штамп, ‑а, м.

1. Спецыяльная форма для серыйнай вытворчасці розных прадметаў шляхам штампоўкі.

2. Від пячаці, звычайна прамавугольнай формы з назвай або адрасам якой‑н. установы, арганізацыі, прадпрыемства і пад. Бібліятэчны штамп. □ Я здзіўлены: Канверт штэмпеляваны, Але не штампам пошты гарадской. Прануза. // Адбітак, атрыманы ад такой пячаці. На канверце быў ваенкамацкі штамп. Кулакоўскі. Вось.. [капітану] Максім Вішнёў і паказаў сіні канверт з трыкутныж штампам вайсковай часці. Грамовіч.

3. перан. Агульнаўжывальны, збіты ўзор; шаблон. Мову бясколерную, розныя канцылярскія звароты і штампы прынеслі ў мастацкую літаратуру людзі абыякавыя і сумныя. Шкраба. Маладыя, не кранутыя штампам, натхнёныя акцёры пакарылі сэрцы гледачоў. «Полымя».

[Ням. Stampe ад іт. stampa — пячаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пёстры ’стракаты’ (круп., чэрв., бялын., шкл., маг., чавус., мсцісл., рэч., Жыв. св.), пёстрая (карова) ’пярэстая’ (паўн. і ўсх.-маг., ЛА, 1), укр. пістря́вий, пістри́й, зах. пістряк ’вяснушка’ (на твары), ’плямы (на вымені)’, рус. пёстр, пёстрый, польск. pstry, ст.-чэш. pestr, pstrý, чэш., славац. pestrý, славен. pȅster, балг. пъ́стръ ’стракаты, рознакаляровы’, ц.-слав. пьстръ ’розны’. Прасл. *pьstrь. Суф. ‑rъ, як у іншых назвах колераў: rъdrъ ’руды’, modrъсіні’, sěrъ ’шэры’, ‑t‑ устаўное (Махэк₂, 446). Да асновы-кораня *pьs‑, звязанага чаргаваннем з піса́ць (гл.). Роднаснае літ. paĩšas ’пляма ад сажы’, ст.-грэч. ποικίλος ’стракаты’, ст.-інд. pḗças ’колер’, авест. paēsa‑ ’тс’, ст.-в.-ням. fêh ’стракаты’ (Фасмер, 3, 251), ст.-інд. śilpá‑ < piślā‑ < *piśra‑ (Тадэска, Language, 23, 383; Бязлай, 3, 28). Сюды ж пярэсты, стронга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́ва ‘фруктовае дрэва, Prunus domestica L. і яго плод’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Кіс.), сьлі́віна ‘слівавае дрэва’ (Касп., Мат. Гом.). Укр., рус. сли́ва, серб.-ц.-слав. слива, польск. śliwa, в.-луж. slowka, н.-луж. sliwa, чэш. slíva, славац. sliva, серб.-харв. сли̏ва, шљи̏ва, славен. slíva, балг. сли́ва, макед. слива. Прасл. *sliva. Лічаць вытворным (або субстантываваным прыметнікам ж. р. — Сной₁, 581) ад прым. *slivъ, які захаваўся ў славен. slîv ‘блакітнаваты, колеру слівы’ (гл. Махэк₂, 555). Роднаснымі лічацца лац. *līvos ‘сіняваты’, līveō, ‑ēre ‘мець сіняваты колер’, līvidusсіні, свінцовага колеру’, далей, ст.-в.-ням. slêha, slêwa ‘цёрн’, ст.-ірл. ‘колер, бляск’ (Траўтман, 269; Фасмер, 3, 670), якія да і.-е. кораня *(s)lî‑ (*sləi‑; *slōi‑) ‘сіняваты’; гл. Покарны, 715–716.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абле́злы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Той (такі), у каго (у якім) вылезла шэрсць, поўсць. Сухарлявы конь а аблезлай ад мулкага хамута шыяй ледзь мог цягнуць плуг. Каваль. // Які пачаў мяняць скуру. Аблезлы нос.

2. Які выліняў, змяніў колер, выцвіў. На.. [Шурку] была аблезлая блакітная саколка і падкасаныя вышэй калена няпэўнага колеру картовыя штаны. Васілевіч.

3. З абдзёртым верхнім слоем; аблуплены; выцерты. Аблезлы дом. □ Холадам веяла і жудасцю ад аблезлых высокіх сцен. Галавач. Тады [Яўхім] імчаўся ў гумно, дзе стаяла аблезлая малатарня, афарбаваная калісьці ў сіні колер. Чарнышэвіч.

4. перан. Непрыгожы, неахайны, плюгавы. У такія хвіліны Косцю хацелася схапіць гэтую аблезлую малпу [Іваноўскага] і задушыць уласнымі рукамі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́вы ‘белы, серабрысты (пра валасы)’, ‘колеру попелу; шэры’ (ТС, Нас., Байк. і Некр., Сержп., ТС, Сл. ПЗБ), сівы́ ‘тс’ (ТСБМ, Ласт., ТС, Сл. ПЗБ, Стан.), сы́вы ‘шэры’ (Сл. Брэс.), сіве́ць ‘станавіцца сівым’ (ТСБМ). Укр. си́вий, рус. си́вый, ст.-рус. сивъ, польск. siwy, в.-луж. sywy, чэш., славац. sivý, серб.-харв. си̏в, славен. sív, балг. сив, макед. сив ‘шэры, сівы’, ст.-слав. сивъ. Прасл. *sivъ(jь) ‘сівы, светлы, русы’. Паралелі ў літ. šývas ‘светла-шэры, сівы’, ст.-прус. sywan ‘шэры’, далей у ст.-інд. śyāváh̥ ‘карычневы, цёмна-карычневы’, авест. syāva‑, асец. sau‑ ‘чорны’ (Траўтман, 306; Майргофер, 3, 384), якія працягваюць і.-е. *kʼī‑u̯o < *і.-е. kʼī‑ ‘цёмна-шэры’ з суф. ‑u̯o > прасл. ‑vъ (Борысь, 549). БЕР (6, 633–635), Сной₁ (570–571), як і Покарны (540) узводзяць да і.-е. кораня *kʼei̯‑ ‘цёмны, сівы’. Фасмер (3, 617) сумняваецца ў сувязі з сіні (гл.), якую прапаноўвае Махэк₂ (543, 545), і з сіяць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

султа́н 1, ‑а, м.

У некаторых мусульманскіх краінах Усходу — спадчынны тытул манархаў. // Асоба, якая носіць гэты тытул. Потым, у дванаццатым стагоддзі, султан Абд-эль Мумін, першы султан з дынастыі Альмахадаў, заснаваў у гэтай мясцовасці ўмацаваны вайсковы лагер. В. Вольскі.

[Тур. sultan ад араб.]

султа́н 2, ‑а, м.

1. Упрыгожанне з пёраў ці конскіх валасоў на галаўных уборах, пераважна ў ваенных, а таксама на галовах коней пры ўрачыстых цырымоніях. [Станіслаў Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам. С. Александровіч. // перан. Слуп, струмень пары, дыму і пад., які ўзнімаецца ўгору. Пералятаючы лінію фронту, [Сцяпанаў] зірнуў налева. Прыкмеціў над нямецкімі акопамі бурыя султаны разрываў снарадаў. Алешка. Полымя набрала сілу зноў, і дым чорнымі грывастымі султанамі ўзнімаўся высока ўгору і толькі там расплываўся. Савіцкі.

2. Суквецце многіх злакаў у выглядзе мяцёлкі. Султаны кукурузы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́са, ‑ы, ж.

1. Лінія на карце або на зямной паверхні, якая намячае кірунак чаго‑н. (канала, чыгункі, лініі электраперадач і пад.). Трава трубаправода. Траса метро. Траса электрасувязі. □ Па ўсёй трасе воднага шляху Дняпро — Нёман прадугледжана стварэнне трыццаці сямі вялікіх вадасховішчаў. В. Вольскі. Кожны дзень .. [Давід] з інжынерамі мераў балота, пракладаў трасу магістральнага канала. Чарнышэвіч.

2. Дарога, якая злучае важныя аб’екты, населеныя пункты і пад. Аўтамабільная траса. // Паветраны, водны і пад. шлях. Злучаны навекі Волга з Донам. Дзе калісь шумелі кавылі, З пяці мораў трасаю зялёнай Да сталіцы ходзяць караблі. Прануза. Разлікі былі дакладныя, зямныя станцыі навядзення на працягу ўсяго палёту карэкціравалі трасу касмічнай лабараторыі-спадарожніка. Шыцік.

3. След, які пакідае за сабой трасіруючая куля, снарад і пад. Пад гром артылерыйскага святочнага салюта цёмна-сіні аксаміт неба прарэзалі трасы рознакаляровых ракет. «Звязда».

[Ад ням. Trasse — кірунак лініі, шляху.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Кідаючы, размясціць у розных месцах па паверхні. Раскідаць гной. □ — Я некалі не паверыў, што Талаш раскідаў пяцёх легіянераў, вырваўся ад іх і ўцёк. Лужанін. І вецер, надзьмуўшы, як ветразь, шторы, Праз фортку ўварваўся, раскідаў лісты... Гілевіч. // Пакласці ў беспарадку, не на месца. Абуўся дзядзька, штось шукае І раптам голасна пытае: — А во! хто ж кнігі так раскідаў?! Колас.

2. звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр. Размясціць на адлегласці адзін ад аднаго. Да вайны вакол вёсак было раскідана яшчэ некалькі меншых хутароў. Залескі. На гэтых бяскрайніх абшарах балот, як астраўкі ў акіяне, былі раскіданы прыгожыя, асабліва ўлетку, выспы. Шчарбатаў. // Прымусіць разысціся, раз’ехацца ў розных напрамках; размясціць у розных месцах. Усіх падсудных раскідала, каго куды, па ўсіх астрогах Польшчы. Машара. / у безас. ужыв. Цвіў сіні бэз, была вясна. І па палях праходзіў квецень, Калі ўсхадзілася вайна. І нас раскідала па свеце. Астрэйка.

3. Разбурыць, разваліць. Першымі часамі пасля рэвалюцыі [Банадысь] .. раскідаў старую цесную хату і на яе месцы паставіў дом. Чорны. // перан. Разладзіць, расстроіць, прымусіць распасціся. У Таццяны Восіпаўны была надзея, што, скончыўшы школу, Марылька паможа даць адукацыю Янюце і Сашы, але яе ранні замуж раскідаў гэтыя планы. «Полымя». [Анэта:] — Цераз гэты гандаль і тады сям’ю раскідаў і цяпер моцнай не зробіш! Чорны.

4. Дарэмна патраціць. — Не просіць нічога [сястра], а я ведаю: трэба памагчы. А я ўсе грошы раскідала на дробязі. Савіцкі. «І чужога не вазьму, і свайго не раскідаю» — такое цётчына правіла. Лось.

5. Праараць уроскідку. [Яўген] раскідаў запар дзве палосы: сваю і Анісеву. Баранавых.

раскіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да раскі́даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Шырока развесці ў бакі. Раскінуць крылле. □ А Нінка яшчэ спіць. Як міла раскінула яна свае тонкія ручкі, як хораша ёй са смуглаватым румянцам першага вясновага загару!.. Брыль. Хлопчык, як угледзеў Галю, раскінуў рукі і пабег да яе. Сабаленка. // Шырока распасцерці ў розныя бакі. Прайшло шмат часу, а .. [дубы] стаяць усё такія ж, як і раней, у вечнай задуме, раскінуўшы ў паднябессі шырокае магутнай голле. Дуброўскі. // Адкінуць у бакі, разгарнуць, раскрыць. Тады Хвядзько злез [з воза], сам раскінуў вароты і ўвёў фурманку. Лобан. Вось раскінулі хлопцы варты, І на новай зялёнай трохтонцы, Як на сцэне, з раёна артыст Заспяваў аб радзімай старонцы. Нядзведскі.

2. Разаслаць, разгарнуць на паверхні што‑н. Люба раскінула на падлозе брызент — паслала сабе і Васілю. Даніленка. Прося здагадалася: сцягнула посцілку, раскінула на падлозе і натаптала клунак. Паўлаў. // Раскласці што‑н. складзенае. Раскінуць стол. Раскінуць антэну. // Знайшоўшы месца, паставіць, размясціць што‑н. Раскінуць палаткі. □ Падобна было на першы погляд, што тут [на ўзлеску] проста раскінулі свой часовы лагер маладыя турысты. Хадкевіч.

3. Распасцерці, працягнуць на вялікай прасторы. Вецер мяккі, Цёплы і сіні прыходзіць на помач, Гоніць крылатыя лодкі, Быццам іх хоча ўдаль заманіць, Туды, дзе сінія хвалі Раскінула Нарач на поўнач, На поўдзень, на захад, на ўсход. Танк.

4. Раскідаць, рассыпаць па чым‑н. што‑н. Сцяпан выскубнуў колькі ахапкаў сена, раскінуў іх па доле. Скрыган. Ганна раскінула падушкі на ложку, паслала белыя, як снег, просціны — словам, пасцель падрыхтавала так, як мае быць. Гроднеў. // перан. Разм. Размеркаваць, раздзяліць што‑н. паміж кім‑, чым‑н. Раскінуць абавязкі.

•••

Раскінуць розумам — падумаць, памысліць.

Раскінуць рукамі — тое, што і развесці рукамі (гл. развесці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́мень, ‑я і ‑ю, Т ‑ем; мн. камяні́, ‑ёў; м.

1. ‑ю; толькі адз. Усякая цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў. Арменія — краіна, багатая каменем. / у знач. зб. Будаўнічы камень.

2. ‑я. Абломак такой пароды рознай велічыні і формы. [Сцёпка] адышоўся вярсты дзве ад сяла, сеў на камень і стаў думаць. Колас. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Прыказка. // Прылада, рэч, вырабленая з такой пароды. Млынавы камень. // Кусок каштоўнага мінералу, ювелірна апрацаваны для якіх‑н. мэт. Пярсцёнак з камянямі. Каляровыя камяні. Гадзіннік на рубінавых камянях.

3. ‑я; перан. Душэўны цяжар, гора. Камень на сэрцы.

4. у знач. прысл. ка́менем. Як камень, падобна на камень. Трапяталі .. жаўранкі, то ўзнімаючыся высока ўверх, то каменем, падаючы ў траву. Гартны.

5. толькі мн. (камяні́, ‑ёў). Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах. Камяні ў печані.

•••

Вінны камень — цвёрды, крышталічны асадак, які ўтвараецца пры браджэнні вінаграднай соку і захоўванні віна.

Зубны камень — зацвярдзелыя вапнавыя адкладанні на зубах.

Каштоўныя камяні — рэдкія прыгожыя мінералы і горныя пароды, якія пераважна ўжываюцца для ювелірных вырабаў.

Сіні камень — народная назва меднага купаросу.

Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г. д.

Каменя на камені не пакінуць гл. пакінуць.

Кідаць каменем у каго гл. кідаць.

Краевугольны камень чаго — аснова, важнейшая частка чаго‑н. (першапачаткова вуглавы камень у падмурку пабудовы).

Найшла (наскочыла) каса на камень гл. каса.

Насіць камень за пазухай гл. насіць.

Падводныя камяні — пра скрытую, невядомую перашкоду.

Пробны камень — а) асобы камень, які ўжываецца для вызначэння пробы каштоўных металаў; б) пра абставіны, здарэнні, ўчынкі і пад., якія дазваляюць выявіць уласцівасць, якасць каго‑, чаго‑н.

Як камень у ваду — бясследна (прапасці, знікнуць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)