Міту́к ’злодзей, які можа прыхапіць усё, што ляжыць навідавоку’ (КЭС, лаг.). Няясна. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. mit‑r‑ùs ’хуткі, спрытны, лоўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кружо́к ’рэдкая плеўка на кішках жывёлы, на якой пры кармленні нарастае лой’ (КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах.). Метафарычна да круг8 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памошнік ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angustifolium Jacq.’ (Кіс., Касп.; КЭС, лаг.). Да мох (гл.); словаўтваральная аснова (па)мош‑, параўн. замошша, миіара і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паціні́к ’асоба, якая падслухоўвае, падглядвае’ (КЭС, лаг.). Утварылася ад + патаемны, якое пры ад’ідэацыі выразу па цямне ’калі цёмна’ відазмянілася ў + пацямнік > паціны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вартавы́ (КЭС, лаг.) ’вартаўнік’. Параўн. укр. вартови́й ’тс’. Можна думаць, што гэта слова ўзнікла на базе словаспалучэння (параўн. укр. вартова́ сторо́жа ’каравульная варта’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лама́чына, лъма́чъна ’нейкая рэч ці прылада, не прыгодная да ўжытку’ (КЭС, лаг.; міёр., Нар. словатв.), ломычына ’галіна, трэска’ (Клім.). Да лама́ка2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кватэ́раваць ’часова жыць у каго-н., наймаючы кватэру, памяшканне’ (КЭС, лаг., Янк. I), ’размяшчацца, быць на пастоі (пра войска)’ (ТСБМ). Гл. кватэра1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набе́раткі ’набедрыкі, збруя’ (Бяльк.), набераткі ’паўшоры’ (маладз., Янк. Мат.), на́берадкі ’шляя’ (лаг., маладз., Шатал, Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі набёдрыкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́хлік ’коклюш’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., З нар. сл., ЭШ, Сцяшк., Бяльк.). Гл. кохаль. Тады кохаль > *кохль > кохлік з памяншальнай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыўля́цца1 ’зайздросціць, адносіцца з пагардай’ (Жыв. сл.). Гл. крыўляцца2.

Крыўля́цца2 ’рабіць ненатуральныя рухі цела, грымасы’ (ТСБМ, КЭС, лаг.). Гл. крыўляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)