До́днік ’світанне’ (Сцяшк.). Утварэнне на базе прыслоўя до́дніка ’на світанні’ (Сцяшк.): < до‑дні‑ка < до дня ’да дня, перад світаннем’ + суфікс ‑ка, які часта ўтварае прыслоўе. Адсюль назоўнік м. р. до́днік (з усячэннем вакалізму суфікса).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́ўра ’няўмека’ (ельск., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, утварэнне з коранем ‑ўр‑ (< і.-е. иег-), параўн. неўваротлівы ’паваротлівы’ (Мат. Гом.). Гл. вярцець, параўн. аўраць, наўра (гл.), або адпрыметнікавы назоўнік ад неўратны ’несумленны, бессаромны’ (ТС), гл. няўратны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балбу́ка падскурная нарасць на целе або на кары дрэва’ (Нас.). Рус. дыял. (зах.) балбу́ка ’тс’. Утварэнне (з аугментатыўным суфіксам ‑ука) ад асновы балб‑ (не вельмі яснага паходжання, параўн. балбе́рка), якая служыць для абазначэння круглых прадметаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбанье́рка ’каробка для цукерак’. Рус. бонбонье́рка (з XIX ст.), укр. бонбоньє́рка. Запазычанне з франц. bonboniére ’тс’ (утварэнне ад bonbon ’цукерка’). Запазычанае слова (параўн. яшчэ польск. bombonierka) аформлена суфіксам ‑к(а). Гл. Шанскі, 1, Б, 163.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́лька ’болька, рана’ (Бяльк., Шат., Касп., Нас. і інш.). Утварэнне ад bolěti (гл. бале́ць). Гэта слова, відавочна, праславянскае і мае адпаведнасці ў кашуб., балг., серб.-харв., мак. мовах. Падрабязна Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 92–93.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́рвас ’гарэза, вісус, свавольнік’ (Нас., Гарэц.), вы́рвас, вырвасю́га ’жулік; вельмі бойкі і гарэзлівы хлопчык’ (Бяльк.). Паводле Лаўчутэ, Лекс. балт., 19, слав. утварэнне на аснове літ. vir̃ve, virvė̃ ’вяроўка’, лат. vìrve, vìrva ’тс’ з балтыйскім суф. ‑ас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́транка ’ветраная воспа’ (БРС, КТС, Інстр. II, Мат. Гом.). Рус. ветрянка ’тс’. Утварэнне на базе выразу ’ветраная воспа’ шляхам семантычнай кандэнсацыі з суф. ‑к‑; гл. Фасмер₁, 307, КЭСРЯ, 2, 78. Бел. вятранка, верагодна, з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарлапа́н ’гарлапан’ (БРС, Бяльк.), гарлапа́ніць (БРС). Рус. горлопа́н ’тс’. Паводле Фасмера (1, 442, са спасылкай на Сабалеўскага, РФВ, 71, 443), складанае слова: горло + пан. Іначай Шанскі, 1, Г, 136: утварэнне суфіксам ‑ан ад *горлопа ’крыкун’ (< горло).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гартэ́нзія ’гартэнзія’ (БРС). Рус. горте́нзия, укр. горте́нзія. У бел. і ўкр. мовах запазычанне з рус. У рус. мове гэта новае (XIX ст.) запазычанне з вучонай латыні (утварэнне ад жаночага імя Hortense). Гл. Шанскі, 1, Г, 143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Геало́гія ’геалогія’ (БРС). Рус. геоло́гия, укр. геоло́гія. Паводле Фасмера (1, 402), запазычанне з польск. geologia або лац. geologia (< грэч.). Шанскі (1, Г, 54) мяркуе, што рус. геоло́гия < ням. Geologie (а гэта — утварэнне на базе грэч. элементаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)