Тыга ‘прэч’ (Адм.): тыга, гад! (Я. Колас). Волевыяўленчы выклічнік, магчыма, суадносіцца з ту-га́, цюга́ (гл.). Блізкія па форме выклічнікі, параўн. укр. тег, тега, ти́га, рус. ти́га‑ти́га, те́га, те́жа служаць для падзывання гусей і лебедзяў (гл. Фасмера, 4, 55) і, мажліва, імітуюць іх крык, падобна да макед. дыял. тъга‑тъга — падзыўныя для жывёлы і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)