сі́ні, -яя, -яе.

1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж блакітным і фіялетавым.

Сіняе неба.

Сінія вочы.

2. Пра скуру: які мае адценне гэтага колеру.

Сінія губы.

Сіняя панчоха (пагард.) — пра жанчыну, пазбаўленую жаноцкасці: сухую педантку, якую больш за ўсё цікавяць дзелавыя, навуковыя заняткі.

|| памянш. сі́ненькі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́ні

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі́ні сі́няя сі́няе сі́нія
Р. сі́няга сі́няй
сі́няе
сі́няга сі́ніх
Д. сі́няму сі́няй сі́няму сі́нім
В. сі́ні (неадуш.)
сі́няга (адуш.)
сі́нюю сі́няе сі́нія (неадуш.)
сі́ніх (адуш.)
Т. сі́нім сі́няй
сі́няю
сі́нім сі́німі
М. сі́нім сі́няй сі́нім сі́ніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сі́ні си́ний;

с. ка́мень — ля́пис, а́дский ка́мень;

сі́няя панчо́хапрезр. си́ний чуло́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́ні, ‑яя, ‑яе.

Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга даміж блакітным і фіялетавым. Сіняе неба ўсе сонцам заліта. Колас. Сіні змрок пасоўваўся з паплавоў. Чорны. Сіняя маланка ўзрэзала дажджавую муць. Самуйлёнак. Паплылі Дняпровы хвалі Ажно ў сіне мора. Купала. Сінія вочкі на месяц глядзяць. Грамыка. // Які мае адценне гэтага колеру (пра твар і скуру чалавека). Хлопчык ляжаў на ложку без усялякіх адзнак жыцця. Тварык яго быў сіні, жаўтлявы. Шамякін. Губы ў нас былі сінія, а зубы дробненька ляскалі — гэта ад вады і холаду. Адамчык.

•••

Сіні камень гл. камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́ні blau;

сі́няя панчо́ха Blustrumpf m -(e)s, -strümpfe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сі́ні ‘колер, сярэдні паміж блакітным і фіялетавым’, (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Стан., Сл. ПЗБ, ТС), ‘цёмны’ (Ян.): сіня хмара (ТС), ‘бесталковы’ (шчуч., Сл. ПЗБ), сюды ж сіні камень ‘купарвас’ (Байк. і Некр., Бяльк.), сіні лён ‘нямочаны лён’ (астрав., Сл. ПЗБ). Укр. си́ний, рус. си́ний, ст.-рус. синь, рус.-ц.-слав. синьсіні колер’, польск. siny, чэш., славац. siný, харв. sȋnj, серб. си̑њӣ ‘шэраваты, сіні’, славен. sínji ‘шэры, шэраваты, сіняваты’, балг., макед. син. Махэк₂ (543) прасл. форму ўзнаўляе як *sinь, але заўважае, што заканчэнне n‑jь не мае аналогіі ў назвах колераў. Прасл. *sinь, *sinьjь. Роднаснае сіяць і сівы, гл. (Фасмер, 3, 624; Скок, 3, 239–249; Брукнер, 492; Сной₁, 568); а таксама літ. šývas ‘светлай масці’, šėmas, šė̃mas ‘попельнага колеру, шэраваты’, ст.-інд. śyāmáh ‘чорны, цёмнага колеру’ і інш., гл. Траўтман, 306; Персаў 32; Майргофер, 3, 383; Ерне, Die slav. Farbenbenennungen, Uppsala, 1954, 81 і наст.; БЕР, 6, 655–663. Мяркуецца, што слова роднаснае таксама ст.-іран. axsaena, асец. œxsīn, афг. sīn ‘цёмна-шэры’, што было прадстаўлена ў першай частцы скіф. Axšaina‑ у назве Чорнага мора (раней Сіняе мора, грэч. Πόντος Ἅξεινος), што можа быць і крыніцай для *sinь (гл. Абаеў, 1, 220; Глухак, 548; Мартынаў, Язык, 52; Лома, Пракосово, 40). Да і.-е. кі‑ ‘цёмна-шэры’ з суф. *‑ńь (Борысь, 548). Параўн. сівы. Інакш Сной₁ (568), які звязвае з прасл. *sьjati ‘ззяць’ < і.-е. кораня *skei̯‑ ‘свяціцца, блішчэць’, адкуль першаснае значэнне славянскага слова ‘колер ззяючага неба’. Талстыя (Полес. сб., 9) звярнулі ўвагу на палеска-сербска-харвацкую ізасему си́не редно́ ‘суровае палатно’ — си̑њ ‘жаўтаваты, попельна-шэры’ (акрамя значэнняў ‘сіні’ і ‘чорны’), што дае падставы для рэканструкцыі зыходнага значэння як ‘цёмна-шэры, шэры’ (Іванова, Зб. Бархудараву, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіні, блакітны, васільковы, валошкавы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сі́ні-сіню́сенькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі́ні-сіню́сенькі сі́ні-сіню́сенькая сі́ні-сіню́сенькае сі́ні-сіню́сенькія
Р. сі́ні-сіню́сенькага сі́ні-сіню́сенькай
сі́ні-сіню́сенькае
сі́ні-сіню́сенькага сі́ні-сіню́сенькіх
Д. сі́ні-сіню́сенькаму сі́ні-сіню́сенькай сі́ні-сіню́сенькаму сі́ні-сіню́сенькім
В. сі́ні-сіню́сенькі (неадуш.)
сі́ні-сіню́сенькага (адуш.)
сі́ні-сіню́сенькую сі́ні-сіню́сенькае сі́ні-сіню́сенькія (неадуш.)
сі́ні-сіню́сенькіх (адуш.)
Т. сі́ні-сіню́сенькім сі́ні-сіню́сенькай
сі́ні-сіню́сенькаю
сі́ні-сіню́сенькім сі́ні-сіню́сенькімі
М. сі́ні-сіню́сенькім сі́ні-сіню́сенькай сі́ні-сіню́сенькім сі́ні-сіню́сенькіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

блакітнава́та-сі́ні и́зголуба-си́ний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бле́дна-сі́ні бле́дно-си́ний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)