Бо́нна ’нянька, якая вучыла дзяцей замежным мовам’ (БРС). Рус.бо́нна, укр.бо́нна. Запазычанне з франц. (можа, і праз ням.Bonne < франц.; Фасмер, 1, 192) bonne ’няня’ (а гэта ад франц.bonne ’добрая’). Гл. Шанскі, 1, Б, 164. Ці не сюды бо́нка ’палюбоўніца’ (Нас.)?