заса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Спосаб нечаканага нападу з укрыцця. Наладзіць засаду. □ Дзед Змітрок, які прыйшоў у атрад крыху пазней, спачатку не ўдзельнічаў у засадах. Шчарбатаў.

2. Скрытае месца, якое выкарыстоўваецца для нечаканага нападу на каго‑н., для назірання за кім‑н. Крокі і шолах даўно ўжо сціхлі, а хлопцы ўсё яшчэ ляжалі ў сваёй засадзе і не дыхалі. Маўр. Прылягла.. лісіца, высочваючы з засады здабычу. Лынькоў.

3. Атрад, войска, якія знаходзяцца ва ўкрыцці і гатовы да нападу. Выставіць засаду. Зняць засаду. □ Далёка наперад.. выкідваюцца моцныя групы — засады на шляхах адыходу партызан. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рапартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Прадставіць (прадстаўляць) рапарт, далажыць (дакладваць) вышэйшай інстанцыі, начальству аб чым‑н. [Даніла] падыходзіць да Скібы і рапартуе: «Таварыш камісар! Партызанскі атрад баявую задачу выканаў». Крапіва. // Даваць справаздачу аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Курэ́нь1 ’будан’ (ТСБМ, Бяльк., Яшк., Янк. II, Хрэст. дыял., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Маш., Шушк.). Укр. курінь, рус. курень. Разглядаецца як запазычанне з цюрк. (гагауз. kürünатрад воінаў’ (гл. Бернекер, 648). Семантычна далёка. Відаць, трэба вярнуцца да разгляду этымалагічнай сувязі з курыць (гл.) (Фартунатаў, BB, 3, 69; Міклашыч, 427). Наяўнасць бел. курэнь ’дымар’ актуалізуе гэту гіпотэзу.

Курэ́нь2 ’дымар’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галаўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да галавы (у 1 знач.). Галаўны боль. // Прызначаны для галавы. Галаўны ўбор.

2. Які ідзе ўперадзе чаго‑н.; перадавы. Галаўны мінаносец. Галаўны атрад. // Асноўны, вядучы. Галаўное прадпрыемства. Галаўная партарганізацыя.

•••

Галаўны мозг гл. мозг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радабо́ддзе, ‑я, н.

Абл.

1. Пра рэдкія пасевы, зараснікі. Атрад памалу падцягваўся да ўскрайку лесу, дзе ў радабоддзі хмызнякоў спыніліся разведчыкі. Дзенісевіч.

2. Пра рэдка сатканую, звязаную і пад. рэч. — Гусцей ніткі кладзі, а то ў цябе нейкае радабоддзе атрымліваецца. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передово́й в разн. знач. перадавы́;

передово́й отря́д воен. перадавы́ атра́д;

передовы́е пози́ции воен., перен. перадавы́я пазі́цыі;

передовы́е спо́собы произво́дства перадавы́я спо́сабы вытво́рчасці;

передово́е предприя́тие перадаво́е прадпрые́мства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раць ’войска, ваенны атрад; бітва, вайна’ (ТСБМ, Сержп. Казкі). Параўн. рус. рать, укр. рать ’бітва, змаганне; войска’, серб.-харв. ра̏т ’вайна’, балг. рат ’вайна; войска’, ст.-слав. рать ’бітва, бой, барацьба, вайна’. Прасл. *ratь выводзіцца з і.-е. *rō‑ti‑s (Глухак, 519), параўн. ст.-інд. ṛtìs ’напад’, авест. ərətiš ’энергія’, грэч. ἔρις ’спрэчка, спаборніцтва’, ст.-в.-ням. ernust, с.-в.-ням. ernest ’барацьба, сур’ёзнасць’, лат. erroties ’злавацца’. Гл. таксама ра́таваць, ратны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́па ‘калектыў артыстаў тэатра, цырка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана з рускай мовы, у якой слова труппа паходзіць з ням. Truppe ‘трупа’, ‘атрад’, ‘войска’, апошняе запазычана з франц. troupe ‘натоўп, банда’, якое з позналац. trouppus ‘гурт’ і ст.-франк. þrop ‘група’, што ўзнікла ў выніку метатэзы з þorp ‘натоўп, гурт’, ‘сяло’, параўн. ст.-англ. þorp, þrop, англ. thorp ‘вёска’, ням. Dorf ‘тс’ (Фасмер, 4, 109; Чарных, 2, 267; Даза, 729; Васэрцыер, 237; ЕСУМ, 5, 657).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абсачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.

Разм. Абгледзець, разгледзець, правесці назіранне; высачыць. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, узяць на памяць кожны след. Чорны. Немцам, нарэшце, удалося напасці на след партызан і нават абсачыць месца, дзе стаяў цяпер іх атрад. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мілі́цыя, ‑і, ж.

1. Адміністрацыйны орган у СССР для аховы грамадскага парадку і бяспекі. Гарадская міліцыя. Раённая міліцыя. // зб. Работнікі міліцыі; міліцыянеры. У тую ж ноч прыбыў на хутар атрад міліцыі, схованы непадалёку ў засадзе. Колас.

2. Назва народнага апалчэння ў некаторых краінах.

[Ад лац. militia — войска.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)