. kadā і інш.), якое ў сваю чаргу ўтворана з займеннікавага элемента kъ‑ і канцавой партыкулы ‑dy, да якой можа далучацца таксама часціца ‑si (гл. ESSJ SG, 2, 481; 384–385).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лікава́нне ’баляванне, банкет’, ’радасць, весялосць’ (Нас.), лікава́ць ’праяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку выдатнай падзеі’ (ТСБМ), укр. ликувати ’тс’, лик ’натоўп, сход’, рус. ликовать, ст.-рус. ликовати ’тс’, ’вадзіць карагоды, спяваць’, ’спяваючы ўслаўляць’, ст.-слав. ликъ ’хор, натоўп’, балг. лик ’хор’. Да прасл. likъ, якое (паводле Фасмера, 2, 495) было запазычана з гоц. laiks ’танец’, laikan ’скакаць’, ст.-ісл. leikr ’гульня’, — яны з’яўляюцца роднаснымі да літ. láigyti ’насіцца’, ст.-інд. rḗjate ’скача, трасецца’, н.-перс. ālēχtan ’скакаць, брыкацца’, ст.-грэч. λιγαίνω ’моцна ўсхваляю, спяваю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магары́ч, магары́ш ’пачастунак асобы, якая атрымала прыбытак ад здзелкі’ (Нас., ТСБМ, Шпіл., Растарг., ТС), ’барыш’ (Нас.), ’аплата слугам за год’ (Чач.), магары́чнік ’асоба, якая любіць піць на барышах’, ’зводнік’ (Нас.). Ст.-бел. могоричъ ’магарыч’ (1598 г.), могаричникъ (1539 г.). Рус. могоры́ч, магары́ч, арэнб. магара́ ’падарунак’, укр. могори́ч, могри́ч ’пачастунак’, ст.-рус. могорьць (1496 г.). Праз рус. мову запазычана з цюрк. < араб. maḫārij ’выдаткі’ (Гл. Корш, AfslPh, 9, 654; Бернекер, 2, 67; Фасмер, 2, 635; Булыка, Запазыч., 205). Насовіч (287) памылкова з літ. magariczy ’выпіўка пасля торгу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́раб, даро́бка ’скрынка’ (Нас.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) лічыць гэта праславянскім дыялектызмам (*dorbъ), які, акрамя бел. мовы, засведчаны таксама (с. 172) у рус. (дыял. до́роб ’скрынка, сіта’) і ўкр. (дороба́йло ’сіта’). Слав. *dorbъ звязана з літ. darbas ’пляцёнка з лісцяў’, ст.-інд. darbhás ’пучок травы’, dr̥bháti ’звязвае, пляце’. Гл. Фасмер, 1, 530; Трубачоў, Эт. сл., 4, 74. Цікава, што прасл. лексема з вельмі надзейнымі і.-е. сувязямі рэканструюецца ў даным выпадку толькі на аснове ўсх.-слав. даных, што наогул трапляецца не вельмі часта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дубро́ва ’дуброва’ (БРС, Бяльк.). У Яшкіна дубро́ва ’дубовы лес, гай’, ’лісцевы лес, мяшаны лес’, ’бярэзнік’, ’сасоннік, хваёвы лес’, ’трава, якая расце ў лесе або від кармавых траў’, ’балота’. Падрабязны агляд семантыкі слова гл. у Талстога, Геогр., 44–48; гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 93–94 (з вялікай літ-рай). Прасл. форма рэканструюецца як *dǫbrava, *dǫbrova (лексема вядома ва ўсіх слав. мовах). Звычайна слова звязваецца з *dǫbъ, але гл. удакладненні ў Трубачова (сувязь з *dǫbъ мае больш шырокую семантычную аснову). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 548.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́жы ’моцны’, сюды і ду́жа ’вельмі’. Прасл. *dužьjь ’тс’ (утварэнне ад *dugъ: ст.-рус. дугъ ’сіла’, чэш. duh; гэта параўноўваюць з літ. daũg ’многа’, гоц. daug, ням. taugen ’падыходзіць’ і г. д.). Агляд форм (у тым ліку польск. dużo, рус. дю́же, бел. ду́жа, укр. ду́же) гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 167–168, 150; гл. яшчэ Фасмер, 1, 550; Слаўскі, 1, 181–182. Прасл. характар мае *dužiti (параўн. бел. ду́жыць; няма ў Трубачова), *dużati (sę) (параўн. бел. ду́жацца); гл. Трубачоў, там жа, 166–167.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Е́хаць (ТСБМ). Рус. ехать, укр. їхати, балг. яхам, серб.-харв. ја̏хати, славен. jȃhati, чэш. jeti, польск. jechać, в.-луж. jěć, н.-луж. jěś. Як аб гэтым сведчаць чэш. jeti, в.-луж. jěć, н.-луж. jěś, першаснай формай для прасл. з’яўляецца jěti/jati, якая дакладна адпавядае літ. jóti, лат. jât ’ехаць вярхом’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі: ст.-інд. yāti ’ісці, ехаць’, ст.-іран. уāitі, хец. ііа ’ісці’. Слав. формы з x‑пашырэннем (jěxati/jaxati) адпавядаюць ітэратыўным утварэнням (Махэк₂, 221; Ваян, III, 332; Трубачоў, 6, 169–171).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)