узбуджаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узбудзіць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў прыўзнята-нервовым стане; усхваляваны, узрушаны. Ехалі падводы, ішлі ўзбуджаныя мужчыны і гучна аб чымсьці гаварылі. Каліна. Вясёлыя, узбуджаныя пары сядзелі цяпер па розных кутках. Броўка. // Які выражае, выяўляе такі стан. Узбуджаны голас. Узбуджаны твар. ▪ Я люблю Палявое гарачае лета, Гоман лесу І птушак узбуджаны крык. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)