вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праззеніт, надзір і зададзены пункт на ёй. Вертыкал, што праходзіць праз пункты Пн і Пд, наз.нябесным мерыдыянам, праз пункты У і З — першым вертыкалам. Гл. таксама Нябесныя каардынаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЛЬТАМПЕ́РНАЯ ХАРАКТАРЫ́СТЫКА (ВАХ),
залежнасць падзення напружання на элеменце эл. ланцуга ад сілы току, што працякае праз яго (або залежнасць сілы току праз элемент ланцуга ад прыкладзенага напружання). Калі супраціўленне элемента не залежыць ад току, то ВАХ — прамая лінія, якая праходзіць праз пачатак каардынат. ВАХ нелінейных элементаў (эл.-вакуумныя, газаразрадныя і цвердацелыя прылады) маюць нелінейныя ўчасткі і розную форму. Гл. таксама Адмоўнае супраціўленне.
Тыповая вольтамперная характарыстыка паўправадніковага дыёда з p—n-пераходам: U — напружанне на дыёдзе; I — ток праз дыёд; U* і I* — найбольшае дазволенае адваротнае напружанне і адпаведны адваротны ток; Uст — напружанне стабілізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫ́ГМЫ (ад грэч. stigma укол, кляймо, пляма) у біялогіі, 1) святлоадчувальныя арганелы; гл. ў арт.Вочка.
2) Дыхальцы, вонкавыя дыхальныя адтуліны лёгкіх або трахей у беспазваночных жывёл тыпу аніхафор і наземных членістаногіх Праз С. паветра пранікае ў буйныя трахейныя ствалы. У насякомых 10 пар С., у лічынак, што жывуць у вадзе, — 1 пара. Калі С. шмат, паветра ўваходзіць праз адны С. (звычайна пярэднія), выходзіць праз другія. С. таксама — шматлікія шчэлепныя адтуліны ў глотцы асцыдый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ВА-ПАСРЭ́ДНІЦА,
1) мова міжнацыянальных (міжэтнічных) і міждзяржаўных зносін (гл.Міжнародныя мовы).
2) У больш вузкім значэнні — мова, праз якую адбылося запазычанне (гл.Запазычанні ў мове) асобных слоў або канструкцый іншамоўнага паходжання. У сучаснай бел. мове вылучаецца значная колькасць лексічных адзінак, у розны час запазычаных з інш. моў. Запазычанне большасці слоў адбывалася праз пасрэдніцтва ў першую чаргу польск. і рус. моў. Напр., празрус. мову з замежных моў (асабліва з грэч. і лац.) у лексіку бел. мовы прыйшлі словы «аўдыторыя», «варыянт», «ідэя», «кампанент», «мелодыя», «орган», «параграф», «піраміда», «сейф», «трамвай», «утопія» і інш., праз польск. — лац. «колер», ням. «дах», венг. «палаш», італьян. «палац», франц. «пісталет» і інш. У сваю чаргу бел. мова была пасрэдніцай пры запазычанні ў рус. мову слоў з польск. і ням. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛІКІ́ЙСКІЯ ВАРО́ТЫ (тур. Külek Boğazi),
праход праз горы Таўр, паміж хрыбтамі Балкар і Аладаглар, на Пд Турцыі. Утвораны скразным вузкім каньёнам р. Чакыт, злучае Анаталійскае пласкагор’е і нізіну Чукурава. Чыгунка і шаша (празаднайм. перавал) звязваюць Турцыю з Сірыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАЧЫ́ЛЬНЫ СТАН,
машына для апрацоўкі металаў валачэннем. Складаецца з адной або некалькіх валокаў (маюць канал, які звужаецца ў напрамку валачэння) і прыстасавання для працягвання праз іх загатовак.
Адрозніваюць лінейныя валачыльныя станы з прамалінейным рухам металу, які працягваецца (маюць ланцуговыя, рэечныя, гідраўлічныя і інш. прыводы), і барабанныя з намотваннем металу на барабан. Для атрымання труб, профіляў і пруткоў выкарыстоўваюць абодва тыпы валачыльных станаў аднаразовага валачэння (праз адну валоку), для атрымання дроту — толькі барабанныя адна- і шматразовыя (з валачэннем праз шэраг паслядоўных валокаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАСУ́ЖАЎ Аляксандр Ігаравіч (н. 31.10.1945, г. Пухавічы Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1970). Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Для яго твораў характэрна імкненне да стварэння канцэптуальнага кірунку ў пейзажным жывапісе, дзе гал.выяўл. сродкі — паверхня, лінія, пляма: «Лету адыходзячаму» (1984), «Па дарозе да зімы» (1985), «Праз чырвонае «Пераход», «Праз блакітнае «Да ракі на назве...», «Праз чорнае «Азбука хлусні» (1988), серыя «Канцэптуальны пейзаж» (1993—94) і інш. Творчасць вылучаецца выразнасцю, мэтанакіраванай абмежаванасцю маст. сродкаў, радыкальным адыходам ад прыродных формаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРТА́ЙКА,
рака ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 86 км². Пачынаецца за 3 км на У ад в. Жартайка. Цячэ пераважна праз лес, у нізоўі — празБярэзінскі біясферны запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ДНАЯ КІНАЗДЫ́МКА,
кіназдымка аб’ектаў пад вадой. Выконваецца звычайнымі кіназдымачнымі апаратаміпраз ілюмінатары падводных лодак, глыбакаводных апаратаў, праз празрыстыя сценкі басейнаў і акварыумаў, а таксама кінаапаратамі, размешчанымі ў воданепранікальных боксах (камерах). Аператар кіруе кінаапаратам уручную або дыстанцыйна, напр. з палубы судна.