Аскле́ць ’азябнуць’. Утворана з цыркумфіксам o‑ + ě‑ti ад кораня скл (варыянт шкл‑о < stьkl‑) са значэннем, суадносным з шэрагам іншых слоў, што азначаюць ’азябнуць’ праз указанне на ператварэнне ў цвёрды, ломкі стан: адубець, акачанець, апруцянець і г. д. Параўн. азглець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)