Гарызо́нт ’гарызонт’ (БРС). Рус. горизо́нт, укр. горизо́нт. У аснове ляжыць лац. horizon, ‑ontis (< грэч. ὁρίζων), якое праз ням. або польск. мову пранікла ў рус., якая, здаецца, і была крыніцай для бел. і ўкр. Гл. Шанскі, 1, Г, 133–134; Фасмер, 1, 441.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Архітэ́ктар. Слова адзначаецца ўжо ў Бярынды (побач з формай архитектон), але ў XIX ст. больш звычайнай была форма архітэкт (Нас.), таму можна меркаваць, што сучасная форма замацавалася пад уздзеяннем рускай мовы (< зах.-еўрап.). Форма архітэ́кт праз польскую з лацінскай мовы, дзе з грэчаскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аскле́ць ’азябнуць’. Утворана з цыркумфіксам o‑ + ě‑ti ад кораня скл (варыянт шкл‑о < stьkl‑) са значэннем, суадносным з шэрагам іншых слоў, што азначаюць ’азябнуць’ праз указанне на ператварэнне ў цвёрды, ломкі стан: адубець, акачанець, апруцянець і г. д. Параўн. азглець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́нна ’нянька, якая вучыла дзяцей замежным мовам’ (БРС). Рус. бо́нна, укр. бо́нна. Запазычанне з франц. (можа, і праз ням. Bonne < франц.; Фасмер, 1, 192) bonne ’няня’ (а гэта ад франц. bonne ’добрая’). Гл. Шанскі, 1, Б, 164. Ці не сюды бо́нка ’палюбоўніца’ (Нас.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маса́т ’кавалак сталі для выкрэшвання іскры’ (паўн.-усх., КЭС). Укр. гуц. муса́к ’кавалак наточанай сталі, якім касец выраўнівае лязо касы’. Праз тур. masat ’тачыла для вастрэння нажоў’ з араб. mishad ’тс’ (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 81; БЕР, 3, 677; Брукнер, 349).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мембра́на ’тонкая пласцінка, здольная вагацца’ (ТСБМ). З рус. мембрана ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое з лац. membrāna ’скурка’, ’тонкі пергамент’. З апошняга праз ст.-польск. мову ст.-бел. мембранъ, мамрамъ, мамранъ, мембрамъ, мемранъ ’пергамент, дакумент на пергаменце’ (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палу́ндра выкл. ’у мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы’ (ТСБМ). Праз рус. полу́ндра ’тс’, якое з гал. van onderen ’знізу’ з дысіміляцыяй н‑н > л‑н (гл. Фасмер, 3, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пантон ’пласкадоннае судна, якое служыць апорай для наплаўнога моста або для падтрымкі на вадзе якіх-н. збудаванняў’ (ТСБМ). Праз рус. понто́н ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 72) з франц. ponton < лац. pontiō, ‑onis ’лодка, мост на лодках’ (Праабражэнскі, 2, 104; Фасмер, 3, 335).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парасо́н ’прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыяламі; стрэшка над чым-небудзь’ (ТСБМ). Праз польск. parasol ’тс’ з італ. parasole ’тс’ (para‑ ’абараняць’, sole ’сонца’) (Брукнер, 395). Канечнае ‑н, відаць, пад уплывам сонца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парк ’участак з прыроднымі ці штучнымі насаджэннямі, дарожкамі, алеямі, вадаёмамі, прызначаны для адпачынку’ (ТСБМ, Яруш.). Праз польск. park або рус. парк з зах.-еўрап. моў (ням. Park, англ. park) ад сяр.-лац. parricus ’загон, агароджа’ (гл. Клюге-Гётце, 433; Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)