верне́е сравнит. ст.
1. нареч. правільне́й, дакла́дней, вярне́й, больш пра́вільна (дакла́дна, надзе́йна, пэ́ўна, адда́на); см. ве́рно;
2. прил. правільне́йшы, вярне́йшы, больш пра́вільны (ве́рны, дакла́дны, надзе́йны, пэ́ўны, адда́ны); см. ве́рный;
3. вводн. сл. праўдзі́вей;
верне́е говоря́ праўдзі́вей ка́жучы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Быць натурай для фатографа або мастака. Сам Пік, як звар’яцелы, бегае па гораду па нейкіх справах: афармляе дакументы.., пазіруе фатографам і дае інтэрв’ю. Быкаў. [Ісак:] — Мне хочацца намаляваць вас. Можа вы згодзіцеся пазіраваць мне? Асіпенка.
2. Прымаць позу (у 2 знач.), рысавацца. Васіль і зайздросціў Шышкову за ўменне так добра, дакладна расказваць і ў думках дакараў за тое, што ён яўна крыху пазіруе. Шамякін. [Ала] крыху пазіруе, каб даць .. [Васілю Пятровічу] магчымасць паглядзець на сябе бяссільную. Карпаў.
[Фр. poser.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незразуме́лы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які цяжка, немагчыма зразумець. Незразумелае пытанне. Незразумелая мова. □ Я прагна прыслухоўваўся да гутарак, да незразумелых мне слоў. Бядуля. Уперадзе коннікаў ціха пасоўваўся вялізны аўтобус. Яшчэ не выцвіў лак на ім, не пасц[іра]ліся незразумелыя жоўтыя літары і знакі. Лынькоў. // Такі, які цяжка дакладна вызначыць, ахарактарызаваць; загадкавы, дзіўны. Лемяшэвіч падымаўся па лесвіцы з нейкім незразумелым хваляваннем. Шамякін. Я ўсё часцей лаўлю ў цішы Даўно забытай песні водгук, Што сее дзесь на дне душы Незразумелую трывогу. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ На́ймі ў выразе: наймі відзець — бачыць сваімі вачамі (іўеў., Сл. ПЗБ). Відаць, са спалучэння на імя (ведаць), першапачаткова ’добра, дакладна (ведаць)’, пасля ў выніку дээтымалагізацыі спалучаецца і з іншымі дзеясловамі; канцавое і адлюстроўвае, відаць, змененае -е (< на́йме). Параўнанне з польск. przynajmniej ’прынамсі’ (Сл. ПЗБ) не мае падстаў, бо не стасуецца да прыведзенага кантэксту. Дакладная паралель чэш. najmę, славац. najmä ’іменна’ (ад jmerio, Махэк₂, 230), серб.-харв. найме ’а іменна’. Гл. таксама Копечны, LF, 89, 1966, 1, 82–86.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́сма ’фарба басма’. Рус. ба́сма. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў (basma). Так Сл. ін. слов, 96. Але націск сведчыць аб пасрэдніцтве іншых моў (дакладна невядома якіх).
Басма́ ’пячатка, знак і да т. п.’ Ст.-рус., рус. басма́, укр. басма́ (< рус.). Запазычанне з цюрк. моў (цюрк. basma ’набіўное палатно, тканіна’, ад basmak ’ціснуць, друкаваць’). Параўн. яшчэ ўкр. ба́сма ’чорная шаўковая хустка’, балг. басма́ ’набіўное палатно’, серб.-харв. ба̀сма ’тс’. Бернекер, 45; Фасмер, 1, 131; БЕР, 1, 35; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19; Рудніцкі, 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вато́ўка ’ватнік, ватоўка’ (БРС); ’адзежына на ваце’ (Бяльк., Нас., Касп.); ’кароткая вопратка на ваце’ (Жд., Шат.); ’верхняя жаночая вопратка кароткага памеру з купленага матэрыялу’ (Інстр. I, 76). Рус. дыял. (смал.; у рус. гаворках Літвы; гл. СРНГ) вато́вка. Зыходзячы з геаграфіі, рус. слова ўзята з бел. У бел. мове або ўтварэнне ад вато́вы ’з ваты’ (гл. БРС), або прамое запазычанне з польск. watówka ’тс’. Гэту апошнюю версію падтрымлівае і тое, што націск прыметніка вато́вы дакладна адпавядае польскаму watowy. Гл. Кюнэ, Poln., 113.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́трашчыць (вочы) ’вылупіць’ (БРС, Шат.). Мяркуючы па ізаляванасці слова ў бел., можна лічыць запазычаннем з польск. wytrzeszyć (oczy) ’тс’; параўн. яшчэ чэш. vytřeštiti (oči), славац. vytrieštať ’тс’. Пэўнай этымалогіі гэтых слоў няма. Брукнер (579) звязвае з trěsk‑, але гэта не дакладна. Фасмер (4, 23) адхіляе і роднасць з рус. вытаращить, таращить (глаза). Іначай Махэк₂ (657), як і рус., і заходнеслав. словы выводзіць ад і.-е. ster‑ ’быць нерухомым’ (*ster‑skati) і параўноўвае з літ. (pa)stérti ’ўтаропіцца’, ням. stieren і starren ’тс’. Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарнаста́й ’гарнастай’ (БРС, Бяльк.). Рус. горноста́й, горнаста́ль, горноста́рь, укр. горноста́й, польск. gronostaj, чэш. hranostaj, дыял. hramostýl, славен. gránoselj і г. д. (агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 48). Прасл. форма дакладна невядома, можна зыходзіць з *gornostalь, *gornostajь. Агляд версій гл. у Фасмера, 1, 442–443; Слаўскага, 1, 351–352; Трубачова, там жа. Здаецца, што гэта ўсё ж запазычанне са ст.-н.-ням. (ст.-саксон.). Гл. меркаванні Слаўскага (там жа, з ацэнкай версій) і Трубачова (апошні вельмі станоўча выказваецца за запазычанне).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Тара́скацца, параўн. прыставачныя ўтварэнні оттара́скатысь ’адвязацца, адчапіцца’ (Клім.), отара́скатыса (otarʼaskatysa) без указання семантыкі (зах.-палес., Арх. Вяр.), відаць, суадносныя з караскацца ’лезці ўгору, чапляцца’ (гл.) без пэўнай этымалогіі і надзейных адпаведнікаў. Магчыма, роднаснае рус. дыял. тара́щиться ’ўпірацца, супраціўляцца’, ’лезці кудысьці і па штосьці’, ’вылупляць (вочы)’ (гл. тарашчыць), чэш. дыял. trškať ’палоць’, otrškať (ofce) ’абстрыгчы’ (авечку) і пад., якія Варбат (Этимология–1971, 14) узводзіць да прасл. *torščiti, *trskati < *ter‑ ’драць’ з пашырэннем sk, параўн. літ. taršyti ’скубаць, драць, калашмаціць’, якое дакладна адпавядае *toršiti ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падстро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.
1. Паставіць, пастроіць у адзін строй з кім‑, чым‑н. Падстроіць роту да левага фланга.
2. Настроіць (музычны інструмент) больш дакладна або ў адпаведнасці з ладам, строем чаго‑н. Падстроіць гітару пад раяль. // Прыстасаваць, устанавіць для прыёму якіх‑н. хваль (радыё, магнітных).
3. перан. Разм. Тайком устроіць, учыніць што‑н. (звычайна непрыемнае). Падстроіць пастку. □ Чамадан яе нясе ззаду сам старшыня. Нясе і чагосьці ўсміхаецца, як бы ён смешнае падстроіў, што вось зараз саб’е з панталыку пасажырку. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)