Ла́зні́к1, ла́зьнік ’сядзібны дух, дамавік, які (пераважна) знаходзіўся ў лазні’ (Нік., Няч., Інстр. 2, Бяд., Мат. Гом.). Да лазня (гл.). Суфіксацыя, як у хлеўнік, хатнік, гуменнік, еў нік (гл.).

Лазні́к2 ’птушка бугай малы, Ixobrychus minutus’ (Інстр. 2), відавочна, лазнік (націск на ‑ік, калі прыняць пад увагу гнездаванне птушкі — у лазняках і чароце — БелСЭ, 2, 441). Да лаза (гл.). Лексема ўзнікла ў выніку універбізацыі словазлучэння, якое складалася з прыметніка і назоўніка, параўн. стол. лозяный вовк, петрык. лозяны воўчок ’тс’ (Нікан.). Аналагічна польск. trzcinnik ’тс’ < trzcinaчарот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сало́ма ’сухія сцёблы злакавых раслін, якія застаюцца пасля абмалоту’. Агульнаславянскае, укр., рус. соло́ма, ст.-рус. солома, ц.-слав. слама, польск., в.-луж., н.-луж. słoma, чэш. sláma, славац. slama, серб.-харв. сла̏ма, славен. sláma, балг., макед. сла́ма. Прасл. *solma ’салома’ роднаснае лат. salms ’саломінка’, ст.-прус. salme ’салома’, ст.-в.-ням. hal(a)m ’сцябло’, лац. culmusчарот’, і, далей, ст.-інд. çalākas ’сцябло, колас’; усе да і.-е. *ḱoləmā ’сцябло’. Гл. Сной, 578; Борысь, 558. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 713; Махэк₂, 551; Шустар-Шэўц, 2, 1304.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злосна гаўкнуць (пра сабаку).

2. што і без дап. Разм. Моцна і адрывіста крыкнуць. Гаркнуў дзед на ўсё горла: — Музыку, марш вясельны! Лынькоў. // Прыкрыкнуць на каго‑н. Антось гаркнуў цераз стол на жонку, і бабская лаянка спынілася. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зануры́цца, ‑нуруся, ‑нурышся, ‑цурыцца; зак., у што.

Разм.

1. Паглыбіцца, апусціцца. Плуг глыбока занурыўся ў зямлю. // перан. Цалкам аддацца якой‑н. рабоце. Занурыцца ў кнігі.

2. Залегчы, зарыцца ў што‑н. І штодня — Ад працы хоць і занурыцца, У пасцелі Мікіта раздзеты, Змрокам моўчкі, Ад сэрца любуецца Закурэлым ад дыму партрэтам. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паго́н 1, ‑у, м.

Дарога, па якой гоняць жывёлу на папас. Туман бялее над балотам, Дзяр[к]ач завёў траскучы спеў, Жукі лятаюць па-над плотам, Жывёла йдзе з пагону ў хлеў... Чарот.

паго́н 2, ‑а, м.

Наплечны знак адрознення. На.. [Сцяпанавых] плячах красаваліся капітанскія пагоны сапёра. Корбан. Сукно гімнасцёрак пацямнела пад рамянямі і пагонамі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., каго-што.

1. Абкурыць злёгку, нямнога. Падкурыць пчол. □ — Нібы чорт зеллем паганым падкурыў хату Супрона Дразда і Змітрука Карча, — казалі сяляне, чуючы кожны дзень, сварку ў іх хатах. Чарот.

2. Падвэндзіць. — Ядлоўцам я .. кумпячкі падкуру, каб не залежваліся. Бажко. Частку [рыбы] засмажылі, а частку падкурылі ды павесілі сушыцца. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскладаць ​1 — раскласці ​1.

2. Планавае размеркаванне каго‑, чаго‑н. На сходзе за бацюшку галасавалі, каб ён увайшоў у камісію па падліку і раскладцы падаткаў. Чарот. — У нас дагэтуль па закону, па раскладцы... А ці так жа можна, каб такое свавольства? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Катахі́ ’трыснёг, чарот’ (Сцяшк. і інш.), каташке́ ’тс’ (Сцяшк.: «Каташкʼе́ на бало̇цѝ растуць»). Параўн. катахі́, катахе́, катухі́ ’каташкі’, ’кіяхі, шышкі’ (Сл. паўн.-зах., 2). Слова па паходжанню не зусім яснае і фармальна зацямнёнае. Можна зыходзіць са слав. *katyšь (гл. у Трубачова, Эт. сл., 9, 165. і СРНГ, 13, 137). Звяртаем увагу на тое, што бясспрэчна роднасная са словам катахі́ ’трыснёг’ лексема катахі́ мае таксама значэнне ’шышкі’. Гэта аб’ядноўвае катахі́ і г. д. з прасл. *katyšь і можна меркаваць, што бел. катах‑ з’яўляецца фанетычным пераўтварэннем больш старажытнага *katyx‑ (> *katyšь): каташкі < *катышкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыту́га1 ’жэрдка, лата (у саламянай страсе)’ (чач., Мат. Гом.). Рус. дыял. приту́га ’жэрдка, дубец, вяроўка, якімі прыціскаюць, змацоўваюць салому, чарот на страсе’, укр. приту́жина ’тс’. Да тугі (гл.).

Прыт́уга2 ’смутак, жаль, маркота; змярцвенне’; ’цяжкае становішча; нястача; бяда’ (Нас., Шн., Песні, Кос., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк.; карм., Мат. Гом.; Ян.; калінк., Сл. ПЗБ), пріту́га ’туга; нудны настрой’ (Бяльк.), прыту́жэны ’тужлівы’ (ТС). Параўн. укр. приту́га ’гора, бяда; смутак, туга’, серб.-харв. при̏туга ’бяда, няшчасце’, ст.-слав. приту́жати ’засмучаць, маркоціцца, трывожыць’. Прасл. *pritǫga ’гора, бяда’ (ЕСУМ, 4, 581). Да туга́, тужы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раго́жа, раго́жка ’грубая ўпаковачная тканіна’, ’посцілка’, ’тканіна рэдкага перапляцення’ (ТСБМ), рого́жа, рэдка рого́га ’сплеценая з травы посцілка’ (ТС), раго́шка ’мачалка з лубяных палосак’ (Сл. ПЗБ), раво́шка ’мачалка’ (Сцяшк. Сл.), рус. рого́жа, укр. рого́жа, польск. rogoża, чэш. і слав. rohož ’рагожа’, ’пляцёнка з чароту, саломы’, славен. rogóža ’чаротавы верх вазка’, серб. ро̀гожина, харв. rógožina ’цыноўка з рагожы’, балг. рого́жка ’тс’. Прасл. *rogoža вытворане ад *rogozъчарот, трыснёг’ (Фасмер, 3, 490). Махэк₂ (420) адносіць слова разам з нова-в.-ням. Rohr ’камыш’, гоц. raus, герм. *rauza‑ да рэліктаў “праеўрапейскага”. Гл. таксама наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)