рэзідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Прадстаўнік імперыялістычнай дзяржавы ў пратэктараце (фактычны кіраўнік гэтага пратэктарату).
2. Дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой па рангу ніжэй пасланніка.
3. Грамадзянін якой‑н. краіны, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве.
4. Тайны прадстаўнік разведкі ў пэўным раёне замежнай дзяржавы. Ноччу быў забіты бургамістр горада, немец па паходжанню і, мабыць, даўні рэзідэнт германскага абвера. Асіпенка.
[Ад лац. residens, residentis — які знаходзіцца, сядзіць на месцы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́бак ’ахапак ільну, вынесенага з сушні за адзін раз для апрацоўкі’ (Мат. АС, Шкл.), ба́бык, аба́бак ’малая ўкладка снапоў на полі’ (ДАБМ, 877). Мабыць, таго ж паходжання, што і аба́бак (гл.) ’мэндлік’. Але гэта не зусім яснае ўтварэнне. Хутчэй за ўсё назва аба́бак ’мэндлік’ была перанесена на ’ахапак ільну’ (а аба́бак ’мэндлік’, мабыць, аддзеяслоўнае ўтварэнне: абабіцца ’стаць падобным да бабы’, параўн. ба́ба ў значэнні ’круглыя, вялікія прадметы’; да марфалогіі параўн. Мяркулава, Очерки, 176–177).
Бабак, бабака ’дурань, безгаловы’ (Інстр. лекс.). Напэўна, метафарычнае ўжыванне слова бабак ’байбак, бабак’. Параўн. рус. байба́к ’байбак, непаваротлівы, лянівы і дурны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́бік 1 ’вабік для курапатак’ (Маш.). Вытворнае ад дзеяслова ба́біць ’вабіць’ (гл.).
Ба́бік 2 ’шпакоўня’ (Сцяшк. МГ). Па паходжанню, мабыць, ідэнтычнае ба́бік 1 (гл.): *’домік для прываблівання птушак’. Аднак не выключаецца і сувязь з дзеясловам ба́біць ’цешыць, няньчыць, цацкацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балаба́йка ’балалайка’ (Нас., Касп., Шат., Інстр. III, Гарэц.). Рус. дыял. балаба́йка, балабо́йка, укр. балаба́йка. Мабыць, гукапераймальнае; да балабо́ліць, балабо́ніць (гл.). Так лічыць Бернекер, 40 (параўн. Фасмер, 1, 113). Гараеў (10) думае пра запазычанне з цюрк. моў (але крыніцу не ўказвае).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сні́чна ‘шчыльна’ (Касп.), сні́шна ‘тс’ (Шымк. Собр.). Рус. смал. сни́шно ‘тс’. Мабыць, да сніца (гл.), аднак не выключана сувязь з снед, снет, сніт ‘лінія, па якой распілоўвалася дрэва’, гл., пра што сведчыць “спецыфічнае” смал. сни́дно ‘шчыльна’ (Бел.-рус. ізал., 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́йны ’непакорны, неўгамонны’ (Бяльк.), ’моцны, бурлівы’ (Нас.), ’вялікі, буйны’ (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Сцяшк. МГ, Яруш.). Укр. бу́йний ’моцны, бурлівы’, дыял. таксама ’вялікі, буйны’. Гэта апошняе значэнне, мабыць, другаснае і развілося ў бел. і ўкр. мовах незалежна, на базе зыходнага ’моцны’. Гл. буя́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акаё́ман ’верхалаз’ (Бяльк.). Мабыць, недакладнае тлумачэнне да акаёмы ’адчайны’ (гл. каяцца). Параўн. рус. паўн. і ўсх. окаём ’нягоднік, неслух, ашуканец’. Гл. таксама каём ’шустры, бойкі’ (Мартынаў, Бел.-рус. ізал., 69). Іншая версія: (Цыхун, Бел.-рус. ізал., 91) да оком яти, рус. окоёмный ’скупы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сакарына, сокоры́на ’ясакар’ (Бес.), сакары́ ’ясакары’ (Скарбы), сакары́на ’буслава гняздо’ (Сцяшк. Сл.). Укр. сокори́на ’ясакар’, польск. sokora ’чорны топаль, ясакар’ з усходнеславянскіх (Брукнер, 506). З ясакар з адпадзеннем пратэзы і суф. ‑ina. Выклікае сумненне значэнне ’буслава гняздо’. Мабыць, ’сакарына з гняздом бусла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Адсутнасць выстралу пры спуску курка ў выніку няспраўнасці зброі або патрона. Тадэўчык.. прыцэліўся і націснуў курок. — Асечка! Порах, мабыць, мокры... Бядуля. // перан. Разм. Няўдача, прамашка ў якой‑н. справе. Відаць, Бародка разлічваў на іншы эфект: па-мужчынску пажартуюць — і ўсё.. Але яўна атрымалася асечка, і Арцём Захаравіч ураз забыўся на кулінарыю, павярнуўся да Лемяшэвіча расчырванелы, калючы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паглушы́ць, ‑глушу, ‑глушыш, ‑глушыць; зак., каго-што.
1. Аглушыць усіх, многіх. Мабыць, бомбы падалі на паўднёвай ўскраіне горада, але выбухі як бы паглушылі, абязвечылі ўсіх нас. Сабаленка.
2. Разм. Ударам, выбухам ашаламіць, прывесці ў стан здранцвеласці ўсіх, многіх. Паглушыць усю рыбу.
3. Разм. Перабіць, знішчыць усіх, многіх або ўсё, многае. [Захар:] — Я вас яшчэ з Дона ведаю... дзенікінцаў... Паглушылі мы вас там, паглушым і тут... Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)