Музіцы́раваць ’іграць на музычным інструменце’, ’займацца музыкай’ (ТСБМ). З рус. музици́ровать ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 84).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разбо́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Займацца разбоем, грабяжамі. Пасля даследавання забойства схіляюся к таму, што бандыт Гусак разбойнічаў адзін. Пестрак.
2. Займацца гвалтам, прымяняць сілу для дасягнення чаго‑н. — Не разбойнічай! Тое бяры, што даю табе, а сілай не дам браць, людзей клікаць буду. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валту́зіцца, -ту́жуся, -ту́зішся, -ту́зіцца; незак. (разм.).
1. Рабіць бязладныя, хаатычныя рухі, дурэючы або стараючыся вызваліцца з якога-н. становішча.
Дзеці валтузяцца.
2. Доўга займацца якой-н. справай, важдацца.
Няма часу цяпер з гэтым в.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карпе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).
1. над чым і без дап. Старанна, цярпліва і доўга займацца чым-н.
К. над рукапісам.
2. перан. Жыць у пакутах, цяжкіх умовах.
Вось так карпею ўсё жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).
1. Корпацца, капацца ў чым-н.
П. ў рэчах.
2. Займацца чым-н. карпатлівым, марудным, а таксама рабіць што-н. марудна.
П. з апаратурай.
|| наз. по́рканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Паро́цца ’калоць, пароць адзін аднаго чым-небудзь вострым; разрывацца, разыходзіцца ў шве; капацца ў чым-небудзь; марудна рабіць што-небудзь, корпацца’. Зваротны дзеяслоў да пароць (гл.); але адносна паро́цца ў яго апошнім значэнні існуе версія Махэка₂ (434) аб яго адменным паходжанні. Параўн. рус. дыял. поро́ться ’займацца чым-небудзь, спяшацца з чым-небудзь’, укр. пор́отися ’займацца хатняй гаспадаркай; гатаваць; поркацца’, польск. porać się, parać się ’займацца чым-небудзь’, в.-луж. porać, н.-луж. poroś ’рабіць нешта, гатаваць, даглядаць’, чэш. parati se ’рабіць нешта, займацца нечым; корпацца, поркацца’. Зыходным значэннем Махэк лічыць ’рабіць нешта’ якое, на яго думку, можа узыходзіць да пара́ (гл.). Але параўн. яшчэ по́ркацца < по́ркаць у аналагічным значэнні. Сюды ж паро́цька ’чалавек, які павольна працуе, які кепска ведае сваю справу’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вайжда́цца ’хістацца, калывацца’ (З нар. сл.). Магчыма, кантамінацыя важгацца (гл.) і важдацца ’доўга займацца якой-небудзь справай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
радыёама́тар, ‑а, м.
Той, хто любіць займацца радыётэхнікай і радыёсувяззю. Гурток радыёаматараў. □ Радыёаматары бяруцца сканструяваць свой арыгінальны радыёпрыёмнік. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клапаціцца ’старанна займацца чым-небудзь’, ’турбавацца, непакоіцца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Яруш., Сержп., Др.-Падб., Шат., Касп.). Гл. клапатаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адмалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што (разм.).
1. Старанна намаляваць што-н. (алеем, фарбамі).
2. Размаляваць, пафарбаваць, упрыгожыць.
А. хату.
3. Скончыць займацца маляваннем.
Ён сваё ўжо адмаляваў.
4. перан. Вобразна апісаць, абмаляваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)