валту́зіцца, -ту́жуся, -ту́зішся, -ту́зіцца; незак. (разм.).

1. Рабіць бязладныя, хаатычныя рухі, дурэючы або стараючыся вызваліцца з якога-н. становішча. Дзеці валтузяцца.

2. Доўга займацца якой-н. справай, важдацца. Няма часу цяпер з гэтым в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)