ка́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Ствараць крык, падобны на гукі «кар-кар». Толькі ў вершалінах дрэў прарэзліва каркалі вароны ды звінелі на розныя галасы іншыя дробныя птушкі. Якімовіч.

2. перан. Разм. Прадказваць няўдачу, няшчасце, бяду. — Бачыш, піянер, як кіпіць работа! Яшчэ ж год назад знаходзіліся такія, што каркалі, быццам у калгасе ніхто працаваць па-сапраўднаму не будзе. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца або робіцца з натугай. Натужлівы голас. Натужлівы кашаль. □ Вакол камяніцы, у баку ад палаца, дзень і ноч насыпалі валы, усцягвалі гарматы на сцены, пад натужлівы крык кацілі бочкі з порахам. Караткевіч. / у перан. ужыв. З боку вёскі, дзе слаба ружавее нешырокая палоска неба, даносяцца натужлівае пыхканне паравіка на электрастанцыі і вясёлая музыка. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прымоўк, ‑ла; зак.

Разм. Спыніць размову, спевы, крык і пад.; прыціхнуць, замоўкнуць. Старая зразумела, што хлапец не хоча сур’ёзна адказваць на яе пытанні, таму зноў прымоўкла. Кулакоўскі. У седлавіне прымоўклі, прыціхлі, і вецер неўзабаве данёс прыцішаны адлегласцю голас. Быкаў. Салаўі адразу ж прымоўклі — мусіць, пераканаліся, што жаб перакрычаць сёння ім не ўдасца. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улады́ка, ‑і, м.

1. Архірэй, мітрапаліт. Духоўныя ўладыкі з’яўляліся не толькі буйнейшымі феадаламі-прыгоннікамі, але і пастаянна займаліся гандлёвай і ліхвярскай дзейнасцю. Алексютовіч.

2. Тое, што і уладар. І чуем песні, крык: «Уладыка свету — Праца. Хай згіне капітал, вайна яму! пажар!» Чарот. — Хто закон тут? Я закон! Я ўсяму ўладыка... — Хоча вымавіць Ціхон, Ды не вяжа лыка. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гамані́ць ’гаварыць, нагаворваць’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк.). Рус. гомони́ть ’крычаць, шумець’, укр. гомоні́ти. Параўн. далей польск. gomonić się ’сварыцца; быць не ў ладах’, славац. homoniť ’шумець, крычаць’. Слав. дзеясловы лічацца вытворнымі ад *gomonъ (зах.-слав. і ўсх.-слав. словы); параўн. бел. го́ман ’размова, шум, крык’, укр. го́мін, славац. дыял. homon, польск. gomon і г. д. Сама лексема *gomonъ, паводле Слаўскага (1, 315–316), знаходзіцца ў этымалагічнай сувязі з усх.-слав. *gomъ: *gamъ ’галас, шум’ (параўн. гамкрык, шум’). Меркаванні аб далейшых сувязях гэтага этымалагічнага гнязда гл. у Слаўскага (там жа). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 436; Шанскі, 1, Г, 125–126. Да гэтага сямейства слоў адносіцца і гамана́ (Сцяшк. МГ) (адносна словаўтварэння гэтага апошняга параўн. гавара́ ’гутарка, гаварэнне, мова’), далей гамо́нка ’пагалоска’ (БРС), ’размова’ (БРС, Шат., Касп., Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зляг у выразе: розляг ідзе ’разносіцца, пашырацца (пра шум, крык і інш.)’ (навагр., Жыв. НС). Ад разляга́цца ’тс’, якое з прасл. *orz‑lęgati sę ’тс’ (параўн. укр. розляга́тися, польск. rozlegać się, н.-луж. rozlěgaś se, чэш. rozléhati se, славац. rozliehať sa, славен. razlégati se, серб. разле́гати се ’тс’, харв. razlèći se). Да раз- (роз-) і ле́гчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыга ‘прэч’ (Адм.): тыга, гад! (Я. Колас). Волевыяўленчы выклічнік, магчыма, суадносіцца з ту-га́, цюга́ (гл.). Блізкія па форме выклічнікі, параўн. укр. тег, тега, ти́га, рус. ти́га‑ти́га, те́га, те́жа служаць для падзывання гусей і лебедзяў (гл. Фасмера, 4, 55) і, мажліва, імітуюць іх крык, падобна да макед. дыял. тъга‑тъга — падзыўныя для жывёлы і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вар’я́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы вар’яту; такі, як у вар’ята. Вар’яцкі смех. Вар’яцкія вочы. □ [Іван] прахапіўся адразу і ў тое ж імгненне пачуў недарэчны вар’яцкі крык. Быкаў.

2. Неразумны, шалёны; дзікі. Вар’яцкія ідэі, планы.

3. перан. Разм. Які характарызуецца крайняй ступенню праяўлення, выключны (па сіле, велічы, напружанасці). Вар’яцкая злосць. □ Мы перамаглі буру, вар’яцкую сілу стыхіі і хутка паднімем парус зваротнага плавання. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбу́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узбудзіць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў прыўзнята-нервовым стане; усхваляваны, узрушаны. Ехалі падводы, ішлі ўзбуджаныя мужчыны і гучна аб чымсьці гаварылі. Каліна. Вясёлыя, узбуджаныя пары сядзелі цяпер па розных кутках. Броўка. // Які выражае, выяўляе такі стан. Узбуджаны голас. Узбуджаны твар. □ Я люблю Палявое гарачае лета, Гоман лесу І птушак узбуджаны крык. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускры́к, ‑у, м.

Разм. Раптоўны, адрывісты крык, выкрык. Раптоўна ўсе хлопцы прыселі, Ліда нават упала, з адчайным ускрыкам затуліўшы .. Верачку. Брыль. З усяго, што было пасля, мне толькі і запомніўся апошні ўскрык бацькі і збялелы як палатно твар забойцы, які ўжо ў наступную хвіліну, відаць, апамятаўшыся, шпурнуў ад сябе касу і кінуўся да бацькі, каб выцягнуць яго на сушэйшае месца... Шуцько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)