ка́мень, ‑я і ‑ю, Т ‑ем; мн. камяні́, ‑ёў; м.
1. ‑ю; толькі адз. Усякая цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў. Арменія — краіна, багатая каменем. / у знач. зб. Будаўнічы камень.
2. ‑я. Абломак такой пароды рознай велічыні і формы. [Сцёпка] адышоўся вярсты дзве ад сяла, сеў на камень і стаў думаць. Колас. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Прыказка. // Прылада, рэч, вырабленая з такой пароды. Млынавы камень. // Кусок каштоўнага мінералу, ювелірна апрацаваны для якіх‑н. мэт. Пярсцёнак з камянямі. Каляровыя камяні. Гадзіннік на рубінавых камянях.
3. ‑я; перан. Душэўны цяжар, гора. Камень на сэрцы.
4. у знач. прысл. каменем. Як камень, падобна на камень. Трапяталі .. жаўранкі, то ўзнімаючыся высока ўверх, то каменем, падаючы ў траву. Гартны.
5. толькі мн. (камяні, ‑ёў). Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах. Камяні ў печані.
•••
Вінны камень — цвёрды, крышталічны асадак, які ўтвараецца пры браджэнні вінаграднай соку і захоўванні віна.
Зубны камень — зацвярдзелыя вапнавыя адкладанні на зубах.
Каштоўныя камяні — рэдкія прыгожыя мінералы і горныя пароды, якія пераважна ўжываюцца для ювелірных вырабаў.
Сіні камень — народная назва меднага купаросу.
Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г. д.
Каменя на камені не пакінуць гл. пакінуць.
Кідаць каменем у каго гл. кідаць.
Краевугольны камень чаго — аснова, важнейшая частка чаго‑н. (першапачаткова вуглавы камень у падмурку пабудовы).
Найшла (наскочыла) каса на камень гл. каса.
Насіць камень за пазухай гл. насіць.
Падводныя камяні — пра скрытую, невядомую перашкоду.
Пробны камень — а) асобы камень, які ўжываецца для вызначэння пробы каштоўных металаў; б) пра абставіны, здарэнні, ўчынкі і пад., якія дазваляюць выявіць уласцівасць, якасць каго‑, чаго‑н.
Як камень у ваду — бясследна (прапасці, знікнуць і пад.).