Су́рла, сурло́ ’мурло, морда, тоўсты твар’ (Юрч., Юрч. Сін.). Параўн. рус. дыял. су́рла ’твар’, серб. су̑рла ’хобат; рыла (свінні)’ (Вук), харв. sȗrla ’дудка, жалейка пастуха’, макед. сурла ’хобат’, ’музычны інструмент’. Апошнія словы выводзяць з тур. zurna ’музычны інструмент’ (Скок, 3, 665) або з перс. surnā ’тс’; у беларускую мову, магчыма, праз укр. сурна́ ’музычны інструмент’, рус. раз. сурна́, пенз. сурно́ ’морда’, якія да рус. сурна́ ’музычны інструмент’ (Фасмер, 3, 807), гл. сурма 2. Горбач (Арго, 22) выводзіць укр. аргат. су́рло ’морда’ з рум. súrlă ’свіння; рыла’. Не выключана збліжэнне з народнымі экспрэсіўнымі ўтварэннямі тыпу балг. дыял. су́рльо ’неахайны, апушчаны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́тнасць ’самае істотнае, галоўнае, унутраны змест чаго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк.), су́тностʼ (сутʼ) ’існасць’ (Вруб.). Укр. су́тність ’тс’, параўн. стараж.-рус. сутьство, ст.-слав. сѫтьство ’тс’, якія выводзяцца са стараж.-рус. суть, ст.-слав. сѫть, формы 3 ас. мн. л. цяп. ч. дзеяслова быць ’яны ёсць’ (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 485), гл. суць. Украінскае (і, відаць, беларускае) слова ўтворана па тыпу рус. су́щность ’тс’ у пачатку XX ст. на базе прыметніка су́тній ’існы, істотны’ (Німчук, Давньорус., 15), што на фоне старога і́снасць ’самае істотнае’ (ТСБМ) дае падставы трактаваць слова як “сапсаванае расейскае”, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1194.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ільга́, льга ’можна, магчыма’ (ТСБМ, Мал., Гарэц.), льга ’магчымасць, ільгота’ (Нас.). Рус. дыял. льга ’лёгкасць, аблягчэнне; ільгота’, ’магчыма’, пск. ильзя́ ’магчыма’, чэш. lze ’можна’, славац. уст. ľza, ľzā ’можна, магчыма’, ст.-слав. льза ’магчымасць’, льзѣ ’можна’, ст.-рус. льзѣ, льзя ’магчыма’, льга ’карысць’; параўн. яшчэ ўкр. пільга ’льгота’, польск. ulga ’аблягчэнне; ільгота’. Вельмі шырока ўжываецца з адмоўем: бел. не́льга, рус. нельзя́ і г. д. Утворана ад кораня lьg‑ (параўн. лёгкі, ільгота) з пратэзай і‑. Першапачатковае значэнне прасл. *lьga, відаць, ’лёгкасць, магчымасць’. Гл. Бернекер, 1, 753; Брукнер, 304; Махэк₂, 346; Фасмер, 2, 543; Слаўскі, 4, 85–87 (з літ-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́рмус ’вырвас, жулік, нахабны чалавек’ (Бяльк.). Штучная лацінізаваная форма не зусім яснага паходжання. Магчыма, з *ірвус ад ірваць (гл.) (суф. ‑ус звычайна далучаецца да дзеяслоўных асноў); параўн. вырва, вырвас. Субстытуцыя ‑м‑ замест ‑в‑ цалкам магчыма, улічваючы экспрэсію значэння. Нельга выключыць і магчымую сувязь з рус. смал. и́мус ’бядовы, вельмі здольны да чаго-н.’ (Дабр.); параўн. таксама смал., сіб. иму́н ’жвавы, бядовы, спрытны’, ’знаўца, майстар сваёй справы’, смал. иму́ ’адолею, пакару’ ад імаць (гл.). Але застаецца няясным з’яўленне ‑р‑ (ці не звязана з рус. дыял. ир ’злосць’, ’злосны, з’едлівы чалавек’, upunéc ’свавольнік, задзіра’, ст.-рус. иръ ’болька, струп; скула’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камуна́льны ’які адносіцца да гарадской гаспадаркі’. З польск. або рус. мовы, у якіх з франц. communal < лац. commūnis ’агульны, абшчынны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кекс ’кандытарскі выраб’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. мову з англ. cakes (форма мн. л.) ’тарты, пірожныя’ (Шанскі, 2, 8, 118).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кно́пка ’запінка, род цвічка з круглай шырокай плешкай’. Укр. кнопка, рус. кнопка ’тс’. Запазычанне з ням. Knopf (Фасмер, 2, 264).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́бак ’побач; убаку’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., КТС). Рус. о́бок, польск. obok, в.-луж. wobok. З о‑ і бок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́даль ’злая натура’ (Нас.); ’зух, зухаватасць’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Юрч.). Запазычанне з рус. у́даль ’зухаватасць’, на што ўказвае геаграфія слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́клікаць (БРС, Яруш., КТС). Гл. клікаць. У значэнні ’выклікаць незадавальненне, гнеў’ з’яўляецца калькай рус. вызвать ’тс’ (Гіст. мовы, 2, 142).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)