Няве́хна ’нявеста, маладзіца’ (Гарэц., Анік., Мал.), ’нявестка, жонка сына’ (Нас., Федар., Кліх, гом., Шн.; Жд. 1, Сл. ЦРБ, ТС, Ян.), неві́хна ’тс’ (Маш.), укр. невіхна ’тс’, рус. неве́хна ’тс’. Відаць, да нявеста (гл.); канец слова зменены пад уплывам’ слоў на ‑хна, параўн. цётухна, матухна, параўн. заўвагу Насовіча: Невѣхна… Тоже, что Невѣстухна». Менш верагодна з няве́сна (гл.), параўн. балг. дыял. неве̑хчи, неве́хчозварот да нявесты’ (радоп., БД, 2) з чаргаваннем с/х.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каба́сь (кабась-кабась) ’падзыўныя словы для вепрука’ (З нар. сл., КСТ, Мат. Гом.), кабусь! кабусь! ’тс’ (Маш.). Укр. кабась ’тс’. Рус. зах.-бран. кабась‑кабась ’тс’, рус. кабась ’ласкавы зварот да кабана’. Усх.-слав. утварэнне ад назвы кабана з фанетычнымі зменамі або рэгулярнымі для такога тыпу слоў, або пад уплывам іншых падзыўных (напр., вась‑вось і пад.). Магчыма і ўтварэнне з кабаська‑кабаська (гл.), якое ад памянш. назвы кабана кабаська (Некр.), кабусік (Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́стачкі (мн.) ’ласкавыя, пяшчотныя словы’ (Нас.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем ластаўка ’ласкавая назва дзяўчыны, жанчыны’ і лёстачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні’, параўн. рус. ластуха ’ліслівец’. Не выключана, аднак, што гэта семантычны перанос лексемы ластачка (гл. ластаўка1). Параўн. рус. ласточкой ’ласкава, лісліва’, ласту́ха, ласту́шка ’чалавек, які любіць лашчыцца’, ластушка ’ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны, асабліва да маладой (нявесты)’. Да ластаўка1 і ласка1 (гл.). Утварэнне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наварот ’вяртанне, зварот’ (Др.-Падб.), наворот ’заход’: < гУжэ другім наворотом грыбы несуць» (ТС, 3, 115); на́варатам ’у першы, другі, трэці прыём’ (Некр.). Калі першае слова з пэўнымі падставамі можна разглядаць як фанетычна адаптаваны паланізм, параўн. польск. nawrót (гл. Вячорка, БЛ, 30, 1986, 51), то астатнія несумненна ўяўляюць мясцовыя ўтварэнні ад варочаць, варочацца, вядомыя і іншым славянскім мовам. Параўн. наварачацца ’заходзіць час ад часу’ (Мат. Гом.), серб.-харв. на́врат: у вище наврата ’шматразова’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасла́нне, ‑я, н.

1. Пісьмовы зварот да каго‑н.; пісьмо. Але стрымала мяне пошта дальняя, Мяжа-граніца, а перад усім Я не асмеліўся пасланне прывітальнае Слаць з асабістым клопатам сваім. Танк. І ўвесь наступны тыдзень Славік быў заняты тым, што пісаў Шашы пісьмы. Увогуле ён не любіў пісаць. А тут штодня сачыняў даўжэзныя пасланні. Шамякін.

2. Літаратурны твор у форме звароту да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́йка неадабр. ’пра малога непаслухмянага хлопца’, ’недаразвіты хлопец, дурань’ (брасл., міёр., Праблемы фінал., 92). Непакупны (там жа) выводзіць з лат. риіка ’хлопчык’; гл. таксама Непакупны, Мовознавство, 1969, 3, 24; Лаўчутэ, Балтизмы, 71, дзе звяртаецца увага на запазычанне латышскага слова з эст. poeg (Фрэнкель, 661). Здзіўляе фармальнае і семантычнае падабенства да балг. пу́йка ’індычка’ і ’дурны чалавек’, ’зварот да прыяцеля’, серб.-харв. пгцка ’тс’, апошнія выводзяцца з рум. pulu (< лац. pullus ’маладзей’, мяркуемая праформа *pullius), гл. БЕР, 5, 846.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шляхе́цтва, ‑а, н.

1. Тое, што і шляхта. Не толькі ў Віркуцці, але і шмат па якіх маёнтках акупаванага Палесся ладзілі паны пышныя банкеты польскаму афіцэрству. Польскае шляхецтва перажывала мядовы месяц адраджэння свае дзяржаўнасці, зварот да жыцця, здзяйсненне гадаваных вякамі надзей. Колас. // Прыналежнасць да шляхты. [Сяргей:] — Эх, Васіль! Шляхецтва гэтае і бацькоў нашых атруціла і ў нас атруты ўліло... Чарнышэвіч.

2. Назва дваранства, пашыраная ў Расіі першай паловы 18 ст.

[Польск. szlachectwo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́цька, -і, мн. ба́цькі, -аў, м.

1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата.

Родны б.

2. Ветлівы зварот да старога чалавека.

3. Самец у адносінах да свайго патомства.

4. чаго. Заснавальнік, родапачынальнік чаго-н. (кніжн.).

Б. авіяцыі.

Выліты бацька, копія бацька (разм.) — пра дзіця, з твару вельмі падобнае да бацькі.

Прыёмны бацька — чалавек, які прыняў дзіця ў сваю сям’ю на правах сына (дачкі).

Увесь у бацьку (разм.) — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае да бацькі.

|| прым. ба́цькаў, -кава (да 1 знач.) і ба́цькаўскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыве́тзварот да блізкага пры сустрэчы’ (ТСБМ; шчуч., Сл. ПЗБ), пріве́тка ’прывітанне’ (Бяльк.), прывітанка ’тс’ (Нік. Очерки); сюды ж дзеясловы прыве́ціць ’прыязна, ласкава сустрэць каго-небудзь, аднесціся да каго-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк., Ян.), прыве́ціцца ’прывітацца’ (чэрв., Сл. ПЗБ), прывіта́ць, прывіта́цца (Мік., Байк. і Некр., Пал., ТСБМ; воран., ашм., ігн., Сл. ПЗБ). Маючы на ўвазе ст.-слав., балг. і ст.-рус. формы, можна выказаць меркаванне аб працягу прасл. *privětiti > *privětъ, якое ў сваю чаргу з’яўляецца прэфіксальным утварэннем ад добра адлюстраванага ў славянскіх мовах прасл. *vět‑ (у другой ступені чаргавання — *vit‑). Укр. привіт ’прывітанне, вітанне’, привіта́ти ’прыняць каго-небудзь, павітацца з кім-небудзь’, привіта́тися ’павітацца’, привіта́ння ’прывітанне, вітанне’, рус. приве́т ’прывітанне’, приве́тить ’даць станоўчы адказ свату жаніха пры першым наведванні нявесты’, привита́тъ ’ветліва, ласкава адносіцца, звяртацца да каго-небудзь, берагчы каго-небудзь’, стараж.-рус. привитати ’знайсці прытулак’, привѣтъ ’вітанне, зварот; выслоўе, слова; намер’, польск. przywitać się ’прывітацца’, балг. привѐт, прѝвет ’прывітанне’, ст.-слав. привитати ’пасяліцца, знайсці прытулак’, ’намер, (добрая) задума’. Аб развіцці значэнняў лексем, звязаных з *vit‑/vět‑, падрабязней гл. Рудніцкі, 1, 400; ЭСБМ, 2, 165–166; гл. таксама Фасмер, 3, 363; ЕСУМ, 4, 569 (прасл. *privětъ выводзіцца з *privětiti); БЕР, 5, 701.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прывіта́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прывітаць.

2. Словы, рух, жэст, звернутыя да каго‑н. пры сустрэчы, як знак добразычлівасці, дружалюбнасці. — Дзень добры, рабяты! — Вучні дружна адказалі на прывітанне. Гамолка. Пасля першых прывітанняў абодва знайшлі агульную тэму. Васілевіч. Паперадзе Ігнат Струміла — кіўком галавы абменьваецца прывітаннем. Гартны. // Разм. Зварот да блізкага знаёмага пры сустрэчы. — Прывітанне, Анёлак! — засмяяўся Кастусь, успомніўшы ўчарашняе. Ваданосаў. — А-а, масквічкі! Ну, прывітанне, прывітанне! Рады вас бачыць на беларускай зямлі. Шчарбатаў.

3. Вусны або пісьмовы зварот да каго‑н., у якім выказваецца адабрэнне, добразычлівасць, пахвала. Прывітанне юбіляру. Прывітанне з’езду камсамола. □ Ка мне ў госці з прывітаннем шчырым І з песнямі калгаснікі прыйшлі. Купала. [Паўтарак:] Я перадам гэта пісьмо і ваша гарачае прывітанне будаўнікам Волга-Дона. Крапіва.

4. Сяброўскае пажаданне каму‑н. ад каго‑н. [Камандзір] перадаў мне прывітанне ад сяброў і знаёмых. Краўчанка. Ляці, мая песня, як сокал крылаты, Нясі прывітанне заходняму брату. А. Александровіч.

•••

З (камуністычным, сяброўскім і г. д.) прывітаннем — заключная форма ліста да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)